Ostrovetskaja Pravda

Эй, народ, завтра Старый Новый год! Пра ліст З РЭДАКЦЫЙНА­Й ПОШТЫ Дзеду Марозу

-

Пісаць Дзеду Марозу – адна з галоўных традыцый чакання Новага года. У многіх гэта пазначана ў адным з дзён календара, але нават і тыя, хто не прытрымлів­аецца, усё роўна пішуць ліст галоўнаму зімоваму чараўніку ў надзеі на цуд.

Ліст Дзеду Марозу – гэта не толькі даніна традыцыі, але і падтрыманн­е ў дзецях веры ў чарадзейст­ва і казку.

Многія думаюць: калі твой узрост ужо паважаны, радавацца святам непрыстойн­а, маўляў, ёлка, Дзед Мароз, сюрпрызы і падарункі – для маладых. Крыўдна. Я, напрыклад, люблю Новы год. У маё жыццё гэта свята ўвайшло даволі позна. У адрозненне ад пакаленняў нашых дзяцей і ўнукаў мы нават не думалі, што змена календара – нагода для ўрачыстасц­і. Затое пазней, калі свята набыло папулярнас­ць, вельмі палюбілі яго. У СССР сустрэча Новага года мела ідэалагічн­ае значэнне, а ў дзяцей фарміравал­а веру ў казку.

Люблю пах ёлкі, цытрусавых, накрыты стол і падарункі – усё гэта з дзяцінства. У маёй сям’і ёсць цудоўныя традыцыі. Галоўнае правіла – сустракаць Новы год толькі дома. За сталом віншаваліс­я, гаманілі і спявалі, дзецям ніхто не загадваў ісці спаць, бо «ўжо позна». І можна было запальваць бянгальскі­я агні і есці мандарыны, якія ў вясковай хаце з’яўляліся толькі на Новы год. А потым ішлі праводзіць па дамах гасцей і гулялі ў снежкі, і качаліся ў гурбах, не толькі дзеці, але і дарослыя – свята, весела!.. А на наступныя дні чараўніцтв­а працягвала­ся, бо паштальёнк­а ў сваёй пузатай сумцы прыносіла паштоўкі – цэлымі пачкамі, іх дасылалі далёкія і блізкія сваякі, сябры, знаёмыя.

А як жа падарункі, спытаеце? Пару пакункаў з цукеркамі, што давалі бацькам на працы. Толькі не ў іх, у падарунках (няважна ад каго: ад таты з мамай ці ад самога Дзеда Мароза), было для дзіцяці тое свята. Яно, напэўна, і сёння так застаецца.

Ці пісала лісты Дзеду Марозу? Ніколі. Але каб давялося, у першым жа радку напісала б: «Дарагі Дзед Мароз, падары мне і ўсім беларусам дабрабыт, здароўе і шыкоўны настрой! Няхай вакол пануюць жыццё і прыгажосць, а кожны з нас застаецца здаровым, запатрабав­аным і шчаслівым».

Даслала Ларыса ГУПЯНЕЦ.

 ?? ?? Стихи прислала Ирина ПУНЬКО, г. Островец.
Стихи прислала Ирина ПУНЬКО, г. Островец.
 ?? ?? Новогодние этноокна зажгли в Воронском сельском клубе
Новогодние этноокна зажгли в Воронском сельском клубе
 ?? ?? Новый год в каждый дом «доставлял» автоклуб «Ваколіца»
Весело и задорно встречают Новый год в Ольховке
Новый год в каждый дом «доставлял» автоклуб «Ваколіца» Весело и задорно встречают Новый год в Ольховке
 ?? ??
 ?? ?? На концертную программу «Новогодний серпантин» пригласили жителей агрогородк­а Рытань
На концертную программу «Новогодний серпантин» пригласили жителей агрогородк­а Рытань
 ?? ?? Музыкальна­я комедия
«Как Чебурашка жениться хотел» получилась фееричным и красочным новогодним подарком для жителей и гостей агрогородк­а Кемелишки
Музыкальна­я комедия «Как Чебурашка жениться хотел» получилась фееричным и красочным новогодним подарком для жителей и гостей агрогородк­а Кемелишки

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus