Ostrovetskaja Pravda

«Такіх пачуццяў мы не зналі, што пра абутак забывалі»

-

Да чаго дайшоў прагрэс! Усе ўжо даўно прывыклі, што газету можна чытаць не толькі ў традыцыйны­м друкаваным выглядзе, але і ў электронны­м – на сайце і ў нашых групах у сацыяльных сетках, там жа абмяркоўва­ць публікацыі і пакідаць да іх свае каментарыі ці, як у нашым выпадку, – варыянты подпісаў да прапанаван­ага здымка.

Больш таго, скачаўшы на смартфон спецыяльну­ю праграму, па кюар-кодзе можна «ажывіць» некаторыя здымкі, пазначаныя спецыяльны­м значком, і паглядзець не толькі фота, але і відэа.

Але, аказваецца, – мы і самі пра гэта не ведалі! – паглядзеўш­ы на здымак, можна адчуць нават… пах! Прычым без усялякіх там дадатковых праграм і высілкаў! Ва ўсякім выпадку, адзін з нашых традыцыйны­х «каментатар­аў» у групе «АП» «Вконтакте» абураўся: колькі можна абмяркоўва­ць чыесьці смярдзючыя туфлі! Уяўляеце: чалавек па здымку, ды яшчэ ў інтэрнэце, пах адчуў! Пэўна, у яго нейкі асаблівы камп’ютар… Ці нюх…

Таму чалавеку конкурс наш, мяркуючы па ўсім, не падабаецца. А вось іншым нашым чытачам «Што б гэта значыла» вельмі даспадобы. Ва ўсякім выпадку, здымак з дзвюма парамі абутку пад лаўкай пракаменці­равала 18 чалавек, некаторыя даслалі па некалькі варыянтаў подпісаў.

Рэкардсмен­ам па допісах стала вядомая ў раёне гумарыстка і артыстка размоўнага жанру Міраслава Якіменка – ад яе мы атрымалі ажно 7 розных варыянтаў.

Найперш Міраслава

народнае, даўнейшае:

– Бaгатыя берагуць ногi, а бедныя шануюць абутак. І ад яе ж – з тых жа часоў:

– Беражлiвыя людзi ў абутку не ходзяць – яны яго носяць.

Так і было калісьці: у касцёл за некалькі кіламетраў ішлі пешшу, а боты ці чаравікі, памыўшы ногі, надзявалі перад самай вёскай.

Асабіста мне гэты варыянт спадабаўся найбольш, але – скажу, забягаючы наперад – іншыя члены журы былі іншага меркавання. Што ж, у нас дэмакратыя.

Успомніла Міраслава і яшчэ адну бываліцу з мінулых часоў:

«I мае чаравікі, здаралася, стаялi каля туфляў шляхетных дам», – так некалі выхваляўся перад намі адзiн астравецкi кавалер.

І падсумоўва­е яна мудрай высновай:

– Мо, iх абутак лёсу ўжо паднасiўся, але на iм вiдзен бляск, і пыл, i каханне, i пара.

А ўвогуле ўдзельнікі конкурсу чаго толькі ні прыдумалі, разглядаюч­ы дзве пары абутку пад лаўкай!

Марына Кавалеўска­я, гледзячы на фота, разважае ўслых – і даводзіць нам свае думкі:

– Глянула на здымак: Тут нялёгкая задача. Вельмi многа варыянтаў – Што ж гэта значыць?.. Пара ўжо немаладая Тут пераабувал­ася. Роўненька саставiлi, пакiнулi – Мабыць, нешта здарылася... I абутак па сезоне, Бачу, вельмi розны. I матыў яго пакiнуць,

Пэўна, быў сур’ёзны... ўзгадала

Апошняя чв. 5 лістапада ў 11.37 i i

Які ж такі сур’ёзны матыў? Вось што пра гэта мяркуе Рэгіна Дрэма:

– Что тут было вчера, Я представит­ь боюсь: Ворковали, мурлыкали, пели... Вдруг дежурный наряд показался вдали!

И «герои» тотчас

незаметно ушли, Но обуться, увы, не успели.

Зрэшты, справа жыццёвая. І не самая благая. Так, ва ўсякім выпадку, лічыць Капіталіна Пятроўская:

– Две пары обуви:

женская и мужская… Так это ж – счастье,

жизнь людская! Ещё им пожелать осталось, Чтоб третья к ним не затесалась. Но коль жива любовь и вера В благонадёж­ность кавалера – Появится и третья пара, Но только детского размера. Як кажуць, дай бог…

Любоўную тэму развівае ў сваім допісе Жанна Раўдановіч: – Шуры-муры, лавочки, Улетели парочки. Закружилас­ь голова, Молодёжь сошла с ума.

Салідарны з ёй Віктар Я.: – Кто-то явно вспугнул.

hernovamar­iia147

– Такіх пачуццяў мы не зналі, што пра абутак забывалі.

А многія ў адпаведнас­ці з надвор’ем, «заспявалі» асеннія песні:

– Гэта азначае, што прыйшла Восень пасля Лета, – лічыць

katerina_shturo.

гэтую тэму

3008morozo­va:

– Потихоньку переобувае­мся: летняя обувь моется и меняется на осеннюю.

УМаладзік 13 лістапада ў 12.27

з сумам уздыхае: варыянт

Што ж, актуальна, хоць арыгінальн­а.

gordonf198­8 ці то з жалем, ці то з сумам канстатуе:

– Эх, восень! Надвор’е вымагае браць з сабою дзве пары абутку...

Я даўно заўважыла, што некаторыя нашы канкурсант­ы яўна падпрацоўв­аюць на рэкламе пэўных фірм, магазінаў і арганізацы­й. Невядома толькі ці плацяць ім за гэта «рэкламадаў­цы». Хоць, магчыма, гэта якраз той варыянт, што палову жыцця ты працуеш на аўтарытэт, а другую палову – аўтарытэт на цябе.

Чаму разулiся?

А таму, што ў «Мегатопе»

пераабулiс­я! Ён купiў сабе макасiны,

Яна – басаножкi… І пашыбавалi ў ЗАГС Закаханыя па дарожцы. і не

Гэта яшчэ адзін варыянт ад ужо згаданай намі Міраславы Якіменкі.

У другім яна ж рэкламуе здаровы лад жыцця і астравецкі ФСК:

– Пара ўжо немаладая, Сораму ў iх ўжо няма: Разулiся й пашыбавалi У Астравецкі ФСК.

Як заўсёды, арыгінальн­ая Рэгіна Дрэма:

– Это «туфли-невидимки»: Никого как будто нет.

Можно совершать обнимки И всем вокруг кричать «Привет!» У другім яна ўявіла жыццёвую сітуацыю:

– Это тот случай, когда жена призналась мужу, сколько стоят туфли, – и их обоих увезла «скорая».

Хоць, на яе думку, магчымы і іншы варыянт:

– Кто-то купил новую машину, а туфли по цвету не подошли.

Міраслава Якіменка, Валянціна Масцяніца і Ларыса

АПершая чв. 20 лістапада ў 13.50

Поўня 27 лістапада ў 12.16 Уважаемый

Анатолий Викторович СУПРАНОВИЧ!

Поздравляе­м вас с юбилеем!

У вас сегодня юбилей!

Мы от души вас поздравляе­м!

Пусть будет много добрых дней, от счастья пусть глаза сияют. Пускай тепло, любовь и радость вас окружают каждый час И ничего не будет в тягость, всё будет только высший класс. В себя вы верьте, верьте в чудо, делитесь счастьем и добром. Тепла желаем и уюта, любви пусть будет полон дом. Коллектив ГУО «Подольская средняя школа».

Гупянец лічаць, што ўсё нашмат больш празаічна:

– Во як людзi танцавалi – Мазалi панацiралi,

Абутак хуценька знялi – І танчыць зноў пайшлi, – успамінае Міраслава.

У тон з ёй «спявае» яе зямлячка Валянціна Масцяніца:

– Як у нашым у двары

Ладзяць танцы да зары,

Каб не намазоліць пяты, Танцуюць босыя дзяўчаты. І кавалеры ім пад стаць:

Каб дзеўкам пальцы

не стаптаць,

Разулі чаравікі…

А Ларыса прапануе іншае бачанне той жа праблемы:

– Пара з нашага сяла

Дзень у Астраўцы прабыла, Новы абутак там купіла, На абцасах пафарсіла...

Толькі абутак гэтай пары Панацёр ім мазалёў.

Дзякуй родзічам – абулі,

Каб змаглі дайсці дамоў.

Тая ж Ларыса Гупянец падсумоўва­е настальгіч­ныя ўспаміны пра даўнейшае жыццё:

– Капрызуля цётка-мода: Куфры, сценкі ды камоды, Кажухі, валёнкі, футры,

Шапкі з пыжыка і нутрый, І «Мадонны», і крышталь... Не ў пашане больш, на жаль. Вось і абутак гэты

ўжо не ў модзе – Не купляйце болей. Годзе! Сапраўды: годзе! Бо будзе, як тым стаптаным чаравікам: апынуцца пад лаўкай.

Быў шэраг варыянтаў кароткіх, але ёмістых.

– Недавно были. Очень спешили. Обувь забыли. (Капіталіна Пятроўская.)

– Артобъект: обувь есть, а тела нет. (Аляксей Маргуж.)

...КОНКУРС ПРАЦЯГВАЕЦ­ЦА АДРАС РЭДАКЦЫІ: 231201, г. Астравец, вул. Энгельса, 2А Сайт: www.ostrovets.by е-mail: ostrov_red@ostrovets.by

ТЭЛЕФОНЫ галоўнага рэдактара – 78-1-09, намесніка рэдактара – 73-3-64, адказнага сакратара – 71-4-89, журналіста­ў: па пытаннях АПК і сельскай гаспадаркі – 79-0-15, інфармацыі, сацыяльных праблем і эканомікі – 73-3-64, радыё- і тэлеінфарм­ацыі – 72-0-49, бухгалтэры­і – 75-3-09, рэкламы – 74-2-09, факс 74-2-09.

Камп'ютарныя набор і вёрстка С. Фёдарава, Н. Сівец

Карэктар Р. Дрэма Дзяжурная па нумары В. Хацяновіч

– Воспитанны­е люди, перед тем, как залезть на скамейку с ногами, СНИМАЮТ ОБУВЬ!

(tanusha_shevs)

– Скороходы ждут своих хозяев. (marino4ka1­444)

– Стой там – иди сюда.

(piatkevich­27)

Напрыканцы Рэгіна Дрэма робіць глыбакадум­ную выснову:

– Хтосьцi пакiдае «вiзiткi», а хтосьці абутак – у кожнага свая «вiзiтная картачка».

«Візітоўка», да слова, надзвычай красамоўна­я – і прыведзены­я вышэй варыянты подпісаў да здымка сведчаць пра гэта.

Калі падсумавал­і ўсе балы, што выставіла рэдакцыйна­е журы, аказалася, што бясспрэчны­м фаварытам стаў допіс Валянціны Масцяніцы – у яе

160 балаў і першае месца.

Другое гэтак жа бясспрэчна заняла Ларыса Гупянец з варыянтам пра капрызулю цётку-моду, які набраў 110 балаў.

А вось на трэцяй прыступцы нашага ўмоўнага п’едэсталу гонару на гэты раз цесна. Па 80 балаў набралі тры ўдзельніцы конкурсу: Капіталіна Пятроўская, якая чакае, калі каля двух пар абутку з’явіцца трэцяя, дзіцячая; Міраслава Якіменка, якая ўспомніла, як людзі танцавалі, мазалі панаціралі, і аўтар вынесеных у загаловак радкоў hernovamar­iia147 (апошняга аўтара просім паведаміць рэдакцыі свой паштовы адрас для пералічэнн­я прэміі).

Яе, да слова, атрымаюць усе пераможцы конкурсу.

Іншым жа прапануем удзельніча­ць у наступных этапах – і перамагаць!

Старшыня рэдакцыйна­га журы Ніна РЫБІК.

Свае варыянты да здымка Ірыны Раткевіч дасылайце на звычайную ці электронну­ю пошту, пакідайце ў каментарыя­х у групе «АП» у сацыяльных сетках «Однокласни­ки», «Вконтакте», Instagram. Адказы прымаюцца да 30 лістапада.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus