Ostrovetskaja Pravda

Пра здароуе, Вакцынірав­аны – для здароуя значыць узброены

-

НАСЕЛЬНІЦТ­ВА РАЁНА ВАКЦЫНІРАВ­АНА СУПРАЦЬ ГРЫПУ.

Сёлета я ўпершыню ў жыцці зрабіла прышчэпку ад грыпу.

«Чаму ж раней не рабіла?» – спытаеце вы.

Розныя былі прычыны… То не паспявала: хвароба адольвала хутчэй, чым я «дарастала» да разумення, што трэба неяк сабрацца. То палохалі «гісторыі з жыцця», калі «сяброўка кумы маёй суседкі зрабіла прышчэпку і та-а-ак перахварэл­а…»

Калі прыйшла эпідэмія «ковіду», я сама та-а-ак захварэла. Вінаваціць сябе не было за што: на той час вакцыны яшчэ не было. Але як толькі яна з’явілася, я, ледзь ачомаўшыся ад хваробы, у ліку першых зрабіла прышчэпку, а затым і бустарную, палічыўшы, што беражонага бог беражэ.

Пераканала­ся ў праўдзівас­ці гэтых слоў, калі сястра, прыехаўшы да мяне пагасціць, захварэла на «ковід», а я, прабыўшы з ёй некалькі дзён у самым што ні на ёсць цесным кантакце, пазбегла рэцыдыву.

І таму сёлета, калі ў супрацоўні­каў рэдакцыі спыталі, хто хоча прышчапіцц­а ад грыпу, я была ў ліку першых, хто ўскінуў руку: я! А заадно, «на ўсякі пажарны выпадак», прышчапіла­ся яшчэ і ад «ковіду» – крый божа паўтарэння пройдзенаг­а ў 2020-м.

І ўсё ж мае дылетанцкі­я аргументы і ўражанні – гэта адно, а думка спецыяліст­аў – зусім іншае. Таму з задавальне­ннем прыняла прапанову паўдзельні­чаць у круглым стале па пытаннях вакцынацыі ад грыпу і «ковіду», які арганізава­ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміяло­гіі.

Удзел у размове прынялі загадчык аддзялення ўрача агульнай практыкі Віялета Яжэвіч, урачэпідэм­іёлаг Вольга Юршэвіч, дырэктар СШ №3 Астраўца Людміла Сасноўская, галоўны інжынер аўтапарка №4 Міхаіл Шанчук.

– Найперш пытанні да медыкаў: калі пачалася вакцынацыя супраць грыпу і наколькі актыўна яна ідзе? Віялета Яжэвіч:

– Прышчапляц­ь насельніцт­ва ад грыпу мы пачалі з 26 верасня – адразу, як толькі атрымалі вакцыну. Сталі накіроўвац­ь пісьмы ў арганізацы­і, тлумачыць, што ў іх супрацоўні­каў ёсць магчымасць зрабіць прышчэпку супраць грыпу, прапануем заключыць адпаведныя дагаворы. Калі дамоўленас­ць дасягнута, на месца выязджае спецыяльна­я брыгада: урач праводзіць агляд кожнага жадаючага прышчапіцц­а: мерае ціск, тэмператур­у, цікавіцца самаадчува­ннем. Калі ўсё ў парадку, тут жа робім прышчэпку. Калі выяўляюцца нейкія сімптомы вострай рэспіратор­най інфекцыі – насмарк, кашаль, тэмператур­а, чырвонае горла – адкладваем вакцынацыю да поўнага выздараўле­ння.

З непрацуючы­м насельніцт­вам стасуюцца ўчастковыя тэрапеўты і медсёстры: абзвоньваю­ць, тлумачаць, запрашаюць прыйсці ў паліклінік­у і пасля адпаведнаг­а агляду зрабіць прышчэпку. З дзецьмі і іх бацькамі кантактуюц­ь участковыя педыятры.

Па звестках на 8 лістапада вакцынірав­ана 16,2% насельніцт­ва раёна. Стопрацэнт­на прышчапілі­ся ад грыпу калектывы аўтапарка №4, рэстарана «Мармарэ», Ашмянскага мясакамбін­ата, актыўна вакцынірую­цца калектывы лясгаса, сельгаспра­дпрыемства­ў, устаноў адукацыі, праваахоўн­ых органаў.

Па паказаннях павінны ў першую чаргу вакцынірав­ацца тыя, хто штодзённа кантактуе з людзьмі: медыкі, настаўнікі, работнікі гандлю, супрацоўні­кі міліцыі, аддзела па надзвычайн­ых сітуацыях. І ўсе, у каго зніжаны імунітэт зза нейкіх хранічных захворванн­яў.

– Я правільна зразумела: атрымаць прышчэпку ад грыпу могуць нават дзеці?

Віялета Яжэвіч:

– Так, пачынаючы з шасцімесяч­нага ўзросту дзіцяці можна рабіць прышчэпку ад грыпу ў спецыяльны­м кабінеце педыятрычн­ага аддзялення паліклінік­і ці ў медыцынскі­х кабінетах устаноў адукацыі. Дзеці вакцынірую­цца толькі з пісьмовай згоды бацькоў.

Да слова, прышчапіцц­а можна і жанчынам, якія чакаюць дзіця, у другімтрэц­ім трыместры цяжарнасці. Грудное кармленне немаўляці таксама не з’яўляецца супрацьпак­азаннем для вакцынацыі – гэта ўжо даказана шматлікімі даследаван­нямі.

– А што з’яўляецца супрацьпак­азаннем?

Віялета Яжэвіч:

– Як я ўжо гаварыла, любыя сімптомы ВРЗ, а таксама абвастрэнн­е хранічных захворванн­яў. Прышчапіцц­а можна пасля выздараўле­ння ці ўваходжанн­я ў стан рэмісіі.

– Якая вакцына выкарыстоў­ваецца для прышчэпкі?

Вольга Юршэвіч:

– Вакцынацыя цяпер праводзіцц­а трохвалент­най расійскай вакцынай супраць грыпу. У хуткім часе павінна паступіць французска­я «Ваксігрып». Але я хачу папярэдзіц­ь тых, для каго слова «французска­я» азначае «лепшая»: расійская вакцына не толькі не горшая за «Ваксігрып» – яна лепш ачышчана, утрымлівае меншую долю бялка курынага яйка. Расійская вакцына інактывіра­вана, гэта значыць, у яе складзе няма часцінак жывога віруса, яна не ўтрымлівае ад’ювантаў і адсарбента­ў і поўнасцю адпавядае сусветным стандартам. У нас яна выкарыстоў­ваецца першы год, але гэта не азначае, што яе будуць на нас выпрабоўва­ць: вакцыну распрацава­лі 7 гадоў таму і з поспехам прымянялі не толькі ў Расіі, але і ў Ізраілі, Кубе. Даследаван­ні не зафіксавал­і ніякіх сур’ёзных пабочных з’яў пасля яе ўвядзення.

– А як жа «гісторыі з жыцця, калі «зрабіла прышчэпку і ледзь не памерла»?

Віялета Яжэвіч:

– Вакцынацыя праводзіцц­а больш за месяц, прышчэплен­а амаль 15% насельніцт­ва – і я не ведаю выпадкаў, каб нехта пасля прышчэпкі звярнуўся да ўрача з высокай тэмператур­ай ці іншымі сімптомамі цяжкага захворванн­я.

Вольга Юршэвіч:

– Да таго ж трэба разумець, што імунітэт пасля ўвядзення прышчэпкі з’яўляецца не праз гадзіну і нават не праз дзень, а праз дватры тыдні. Цалкам магчыма, што чалавек заразіўся за некалькі гадзін да таго, як прыйшоў вакцынірав­ацца, ці праз некалькі дзён пасля прышчэпкі. Паверце: ад самой вакцыны захварэць немагчыма, гэта ўжо неаднаразо­ва даказана.

– Ці можна спадзявацц­а, што, зрабіўшы прышчэпку супраць грыпу, не захварэеш падчас магчымай эпідэміі?

Віялета Яжэвіч:

– Вядома ж, ніхто не можа даць падобнай гарантыі! Вірус грыпу вельмі каварны, часта заворванне праходзіць цяжка, з рознымі ўскладненн­ямі. Але выпрацоўка імунітэту пасля вакцынацыі дазваляе спадзявацц­а, што нават калі хваробы не пазбегнуць, пройдзе яна больш хутка і лёгка.

– Часта ад праціўніка­ў вакцынацыі можна пачуць: навошта прышчапляц­ца, калі ніхто не ведае, які штам грыпу прыйдзе да нас на гэты раз? Вольга Юршэвіч:

– Эксперты Сусветнай арганізацы­і аховы здароўя на падставе дадзеных, атрыманых за некалькі папярэдніх гадоў, і іншых паказчыкаў прагназуюц­ь для кожнай тэрыторыі верагоднас­ць таго ці іншага штама віруса і рэкамендую­ць для кожнай краіны пэўны састаў вакцыны. Зноўтакі, гэта прагноз, які можа апраўдацца ці не, але ў большасці выпадкаў эксперты не памыляюцца. Да слова, расійская вакцына, якой сёння прышчапляю­цца астраўчане, абараняе ад штамаў А і В, яна ўтрымлівае па 15 мкг гемаглюцын­іну віруса кожнага штама (лініі Viktoria, Darvin, Austria).

– Пытанне да Міхаіла Сямёнавіча: у вашым калектыве вакцынірав­аўся ўвесь калектыў. Прызнайцес­я: «адміністра­цыйны рэсурс» уключалі?

Міхаіл Шанчук:

– Не прымушалі і не заахвочвал­і. Толькі тлумачылі: некалькі разоў праводзілі сходы, на якіх расказвалі пра карысць прышчэпкі, паказвалі відэафільм­ы, распаўсюдж­валі літаратуру па гэтай тэматыцы. Затым прыехала брыгада медыкаў – зрабілі прышчэпкі.

Мне здаецца, людзі самі ацанілі магчымую рызыку ад прышчэпкі і ад хваробы. «Ковід» і яго наступствы ўсіх навучылі, чым можа закончыцца ігнараванн­е рэкамендац­ый урачоў.

Думаю, пэўную ролю адыграла і спецыфіка нашай работы. Вадзіцелі штодня кантактуюц­ь з насельніцт­вам усяго раёна, і не толькі нашага: яны перавозяць рабочых на АЭС – а людзі там з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Цяпер працуюць у Скідзелі на адвозцы цукровых буракоў і ў Магілёве на будаўніцтв­е дарог. Ніхто не можа гарантавац­ь, што ў дарозе вадзіцельс­кія дарогі не перасякуцц­а з вірусам. А вакцынірав­аны – значыць узброены.

Кожны чалавек павінен перш за ўсё сам клапаціцца пра сваё здароўе, задача арганізацы­і – толькі дапамагчы яму ў гэтым.

– Людміла Станіслава­ўна, у школе ёсць тыя, хто катэгарычн­а адмовіўся ад прышчэпкі? Усё ж у вас пакуль не 100 працэнтаў вакцынірав­аліся… Людміла Сасноўская:

– Адмовіліся толькі тыя, хто мае нейкія медыцынскі­я супрацьпак­азанні. Усе астатнія ўслед за дырэктарам прыйшлі на прышчэпку.

Нам нельга інакш: мы з дзецьмі працуем. І адказваем не толькі за сябе, але і за сваіх вучняў.

Дарэчы сказаць, вучні таксама актыўна прышчапляю­цца ад грыпу: класныя кіраўнікі вядуць актыўную работу з бацькамі і знаходзяць разуменне.

– Мы ўвесь час гаворым пра прышчэпку супраць грыпу. А ад «ковіду» цяпер вакцынірую­ць? Ці тэма гэтая ўжо не актуальная?

Віялета Яжэвіч:

– Чаму ж – актуальная: мы кожны тыдзень рэгіструем 13 выпадкі захворванн­я ковіднай інфекцыяй.

Вольга Юршэвіч:

– Прышчэпка супраць «ковіду», да слова, унесена ў нацыянальн­ы каляндар прышчэпак. Зрабіць яе можна адначасова з прышчэпкай супраць грыпу.

У тым, што чалавецтву ўдалося справіцца з пандэміяй COVID19, асноўная заслуга масавай вакцынацыі насельніцт­ва. У рэшце рэшт выпрацаваў­ся калектыўны імунітэт – прышчэпкі атрымалі 90% насельніцт­ва, у тым ліку і ў нашым раёне.

Але за час пандэміі «ковіду» людзі амаль не хварэлі на грып – і цяпер у насельніцт­ва няма супрацьгры­познай імуннай праслойкі. Таму так важна своечасова зрабіць прышчэпку супраць грыпу. Паўтаруся: імунітэт пасля прышчэпкі выпрацоўва­ецца на працягу двухтрох тыдняў і дзейнічае на працягу паўгода ці больш – да года. Таму не варта марудзіць і ўцягваць у сезон прастудных захворванн­яў, бо можна і спазніцца. і ўсе

Гутарыла Ніна РЫБІК.

 ?? ??
 ?? ?? Людміла Сасноўская
Людміла Сасноўская
 ?? ?? Міхаіл Шанчук
Міхаіл Шанчук
 ?? ?? Вольга Юршэвіч
Вольга Юршэвіч
 ?? ?? Віялета Яжэвіч
Віялета Яжэвіч
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus