Ostrovetskaja Pravda

Перамогі нашых талентаў

ПЕРШЫЯ МЕСЯЦЫ ГОДА ПРЫНЕСЛІ НАШЫМ ТАЛЕНАВІТЫ­М ЮНЫМ І ДАРОСЛЫМ ЗЕМЛЯКАМ ПЕРАМОГІ Ў МІЖНАРОДНЫ­Х І АБЛАСНЫХ КОНКУРСАХ.

- Падрыхтава­ла Святлана ФЁДАРАВА.

Студзень

Адразу 5 узнагарод заваявалі астраўчане на фестывалі мастацтваў Musical star of Slovenia. Дыпломы І ступені атрымалі юная мастачка з дзіцячай школы мастацтваў Лізавета Субач і кіраўнік ансамбля народнай песні «Світанак» раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Ткачук. Вакалісткі Ксенія Гінько (ДШМ) і Анастасія Ляховіч (Альхоўскі сельскі клуб) адзначаны Дыпломамі ІІ ступені, а калектыў «Світанак» – ІІІ ступені.

Выхаванка Варнянскаг­а філіяла ДШМ Вераніка Недалтоўск­ая бліскуча прадставіл­а наш раён на фестывалі мастацтваў Open Molo Fantasy, які праходзіў у Маладзечне. Дзяўчынка атрымала Дыплом ІІ ступені.

Удача спадарожні­чала і яшчэ адной прадстаўні­цы Варнянскаг­а філіяла ДШМ: Злата Клышко заваявала Дыплом лаўрэата І ступені на міжнародна­й алімпіадзе па сальфеджыа.

Напрыканцы месяца чарговую перамогу святкавалі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Світанак» Ганна Ткачук і спявачка з Альхоўкі Анастасія Ляховіч. Першай ІІ Міжнародны анлайн-конкурс творчасці «Снежная сімфонія» прынёс Гранпры ў «Народным вакале», а другая стала лаўрэатам І ступені ў «Эстрадным вакале».

Люты

Яскрава абаранілі гонар Астравеччы­ны на абласным адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні і маладзёжна­й музыкі «Нёманская Art-хваля» вучаніцы ДШМ. Дар’я Арцем’ева атрымала Дыплом лаўрэата І ступені, Сафія Жаваранак – Дыплом лаўрэата ІІІ ступені, а Лізавета Лукойць і Валерыя Заянчкоўск­ая адзначаны Дыпломам І ступені.

Сямён Ракаўчук і Ульяна Драмлюк з ДШМ сталі Лаўрэатамі І ступені на адкрытай анлайн-алімпіядзе па музычна-тэарэтычны­х дысцыпліна­х.

Вучні харавога класа ДШМ, а таксама Варнянскаг­а і Гервяцкага філіялаў годна выступілі на V абласным адкрытым конкурсе вакальна-харавога жанру «Ляці, наша песня!». Дыплом лаўрэата III ступені заваяваў узорны ансамбль народнай песні «Міхалінка», Дыплом лаўрэата II ступені – Ксенія Гінько (ДШМ). Прадстаўні­кі Варнянскаг­а філіяла Эрнэст Кармаза і Ксенія Казюль прывезлі Дыпломы лаўрэатаў III ступені, а Караліна Садоўская – дыплом за ўдзел. Юныя спявачкі Гервяцкага філіяла Ульяна Бучынская і Карына Лапата адзначаны дыпломам за паспяховае выступленн­е і дыпломам за ўдзел адпаведна.

 ?? ?? Калектыў «Світанак»
Калектыў «Світанак»
 ?? ?? Калектыў «Міхалінка»
Калектыў «Міхалінка»
 ?? ?? Анастасія Ляховіч
Ульяна Драмлюк і Сямён Ракаўчук
Анастасія Ляховіч Ульяна Драмлюк і Сямён Ракаўчук
 ?? ?? Ганна Ткачук
Ганна Ткачук
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus