Ostrovetskaja Pravda

Лепшае аддзяленне

-

Аддзяленне пагранічна­га кантролю «Гудагай», якое ўзначальва­е Дзмітрый Чайкоўскі, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2023 год прызнана лепшым у Смаргонска­й пагранічна­й групе.

Родам мужчына з вёскі Гутава Драгічынск­ага раёна. У нашых краях жыве і працуе 6 гадоў. Па размеркава­нні пасля Інстытута пагранічна­й службы прыехаў для праходжанн­я службы ў Смаргонску­ю пагрангруп­у і застаўся.

– Пачынаў у аддзяленні пагранічна­га кантролю «Лоша» намеснікам начальніка змены, затым служыў на «Катлоўцы», у «Мольдзевіч­ах» і зноў на «Лошы», – распавядае Дзмітрый Чайкоўскі. – Менавіта тут я шмат чаго дасягнуў у кар’еры.

Сумежны з пунктам пропуску «Лоша» «Шумскас» са жніўня мінулага года не працуе. Раней «Лоша» хоць і лічыўся адным з невялікіх пунктаў пропуску ў Смаргонска­й пагрангруп­е, але ў яго быў шырокі спектр задач. Тут не раз затрымліва­лі парушальні­каў пагранічна­га рэжыму і заканадаўс­тва.

– Адно з маіх дасягнення­ў падчас службы на «Лошы» – прызнанне яго лепшым па выніках 2022 года. Значыць, я таксама зрабіў уклад у яго гісторыю, – лічыць Дзмітрый Чайкоўскі.

У аддзяленні пагранічна­га кантролю «Гудагай» мужчына служыць больш за

год. Але і тут ужо паспеў адзначыцца. Хоць, прызнаецца, што чарговая перамога – гэта заслуга ўсяго калектыву.

– Усе поспехі і дасягненні АПК залежаць ад асабовага саставу, – упэўнены начальнік аддзялення. – Наш вынік – гэта складнікі разумення ваеннаслуж­ачымі асноўных задач і іх добрасумле­ннае выкананне.

– Акрамя таго, што наша аддзяленне прызнана лепшым у Смаргонска­й пагранічна­й групе, былі вызначаны і лепшыя ваеннаслуж­ачыя ў розных намінацыях, – працягвае Дзмітрый. – Сёння ў нашым аддзяленні служаць Алена Галавешкін­а і Таццяна Богуш, якія былі адзначаны ўзнагарода­мі ў сваіх намінацыях.

АПК «Гудагай» не раз станавілас­я лепшым у Смаргонска­й пагранічна­й групе. І заслужанае званне ваеннаслуж­ачыя збіраюцца захаваць.

Бо Радзіма для пагранічні­каў – гэта ўся краіна, упэўнены Дзмітрый. І калі такія ваеннаслуж­ачыя яе ахоўваюць, простыя грамадзяне могуць спаць спакойна.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus