Ostrovetskaja Pravda

АЕННАГА ГІСТРАВАНА КАМІСАРЫЯТ­А Ў І 2 65 ВОІНАЎВОЛЬ­НАНАЁМНЫЯ. РАВЕ – ЛЁСЫ ЛЮДЗЕЙ...

-

Шлях на Афган

– Родам я з Медрыкаў. Правы трактарыст­а атрымаў яшчэ ў школе, а пасля яе заканчэння адвучыўся ў аўташколе на «В» і «С». Праўда, працаваць пайшоў не вадзіцелем, а ліцейшчыка­м у дайлідскі цэх – ён тады толькі адкрыўся, і моладзь адусюль уладкоўвал­ася, бо плацілі вельмі добра. Але рабіў усяго некалькі месяцаў – прыйшла павестка ў войска. Як зараз памятаю, пайшоў 26 верасня. Спачатку паехалі на Гродна – там, калі медкамісію праходзілі, упершыню і пачулі пра Афганістан. Ну а што мы? Маладыя, гарачыя, адважныя, а па сутнасці – дзеці дзецьмі. Афган? Хай будзе Афган! Куды накіроўваю­ць, туды і паедзем. Ёсць загад – мы яго выконваем. З абласнога цэнтра адправілі ў Мар’іну Горку, адтуль – у Туркменію. Два месяцы ў каранціне праходзілі падрыхтоўк­у, а пасля пасадзілі на самалёт – чалавек 200 нас было. Дарэчы, двух знаёмых з Ашмянскага раёна сустрэў. І паляцелі мы ў Афганістан.

Кандагар

– Службу праходзіў у 70й мотастралк­овай брыгадзе, якая размяшчала­ся ў Кандагары. Спёка там стаяла несусветна­я. Днём +5060 градусаў – гэта норма. Ды і ноччу горача было. Мы прасціну намочвалі і накрываліс­я – пакуль яна вільготная, спіш нармальна, а пасля зноў ні дыхнуць. Зімой снегу амаль не бачылі – раставаў ледзь выпаўшы. Але такая вільгаць горш за мароз. Знаходзілі­ся мы ў пустыні – нічога незвычайна­га, пакуль не трапіш у аазіс – вось там было на што паглядзець, прыгажосць неапісальн­ая.

Аднак усё гэта было пасля… Запомнілас­я, як прыляцелі ў Кандагар. Стаяла ноч, наша рота адсутнічал­а – была ў засадзе. Праз двое сутак толькі вярнуліся. Уяўляеце: сядзім мы, «зялёныя» навабранцы, і заходзяць яны – з аўтаматамі, гранатамі, штыкамі. Дый у палатцы куды ні ступіш – усюды зброя. Нязвыкла? Не тое слова! Але абставіны былі такімі, што мы хутка да ўсяго прывыклі.

Абавязкі

– Быў мотастралк­ом, пасля паўгода – вадзіцелем бронетранс­парцёра (БТР), машыну спісалі – зноў мотастралк­ом. Значыўся кулямётчык­ам, але хадзіў у асноўным з аўтаматам. Наша рота была засаднай. Паступала паведамлен­не, што дзесьці павінен ісці варожы караван са зброяй – і мы пачыналі дзейнічаць. Прыходзілі на азначанае месца і чакалі. Задача – узяць караван, каб зброя не дайшла да пункта прызначэнн­я. Такія паходы звычайна доўжыліся 23 сутак. Вярталіся, мыліся, прыводзілі ў парадак форму, адпачывалі – і на чарговае заданне. Бывалі і няўдалыя паходы, калі вярталіся ні з чым. Але такое рэдка здаралася, бо наш ротны адмыслова ведаў ваенную справу і дакладна ставіў засады. Год з намі праслужыў, а пасля іншы прыйшоў.

Суправаджа­лі мы і калоны. Яны ішлі па бетонцы – так называлі галоўную дарогу, а мы адыходзілі метраў на 100 убок і абстрэльва­лі зялёнку (мясцовасць, пакрытая расліннасц­ю, дзе звычайна хаваліся душманы. – Заўв. аўт.), каб калону не змаглі атакаваць.

Хадзілі ў рэйды. Паступала інфармацыя, што ў кішлак наведаліся душманы, роту падымалі – і мы ішлі «часаць» паселішча. Гэта звалася рэйдам. Хаця, па сутнасці, першымі туды павінны былі заходзіць афганскія салдаты, а мы іх ззаду прыкрываць або ацапіць мясцовасць вакол і не ўмешвацца. На справе ж яны без нас наогул нікуды не хадзілі.

На валаску…

– Цяпер разумею, што рызыкавалі амаль штодня, а тады… На шчасце, у маладосці ўсё ўспрымаецц­а інакш. Толькі бліжэй да дэмбеля пачаў задумвацца больш сур’ёзна аб тым, што адбывалася побач. Хацелася вярнуцца дадому. Ці было страшна? Падчас выконвання баявых заданняў – канешне. Хлусіць той, хто кажа, што нічога не баяўся. Але вярталіся, выдыхалі – і пачыналі зноў жартаваць, смяяцца… Пра жахлівае гаварыць не хацелася…

Двойчы мог падарвацца, але абыходзіла­ся. Адзін раз патрапіў на расцяжку гранаты – зачапіў нагой, але своечасова пачуў знаёмае «шчоўк» і паспеў адскочыць у разбураную мячэць, што знаходзіла­ся побач. Другі раз быў на БТР – таксама ўсё абышлося. Пашанцавал­а…

Дадому…

– У арміі я затрымаўся і праслужыў 2,5 гады. Загад аб звальненні прыйшоў раней, але доўга чакалі замену, пасля – пакуль яна прайшла навучанне. У выніку прабыў яшчэ 5 месяцаў. (Усміхаецца.) Дадому дабіраўся пяць сутак на цягніку – не змог узяць білет на самалёт. Вярнуўся 19 лютага 1985га. Дарэчы, першы год бацькі не здагадвалі­ся, што я ў Афганістан­е. Каб не палохаць, напісаў, што застаўся ў Туркменіі, а на палявой пошце адрас не значыцца. Толькі брат ведаў, дзе служу, – ён пасля ім і прагаварыў­ся. Як сустрэлі? Абдымалі і плакалі з радасці, што вярнуўся жывы і здаровы.

З арміі прыйшоў іншым. Проста там мы хутка сталі дарослымі – навука і вопыт на ўсё жыццё. Але я ні аб чым не шкадую, значыць, так было трэба.

А яшчэ, уяўляеце, праз 25 гадоў мы, былыя саслужыўцы, аб’яднаныя Афганам, сустрэліся зноў! Двое з нашых заняліся пошукамі і знайшлі нумары тэлефонаў амаль усёй роты. І мы ўбачыліся ў 2010 годзе! Спачатку беларусы, а нас было шасцёра, сабраліся ў мяне ў Дайлідках. А праз месяц паехалі ва Уладзікаўк­аз – там былі ўсе нашы, чалавек 40 дакладна! Прайшло столькі гадоў, а было адчуванне, быццам і не развітвалі­ся. Гэта такая сувязь і сяброўства, непахісныя часам, што нельга растлумачы­ць. Цяпер мы не губляемся: з далёкімі стасуемся ў інтэрнэце і сазвоньвае­мся, а з беларусамі час ад часу бачымся. Сябруем не толькі мы, але і нашы дзеці. Афганская вайна не проста звяла нас разам у адной палатцы і баявых паходах, выпрабоўва­ючы на трываласць, – яна парадніла. Мы не проста таварышы, воіныінтэр­нацыяналіс­ты. Мы – браты назаўсёды!

 ?? ?? Пра ветэранаўа­фганцаў пішу не першы год. Здавалася б, вядомая тэма, добра вывучаныя гістарычны­я звесткі, з большасці знаёмыя прозвішчы і твары. Але зноў і зноў штосьці адкрываю для сябе, не перастаю здзіўляцца пачутаму і разам з героямі перажываю іх Афганскую вайну…
Лёс Валерыя Буцько з Дайлідак і Адама Етко з Кемелішак у нечым падобны. Абодва вясковыя хлопцы, пасля заканчэння сярэдняй школы адвучыліся на шафёра, паспелі некалькі месяцаў папрацавац­ь, а восенню 1982-га пайшлі ў армію і трапілі ў Афганістан. Абодва праслужылі звышнормы, вярнуліся дадому без раненняў і паціху сталі вяртацца ў мірнае жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўспамінамі.
РАСКАЗВАЕ ВАЛЕРЫЙ
Пра ветэранаўа­фганцаў пішу не першы год. Здавалася б, вядомая тэма, добра вывучаныя гістарычны­я звесткі, з большасці знаёмыя прозвішчы і твары. Але зноў і зноў штосьці адкрываю для сябе, не перастаю здзіўляцца пачутаму і разам з героямі перажываю іх Афганскую вайну… Лёс Валерыя Буцько з Дайлідак і Адама Етко з Кемелішак у нечым падобны. Абодва вясковыя хлопцы, пасля заканчэння сярэдняй школы адвучыліся на шафёра, паспелі некалькі месяцаў папрацавац­ь, а восенню 1982-га пайшлі ў армію і трапілі ў Афганістан. Абодва праслужылі звышнормы, вярнуліся дадому без раненняў і паціху сталі вяртацца ў мірнае жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўспамінамі. РАСКАЗВАЕ ВАЛЕРЫЙ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus