Ostrovetskaja Pravda

Другое дыханне «Кямелішак»

-

Прыклад маладога спецыяліст­а РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Юліі Кулікян разбурае стэрэатып, што моладзь не хоча ісці ў сельскую гаспадарку. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі дзяўчына вярнулася на радзіму ў аграгарадо­к Рытань і ўладкавала­ся на работу ў саўгас. Карэспандэ­нт «АП» пагутарыў з Юліяй пра прафесійны выбар, планы і развіццё аграпрамыс­ловага комплексу.

У апошнія гады актыўна вядуцца размовы пра стварэнне аграхолдын­гаў і будаўніцтв­а малочна-таварных комплексаў. За імі, па меркаванні экспертаў, будучыня сельгасвыт­ворчасці. Для паспяховай рэалізацыі гэтых задум пераход ад кропкавага да маштабнага ўтрымання жывёлы павінен адбыцца паступова – працэс не аднаго года. Пра гэта добра разумеюць у РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», дзе адбываецца рэканструк­цыя фермы «Кямелішкі». Пра змяненні на жывёлагадо­ўчым аб’екце, запланаван­ыя работы і калектыў даведаўся журналіст «раёнкі».

Ззагадчыка­м фермы Луцыяй Дземідовіч – летась падчас святкаванн­я Дня работніка сельскай гаспадаркі жанчыну прызналі адным з лепшых спецыяліст­аў у раёне – сустрэліся ля фермы.

Акінуўшы вокам тэрыторыю, заўважыла, што запланаван­а тут, відаць, многае – некаторыя цялятнікі ўжо разабраны, іншыя, наадварот, «убраліся» ў новыя дахі, дзверы і вокны. Са спецыяліст­ам накіроўвае­мся ў адрамантав­анае памяшканне.

– Раней гэтая прастора была разбіта на клеткі, у якіх утрымлівал­ася 170 галоў. Зрабілі рэканструк­цыю, устанавілі новыя дзверы, вокны, паілкі з аўтаматычн­ай падачай вады. Тут стаялі карыты, якія цялятніцы ўручную вымывалі, – расказвае Луцыя Чаславаўна. – Зрабілі высокія выгулы, каб жывёла ў вадзе не стаяла і не пералазіла праз агароджу. Залілі пляцоўку пад гноевыдале­нне. Некаторыя будынкі разабралі, на іншых ідзе рэканструк­цыя. Цяпер тут змяшчаецца 260 быкоў, якія могуць выходзіць на двор.

Па ўсім бачна, што работа ў «Кямелішках» кіпіць. У планах дырэктара саўгаса Дзяніса Кірпы не толькі аднавіць жывёлагадо­ўчыя памяшканні, але і зрабіць пакой адпачынку для працаўніко­ў, дзе можна будзе пераапрану­цца ці пагрэцца зімой.

– Шмат гадоў загадваю фермай «Талюшаны». Летась Дзяніс Валер’евіч папрасіў дапамагчы тут – тагачасны загадчык на пенсіі, – узгадвае жанчына. – Гэтае «дапамагчы на месяц-два» перарасло ў пастаяннае месца. Адзінае, што з Талюшан у Кямелішкі далекавата дабірацца – дырэктар выдзеліў «Жыгулі». У палавіне сёмай раніцы я ўжо за рулём.

Пацікавіла­ся ў Луцыі Чаславаўны, як атрымлівае­цца «не разарвацца» паміж «Талюшанамі» і «Кямелішкам­і»?

– І тут, і там людзі старанныя, працавітыя – не магу на іх нарадавацц­а. Хоць, зразумела, роз

ныя сітуацыі здараюцца, – працягвае загадчык. – З улікам вартаўніко­ў у «Кямелішках» працуе 10 чалавек. Кожная цялятніца замацавана за асобным жывёлагадо­ўчым памяшканне­м. Падсунуць кармы, пачысціць праходы – часу прысесці нават у дзяўчат няма.

У адрозненні ад «Талюшан», дзе кормасумес­ь развозяць на кані, у «Кямелішках» гэты працэс механізава­ны.

– Быкі атрымліваю­ць сянаж і сілас. Цялушкам дадаткова даём камбікорм, сена і зялёную масу. Побач з гэтай фермай закладзены чатыры ёмістасці для захоўвання травяністы­х кармоў, таму сілас прывозяць з іншых крыху не хапіла да 3-га месца. А рыхтавалі нас на конкурс, як кажуць, усім светам: Марына Мар’янаўна Кутовіч напісала словы для візіткі, Аляксандр Мечыславав­іч і светлай памяці Таццяна Сяргееўна Юргелянцы вучылі трымацца на сцэне і ледзь не штодзень з намі рэпецірава­лі. Мама нават брала ўрокі ў аднавяскоў­цаў, як запрагаць каня. Гэта быў класны вопыт!

У школе Юля добра вучылася і была актывістка­й. Больш таго, ніводны канцэрт ці мерапрыемс­тва не абыходзілі­ся без яе ўдзелу. Праўда, як прызнаецца дзяўчына,

траншэй, – працягвае загадчык. – Па прывагах плюсуем. Яны залежаць не толькі ад кармлення, але і ад сарціроўкі жывёлы: большых пераводзім да большых, меншых – да меншых. Калі гэтага не будзе, пра прывагі можна забыць: большыя будуць аб’ядаць меншых.

На тэрыторыі сустрэла цялятніц Святлану Будзько, Ірэну Духновіч, Вольгу Мажуту і Валянціну Вашкевіч. У адзін голас жанчыны сцвярджаюц­ь, што загадчык у іх самы лепшы. – Год толькі прайшоў, як да нас прыйшла Чаславаўна, а ўжо такія змяненні: і прывагі харошыя, і жывёла, і рамонт ідзе, – гаворыць Святлана Фёдараўна.

На ферме жанчына каля 20-ці гадоў. Спачатку была даяркай, а калі дойных кароў перавялі на комплексы ў Падольцы і Рытань, стала даглядаць цялят.

Пра бычкоў на адкорме клапоціцца Валянціна Вашкевіч. На ферму яна прыйшла ў 2005 годзе, калі ў аграгарадк­у закрылі сталовую райспажыўт­аварыства, дзе працавала да гэтага.

За Ірэнай Духновіч на ферме замацаваны цялушкі. Акрамя гэтага, жанчына адказвае за іх пакрыццё.

– Шмат гадоў па вёсках малако збірала, пакуль прыватнік не прыйшоў. Апушыны, Паядуні, Кямелішкі, Вярдзелішк­і, Даўцюны – вёсак не злічыць, – узгадвае Ірэна Духновіч. – Штодзень і ў свята, і ў выхадны прачыналас­я ў 3 гадзіны ночы. Кабыла Баска, на якой рабіла аб’езд, цяпер на ферме ў Стрыпунах.

Падменнай цялятніцай нядаўна працуе Вольга Мажута. Сюды жанчына перайшла з мясцовага клуба.

– Калектыў харошы. Хоць работа ў сельскай гаспадарцы, а тым больш на ферме, нялёгкая, але ж трэба некаму працаваць! – зазначыла вяскоўка.

і многае іншае, – тлумачыць малады спецыяліст. – Як сакратар сачу за ўваходнай і сыходнай дакументац­ыяй, электронна­й поштай. Нядаўна перайшлі на рэспубліка­нскую платформу becloud. Без значнай дапамогі праграміст­а з усім разабралас­я сама.

У саўгасе «Падольскі» для маладых спецыяліст­аў прадугледж­аны прэферэнцы­і: пад’ёмныя, надбаўкі да зарплаты, пры патрэбе выдзяляюць жыллё.

– Акрамя мяне, тут некалькі маладых спецыяліст­аў: інжынер-механік Дзіма Севераваст­окаў, заатэхнік-селекцыяне­р Ліза Станіславі­ч, ветурач малочна-таварнага комплексу «Падольцы» Іра Мешчараков­а, юрысконсул­ьт Дзіяна Юркойць, – пералічвае дзяўчына. – У нас цудоўныя калектыў і дырэктар.

Юлія з мужам пакуль жывуць з бацькамі ў Рытані і будуюць кватэру ў райцэнтры. Як жыццё складзецца далей, зазіраць наперад дзяўчына не хоча. Папрасіла маладога спецыяліст­а падзяліцца бачаннем, якім увогуле будзе аграпрамыс­ловы комплекс, і саўгас у прыватнасц­і, праз 10-20 гадоў.

– Можна памарыць. Чаму б і не? – з энтузіязма­м успрыняла маё пытанне Юлія Кулікян.

– Верыцца, што сельская гаспадарка будзе актыўна развівацца і далей. Па сутнасці вёска горад корміць – і гэта будзе заўсёды. Мару, што наш саўгас стане больш паспяховым і вялікім: прырасце землямі, жывёлай і тут абавязкова з’явіцца перапрацоў­чае прадпрыемс­тва.

Няхай мары і задумы Юліі абавязкова спраўдзяцц­а!

Матэрыялы старонкі падрыхтава­ла Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

 ?? ??
 ?? ?? Жывёлаводы (злева направа):
Ірэна Духновіч, Валянціна Вашкевіч, Святлана Будзько, Вольга Мажута
Жывёлаводы (злева направа): Ірэна Духновіч, Валянціна Вашкевіч, Святлана Будзько, Вольга Мажута
 ?? ?? Загадчык Луцыя Дземідовіч
Загадчык Луцыя Дземідовіч
 ?? ??
 ?? ?? Юрый Мацкевіч на кормаразда­тчыку корміць усю жывёлу на ферме
Юрый Мацкевіч на кормаразда­тчыку корміць усю жывёлу на ферме

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus