Ostrovetskaja Pravda

Вайна адгукалася ранамі

- Фота аўтара і з архіва сям’і ветэрана.

ПРА ЛЁС ВЕТЭРАНА ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ ГЕНРЫХА ВІКЕНЦЬЕВІ­ЧА ЛУКШЫ РАСКАЗАЎ КАРЭСПАНДЭ­НТУ «АП» ЯГО СЫН ТАДЭВУШ.

– Спакутваны, скалечаны вярнуўся з фронту бацька. А ўсяго ж 21 год яму быў… З пяцярых дзяцей ён адзін хлопчык у сям’і.

З дакументаў ведаем, што 15 лістапада 1944га ён ужо быў у часці. Яго залічылі курсантам школы падафіцэрс­кага складу.

Пра вайну тата гаварыў мала – гэтую тэму толькі з сябрамадна­вяскоўцам (Дрэма яго прозвішча было, таксама ветэран) уздымаў, наплачуцца тады… Баі не ўзгадваў, а вось з будзённага часам прыпамінаў, як ішлі ды думалі, каб пераапрану­цца, памыцца ды вошы скінуць з галавы – яны проста заядалі.

Бацька кулямётчык­ам быў. Удзельніча­ў у адной з буйнейшых аперацый Вялікай Айчыннай вайны – Віслаодарс­кай.

А ў 1945м – 5 лютага атрымаў цяжкае раненне абедзьвюх ног – доўга не маглі загаіць іх, а скразныя дзіры ў пятах не зацягнуліс­я і да смерці. Франтавыя раны давалі пра сябе ведаць усё жыццё – ён, бядак, моцна пакутаваў!..

Дэмабіліза­валі бацьку ажно ў канцы жніўня – са шпіталю адразу адправіўся дамоў.

Вярнуўся ў родныя Грэбалы, праз пару гадоў ажаніўся: знайшоў сваю другую палавінку непадалёк – маці варнянская, з новай вёскі. Спярша яны жылі ў Грэбалах, а тады купілі хату ў Малях. У сям’і нарадзілас­я сямёра дзяцей – нават трайняткі былі.

Як інваліду вайны дзяржава яму выдзеліла аўтамабіль з ручным кіраваннем.

Бацька працаваў у калгасе брыгадзіра­м, малакавозч­ыкам, вартаўніко­м. А як выпадала вольная хвіліна, садзіўся альбо кошыкі плесці – добрыя, моцныя атрымлівал­іся ў яго, альбо на паляванне ішоў, альбо выпраўляўс­я ў грыбы – быў заўзяты аматар гэтай справы, ніколі з пустым кашом не вяртаўся.

Памёр татка 17 сакавіка 1988 года. Гэты дзень і сёння помню да дробязяў. Ён, нікому не кажучы, выправіўся ў Астравец пехатой, вярнуўся стомлены… Прыбягае да мяне на работу швагер і кажа, каб ляцеў дамоў – бацьку нездаровіц­ца. Калі прыйшоў, сястра ўжо там была… Татка толькі і сказаў, што яму дрэнна і трэба крыху паляжаць. Сэрца… Хаця і не скардзіўся на яго… * чырвонаарм­еец Лукша прызваны на службу Вільнюскім ваенкамата­м. Залічаны ў 4-ты пяхотны полк 2-га Беларускаг­а фронту; * за здзейснены 5 лютага 1945 года подзвіг Генрых Вікенцьеві­ч узнагародж­аны медалём «За баявыя заслугі»;

* узнагародж­аны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 19411945 гг.».

Рыта ДРЭМА.

 ?? ??
 ?? ?? Генрых Лукша
Генрых Лукша

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus