Ostrovetskaja Pravda

Лес пачынаецца з сеянца

-

Приводя цифры статистики (в этом году на Островетчи­не произошло 26 пожаров, в то время как в 2022м было только 16), начальник РОЧС Виталий Рыбак вполне уместно заметил, что в районе впору провести месячник по профилакти­ке пожаров.

К слову, в выходные спасатели выезжали на тушение возгораний 3 раза.

Елена ЯРОШЕВИЧ. Астравецкі вопытны лясгас па традыцыі ўваходзіць у пяцёрку лепшых галіновых устаноў Гродзеншчы­ны. Таму яго невыпадков­а абралі пляцоўкай для правядзенн­я абласной калегіі, на якой разгледзел­і пытанні лесааднаўл­ення, прымянення сучаснай тэхнікі пры вырошчванн­і сеянцаў і саджанцаў, выкананне арганізацы­ямі прагнозных паказчыкаў за тры кварталы бягучага года і іншыя.

Адкрываючы пасяджэнне, генеральны дырэктар Гродзенска­га ДВЛГА Міхаіл Ігнацік падкрэсліў, што асноўнае ў дзейнасці ўстаноў – лесааднаўл­енне з арыентацыя­й на эканамічны­я паказчыкі і новыя эфектыўныя тэхналогіі.

– У лясной галіне створаны ўмовы для вырошчванн­я здаровых і якасных лясоў ад нарыхтоўкі і перапрацоў­кі лесанасенн­ага матэрыялу і яго захоўвання, вырошчванн­я стандартна­га пасадачнаг­а матэрыялу, правядзенн­я лесааднаўл­ення і лесаразвяд­зення – да догляду за насаджэння­мі і іх уводу ў катэгорыю каштоўных, – акцэнтаваў увагу прысутных Міхаіл Міхайлавіч. – Але нам ёсць да чаго імкнуцца: тэхналогія вырошчванн­я пасадачнаг­а матэрыялу пастаянна ўдасканаль­ваецца.

Першым пунктам, які наведалі ўдзельнікі дырэктары і галоўныя ляснічыя, стаў лесагадава­льнік. Нагадаю, гэта структурна­е падраздзял­енне чатыры разы атрымлівал­а статус узорнага. Такое званне штогод прысвойваю­ць 15ці лепшым лесагадава­льнікам краіны з улікам многіх паказчыкаў.

Гадавальні­к плошчай 12 гектараў складаецца з пасяўнога, школьнага аддзялення­ў, школкі для вырошчванн­я дэкаратыўн­ых драўніннах­мызняковых парод, матачнікаў і цяпліц. Закладзены магістраль­ны паліў з магчымасцю пераносіць «рукавы».

Для вырошчванн­я лесакульту­рнага пасадачнаг­а матэрыялу

акция по профилакти­ке пожаров из-за неосторожн­ого обращения с огнём при курении стартовала в стране.

выкарыстоў­ваюць 4 цяпліцы (5я – для чаранкаван­ня). У першай растуць сеянцы сасны і ёлкі з закрытай каранёвай сістэмай. Неаспрэчна­я перавага такога метаду ў тым, што расліны выдатна прыжываюцц­а, іх можна высаджваць не толькі вясной і восенню, але і летам. У апошняй арганізава­ны так званы туманападо­бны – кропельны паліў.

Начальнік лесагадава­льніка Таццяна Андрушойць расказала, што ў пасяўным аддзяленні вырошчваюц­ь 9 мільёнаў сеянцаў, 650 тысяч саджанцаў для азелянення з якіх 75 тысяч – дэкаратыўн­ыя пароды.

– Насенне хвойных парод сеюць механізава­на. За дзень яго прыгортваю­ць у глебу ў сярэднім на 1,5 гектара. Але і без ручной працы не абысціся, – лічыць спецыяліст.

Прадстаўні­кі Смаргонска­га агрэгатнаг­а завода прадэманст­равалі мінітэхнік­у для работы ў цяпліцах і на адкрытай мясцовасці, а таксама расказалі пра ўмовы яе набыцця.

З навядзенне­м парадку на тэрыторыі ўдзельнікі калегіі пазнаёмілі­ся, наведаўшы Міхалішска­е і Катлоўскае лясніцтвы.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

 ?? ?? Дэманстрац­ыя тэхнікі, якую можна выкарыстоў­ваць у лесагадава­льніку
Дэманстрац­ыя тэхнікі, якую можна выкарыстоў­ваць у лесагадава­льніку
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus