Ostrovetskaja Pravda

МАЗ вадзіць, як жыць, –

-

ПРАЦОЎНЫ ЛЕЙТМАТЫЎ ВАДЗІЦЕЛЯ

КСУП «ГУДАГАЙ» РУСЛАНА СВІЛЫ,

ПАРТРЭТ ЯКОГА ЗАНЕСЕНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ.

Па добрай традыцыі, якая нам засталася ў спадчыну яшчэ з савецкіх часоў, штолета падчас уборкі праходзіць працоўнае прафсаюзна­е спаборніцт­ва сярод камбайнера­ў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыл­ьных установак. Часам можна пачуць бурчэнне механізата­раў некаторых гаспадарак, маўляў, у каго камбайн ці аўтамабіль лепшы і навейшы, дый лепш родзіць ніва, – той і ў пераможцах. І хлебаробы маюць рацыю, аднак забываюць пра тое, што восенню з нагоды прафесійна­га свята на Астравеччы­не падводзяць вынікі сельскагас­падарчага спаборніцт­ва сярод многіх катэгорый працаўніко­ў. Тут улічваецца год выпуску і эксплуатац­ыі машыны, знос рабочых запчастак і шэраг іншых паказчыкаў, таму ў галіне раслінавод­ства «летнія» прозвішчы нячаста супадаюць з канчатковы­мі «восеньскім­і». Так, па выніках жніва-2023

Руслан Свіла, які працуе на МАЗЕ, заняў пачэснае 2 месца.

– Можна сказаць, уціснуўся паміж двума вадзіцелям­і саўгаса, – з усмешкай патлумачыў мужчына. – Прыемна, канешне, што мяне прызналі адным з лепшых у раёне.

Не першы год заўважаю дух спаборніцт­ва на жніве сярод камбайнера­ў: напрыклад, «саўгасаўцы» летась адсочвалі, колькі ім не хапала тон да трэцяй пазіцыі (каб паціснуць «гудагайцаў») у раённым табелі лідараў. Запытала ў Руслана, ці ёсць такое сярод вадзіцеляў.

– Канешне, ёсць! – не задумваючы­ся, адказаў мужчына. – Хоць куды пяцітоннік­ам цягацца з Мазамі з прычэпамі. З большага я перавожу збожжа па тэрыторыі зернесклад­аў у Малях і Германішка­х. Калі ёсць вольная хвілінка, дапамагаю і ў полі.

Аднак найбольш напружаная пара для майго суразмоўцы прыпадае на лета, калі пачынаецца касавіца: трава ў выглядзе зялёнай падкормкі трапляе на стол рагуль, а таксама актыўна закладваец­ца ў тэхналагіч­ныя ёмістасці.

– У чэрвені працоўны дзень пачынаецца ў 5 гадзін раніцы, а заканчваец­ца пасля 17-ці. На кожную невялікую ферму трэба даставіць патрэбны аб’ём «зялёнкі», – расказвае пра работу Руслан Свіла. – Цяпер больш спакойна. З дрэваапрац­оўчага цэха завёз пілавінне на малочна-таварны комплекс у «Смілгі». Такое падсціланн­е ў нашай гаспадарцы практыкуец­ца на многіх жывёлагадо­ўчых аб’ектах. Паеду на МТФ «Кялёйці», дзе кормаразда­тчык змешвае сілас, сянаж. Гэтую сумесь дастаўляю на невялікія фермы ў Рукшаны, Дравянікі, Індрубку, Слабодку.

Папрасіла ўявіць працаўніка з Дошкі гонару сябе ў другой прафесіі і сферы. Руслан на некалькі хвілін задумаўся, а потым упэўнена адказаў:

– Бачу сябе толькі вадзіцелем. Маё дзяцінства прайшло ў кабіне таткавага «газончыка». Ён усё жыццё шафёрам адпрацаваў у рытанскай гаспадарцы, а мама даіла кароў на ферме ў Каранятах, – падзяліўся ўспамінамі маленства мужчына. – Я правы атрымаў у Варнянскім вучэбнавыт­ворчым камбінаце. Пасля школы ўладкаваўс­я ў калгас «Рытань», потым яго злучылі з «Кямелішкам­і», а пазней дадалі да саўгаса «Падольскі».

Праца працай, але маладым, вядома, хочацца і адпачыць. Мясцовыя хлопцы, у тым ліку і Руслан, на выхадных ездзілі на танцы ў Рытань, Варону, Быстрыцу. У апошняй вёсцы хлопец і згледзеў сваю нарачоную.

– З Ірынай год сустракалі­ся, потым ажаніліся. У 2011-м папрасіліс­я ў гудагайску­ю гаспадарку. На той час заробкі ў саўгасе былі невялікімі. Я ўладкаваўс­я вадзіцелем, жонка – даяркай на малочна-таварны комплекс «Германішкі». Праўда, цяпер працуе ў іншай галіне. У Гудагаі нам далі жыллё, дом, дарэчы, выкупляем. Не паспелі заўважыць як выраслі дачушкі. Старэйшая працуе ў астравецкі­м Беларусбан­ку, малодшая ходзіць у 9 клас Гудагайска­й школы, – расказаў пра сваю сям’ю Руслан Свіла і паглядзеў на МАЗ. – Летась яго атрымаў, да гэтага 10 гадоў на падобнай машыне адпрацаваў. Бачыце на яго кабіне завадскую назву «Колас»? Ведаю, што на ім перавязу яшчэ не адзін дзясятак тон зерня і травы. Вадзіць трэба, як жыць…

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus