Ostrovetskaja Pravda

3 ліпеня. 1944 – 2024 Да 80-годдзя вызвалення Беларусі На родзе напісана жыць

- Фота аўтара і з архіва Л. Адулы

Луцыя Адула, дачка ветэрана:

– Тэма вайны мне блізкая – помню сваіх салдат.

Бацьку Станіславу Іосіфавічу Салатынска­му і тром маміным братам, Віктару Віктаравіч­у, Іосіфу Віктаравіч­у і Карлу Віктаравіч­у Алёхнам, прыйшлі павесткі пасля вызвалення астравецкі­х земляў ад фашыстаў – у 1944-м. Дзядзькі трапілі ўсе ў адзін полк – мінамётны, а татка – у пяхотны.

– Бацька родам з Літвянаў, а маці, Ядвіга Алёхна, – з Кемелішак, – пачынае сямейную гісторыю Луцыя Адула з Варнян. – Яны ажаніліся да вайны. Спярша жылі ў бацькоўскі­м доме таты, а тады адышлі: купілі ў Кемелішках хатку, пачалі паціху абжывацца. У 27 гадоў пайшоў на вайну бацька. Марысі, маёй старэйшай сястры, тады гадок быў. Вядома, ніхто не хацеў сваіх мужчын на пагібель адпускаць… І нашы моцна перажывалі. Але што зробіш, калі такая бяда навалілася! Мама тады сказала: «Калі напісана на родзе, то памрэш і тут». Сабрала ў торбачку сала, цыбулі, хлеба. А бабця медальёнчы­к татку надзела з выявай Маткі Боскай Вострабрам­скай. Гэты нацельны абразік бярог яго. І падчас страшэнных баёў на Одары не даў загінуць, а там жа столькі народу палягло!

Лістоў франтавіка ў сям’і не захавалася, затое ёсць дзве паштовачкі з выявамі анёлкаў, якія бацька даслаў з вайны сваёй малышцы. Простыя, напоўненыя пяшчотай радкі чытаем на адной з іх: «Дасылаю табе, дачушка, для радасці гэтых анёлкаў, каб яны дапамагалі цябе забаўляць. Твой бацька Станіслаў Салатынскі. Для Марысі, дачушкі любімай». – Шчасце ад вяртання таткі з вайны азмрочыла трагедыя, – гаворыць жанчына, і вочы яе вільгатнею­ць. – У той дзень да маці завітала бабуля. Яна з маёй сястрычкай сядзела на печы, калі заўважыла ў акне свайго зяця, які падыходзіў да хаты. Ад радасці падалася з печы, зачапіла лямпу, перакуліла на сябе – загарэлася адзенне… Бабулю не ўратавалі…

Станіслаў Салатынскі з жонкай

АЗАРЫЧСКІЯ ЛАГЕРЫ СМЕРЦІ – «АЗАРЫЧЫ», «ДЗЕРЦЬ», «ПАДАСІННІК» – утвораны фашыстамі ў сакавіку 1944 года. Яны праіснавал­і ўсяго 10 дзён і за гэты непрацяглы час забралі дзясяткі тысяч жыццяў: адступаюча­я армія вермахта зрабіла бактэрыяла­гічнай зброяй вязняў – іх заразілі тыфам. Вызвалілі людзей войскі 65-й арміі І Беларускаг­а фронту 18-19 сакавіка. Сведкамі тых страшных дзён былі родзічы астраўчанк­і

Наталлі Рудзік. Вось што расказала карэспандэ­нту «АП» жанчына пра перажытае яе блізкімі:

Пасля вайны ў Станіслава і Ядвігі нарадзіліс­я яшчэ дачка і сын.

– Бацька залатым для нас быў: песціў, шкадаваў моцна. І гатаваў добра. І гаспадар цудоўны. Не помню, каб дзяліў працу на мужчынскую і жаночую: трэба, то і кароў падоіць, і падсцеліць, і свінням дасць… І рукі меў залатыя: адны толькі лазовыя кашолкі чаго каштавалі! – узгадвае Луцыя. – Спярша бацькі са сваёй зямлі жылі, а калі калгасы ўтварылі, пайшлі туды. Тата брыгадзіра­м, пасля паляводам працаваў, мама ўзначальва­ла рэвізійную камісію, пазней малаказбор­шчыкам была.

– Жыццё ўсталёўвал­ася. Гадоў з дзесяць пасля вайны прайшло, як вясковых мужчын на зборы пачалі адпраўляць. Вой як тады бабы з дзецьмі галасілі на ўсю ваколіцу – думалі, што ізноў на фронт забіраюць. Мне 5 было, але так у памяць урэзалася, як татку выклікалі. У акно пастукалі: «Стась, хутка на сельсавет! Зборы! З сабой мець рэчмяшок, паёк…» На цэнтры ля каплічкі нашых «салдат» чакала грузавая машына. Некалькі сутак іх не было. А як прыехалі з вучэнняў, усе радаваліся, шчасце неперадава­льнае проста! – працягвае дачка ветэрана.

– Дзецьмі мы не цікавіліся ў бацькі пра вайну, не распытвалі, дзе быў, як яму там даводзілас­я. А як пасталелі, гаворку таксама не заводзілі – адчувалі, ды і бачылі, што не трэба варушыць балючае. Не аднойчы даводзілас­я назіраць, як не мог татка стрымацца, калі школьнікі прыходзілі са святам Перамогі яго віншаваць: кветкі дораць, дзякуюць, а ён плача… – вяртаецца думкамі ў той час жанчына. – Для многіх ветэранаў тэма вайны была закрытай: не любілі ўзгадваць убачанае і перажытае, напэўна, баяліся нават у думках туды вяртацца.

Праўда, былі людзі, якім адкрываў душу Станіслаў Салатынскі, – такія ж, як і ён, салдаты былой вайны Станіслаў Ігнатовіч і Адольф Бялячыц з Дубнікаў і Леанід Багдановіч са Стаўбуроў. «Гэта таткавы таварышы. Любілі яны сабрацца, пасядзець, пагараваць, – кажа Луцыя. – Усе ўжо на той свет сышлі. Майго бацькі не стала ў 1978 годзе».

Рыта ДРЭМА.

– Мае родныя з вёскі Сякерычы Петрыкаўск­ага раёна – ад Азарычаў яна прыкладна ў кіламетрах 30-ці знаходзіцц­а.

Бацьку (Юсцін Ігнацьевіч Мышкавец. – Заўв. аўт.) пашанцавал­а абмінуць гэты лагер смерці – ён туды не дайшоў. Калі ў Сякерычах пачулі, што робяць фашысты, вяскоўцы пачалі ўцякаць у лес. Падалася туды і мая бабуля з трыма дзецьмі. Тату 7 гадкоў было, яго сястрычцы Дуні – 5, брату Жэню – 13. Стаялі маразы, бежанцы парабілі невялікія курані – кшталту шалашоў, каб хоць не прадувала і снег на галаву не сыпаў. Аднак пераседзец­ь не ўдалося: холад і голад прымусіў людзей выйсці са схованак і падацца шукаць прытулку ў вёскі, што знаходзілі­ся падалей ад іх Сякерычаў. Бабуля з дзецьмі апынуліся ў Старыне. Мясцовыя прымалі, у адным доме месцілася па 3-4 сям’і. Але неўзабаве там з’явіліся немцы…

Часта татка ўзгадваў гісторыю, як іх калонай вялі ў накірунку Азарычаў. Старыя, дзеці, жанчыны – усе, каго фашыстам удалося злавіць, ішлі не спыняючыся і не азіраючыся, а па абодвух баках – узброеныя салдаты. Калі хто адставаў, тых адразу забівалі. Бабуля несла маленькую Дуню на руках, а бацька з братам беглі следам. У нейкі момант татку пачалі пакідаць сілы, ён апынуўся ў хвасце калоны, разам з ім адстаў і старэнькі дзядок – яго адразу ж расстралял­і. Бацька разумеў, што наступным будзе ён. Але ад смерці выратавалі тры цукерачкі-лядзяшкі, якія сунулі яму ў руку, яны надалі нейкай неверагодн­ай сілы, прыўзнялі дух, што ён упрыскок пабег да сваіх. Ужо вечарэла, калі вязняў прывялі да гумна. Іх сагналі туды і зачынілі, мабыць, ноч немцы хацелі перабыць, а ранкам рушыць далей. Ды выйшла па-іншаму: далей таго месца нашы ўжо не пайшлі – іх вызвалілі партызаны.

Родам з Сякерыч і татава стрыечная сястра Вера. Яна прабыла ў лагеры «Азарычы» ўсе 10 дзён. Яе сям’я таксама, як і нашы, хавалася ў лесе, потым шукала паратунку, толькі ў іншай вёсцы – адтуль іх і пагналі ў лагер смерці. Вязняў там заражалі сыпным тыфам. Пра ежу, піццё для вязняў размовы не ішло; казалі, што толькі калі-нікалі праз агароджу ім кідалі боханы хлеба. А сам лагер уяўляў сабой балоцістую тэрыторыю, абнесеную калючым дротам з вышкамі аховы па перыметры. Ні баракаў, ні насцілу ці навесу не было. Снег, мароз – і людзі пад адкрытым небам. Нават уяўляць страшна тыя нячалавечы­я ўмовы. Расказвалі, як, ратуючыся ад холаду, здымалі адзенне з памерлых і надзявалі на сябе, як клаліся спаць на трупы, каб не ляжаць на прамерзлай зямлі…

Калі вязняў вызвалілі, у многіх, у тым ліку і цёткі Веры, былі такія апухлыя ногі, што яны не маглі ісці. Маім родзічам да дому было амаль 30 кіламетраў, хвораму гэта шлях нялёгкі… На некалькі дзён, пакуль не акрэплі, яны знайшлі прытулак у вёсцы Вішы ў сям’і праваслаўн­ага святара – тая хата стаіць і сёння.

 ?? ??
 ?? ?? Луцыя Станіслава­ўна Адула ***
Луцыя Станіслава­ўна Адула ***
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ?? Іосіф Алёхна, дзядзька Луцыі
Іосіф Алёхна, дзядзька Луцыі
 ?? ?? Бабуля Луцыі
Бабуля Луцыі
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus