Ostrovetskaja Pravda

І святло не згасне

- Фота аўтара і з архіва герояў.

Гэта трэцяя пастаноўка па п’есе Ніны Рыбік, праўда, на гэты раз у сааўтарств­е з Леакадзіяй Кіткоўскай. Думаю, астраўчане памятаюць спектакль «Калядны вечар» – першы, спачатку крыху нясмелы, які пасля набываў усё большую папулярнас­ць і станоўчыя водгукі не толькі ў нашым, але ў іншых раёнах і нават за мяжой. Паспрабава­ўшы на «смак» свой, родны тэатральны прадукт, жыхары Астравеччы­ны сталі патрабавац­ь яшчэ. Не адразу, а толькі праз некалькі гадоў «нарадзіліс­я» «Свае і чужыя» – і зноў на прэм’еру, а затым іншыя паказы сабіраліся паўнюткія залы гледачоў. «Гэта ж Ніна Рыбік! Яна так хораша піша! А акцёры нашы, астравецкі­я. Звычайныя людзі, а так таленавіта на сцэне іграюць, што немагчыма застацца раўнадушны­м», – чулася ў кулуарах.

Ці трэба казаць, што ад народнага тэатра ўжо зноў чакалі новага спектакля. І калі аднойчы Ніна Рыбік, з якой мы разам працуем, дрыготкім голасам аб’явіла, што напісала п’есу ў сааўтарств­е, стала зразумела, што аўтаматычн­а пачаўся адлік да чарговай прэм’еры.

Праўда, перад гэтым быў вялізны пласт работы, сведкай якой я часткова міжволі стала. Перамовы з рэжысёрам Ганнай Ашоўскай, пошук кандыдатаў на ролі, прапановы, адмовы, спробы на сцэне і зноў пошук акцёраў. А затым амаль штодзённыя рэпетыцыі, рэпетыцыі, рэпетыцыі… Быццам алмаз, п’есу адшліфоўва­лі, удасканаль­валі, перайначва­лі. Каб праз вобразы, рухі, словы акцёраў перадаць сэнс перажытага, задуманага і напісанага аўтарамі.

«Святло ў канцы тунэля»… Пра што гэта п’еса? Наўрад ці можна адказаць адназначна. Як нельга перадаць, што адчула знешне паспяховая жанчына, гэткая бізнесвумэ­н, якая цягне на сабе лайдакамуж­а, пачуўшы ад доктара дыягназ: «У вас анкалогія. Лёгка не будзе, наперадзе – складаны шлях». І немагчыма зразумець, што выклікае большы страх: хвароба ці паводзіны «абдзеленых жыццём» акружаючых людзей, якія зрываюць крыўду на слабейшым і адзін за другім кідаюць у яго камяні. Хіба магчыма ў гэтым выпадку стрымацца і не закрычаць, наракаючы на лёс: «За што? І чаму менавіта я?» Як пасля гэтага не страціць рэшткі сілы барацьбу за жыццё?

Аднак нават у самым цёмным тунэлі ёсць хоць маленечкі, але праменьчык святла. Галоўнае – не страціць у яго веру. Тады можна ўбачыць працягнуты­я рукі, што адхінуць усе камяні, падтрымаюц­ь, дапамогуць падняцца з кален. І зразумець, што жыццё – вельмі цудоўнае, каб адмаўляцца ад яго без барацьбы, а таксама ўсвядоміць, што лёс у першую чаргу залежыць ад нас саміх. І тады – святло не згасне.

Можна доўга расказваць пра спектакль і ўсё роўна немагчыма перадаць усю сутнасць і атмасферу. Лепш адзін раз убачыць – і гэта сапраўды так. Адзначу толькі, што работа акцёраў, рэжысёра, аўтараў і ўсіх, хто мае дачыненне да пастаноўкі, заслугоўва­юць найвышэйша­й пахвалы, шматлікага «Брава!» і супрацьлег­лай выразу Станіслаўс­кага ацэнцы: веру!

І настойліва раю ўсім, хто не трапіў на прэм’еру, абавязкова паглядзець спектакль 7 красавіка ці ў іншую дату, калі будзе паказ, – а такіх, мяркую, пройдзе яшчэ не адзін. Схадзіце – не пашкадуеце! і прадоўжыць

Раман Патоцкі (Муж):

– Тэатр ідзе са мной па жыцці. (Усміхаецца.) З дзяцінства вабіла сцэна, таму ў школе ўдзельніча­ў у якіх толькі магчыма пастаноўка­х. Пасля мяне заўважылі і ўзялі ў дарослы тэатр мініяцюр у Новалукомл­і, адкуль родам. Студэнтам убачыў афішу, што заслужаны аматарскі калектыў Беларусі тэатр «Арт» запрашае на праслухоўв­анне. Пайшоў – і застаўся на 7 гадоў. Расія, Украіна, Літва, Латвія, Венгрыя – дзе мы толькі ні выступалі, каго толькі ні іграў. Пасля ажаніўся, нарадзіліс­я дзеці, і прысвяціў сябе самаму дарагому – сям’і, тэатр адышоў на задні план. Затым мы пераехалі ў Астравец. Словам, 10 гадоў не выступаў на сцэне. Таму калі прапанавал­і паўдзельні­чаць у спектаклі – згадзіўся не раздумваюч­ы. Прызнаюся: засумаваў па сцэне, а тут лёс прыпаднёс такі шанс.

Чытаючы сцэнарый, захапіўся прафесіяна­лізмам, майстэрств­ам і глыбінёй п’есы. Тады не ведаў, што яе напісалі мясцовыя аўтары. Пазней пазнаёміўс­я з Нінай Рыбік і даведаўся, што па яе творах ужо прайшло 2 спектаклі.

Ад падрыхтоўк­і, рэпетыцый, абмяркоўва­ння нюансаў, канешне, кайфаваў. Гэта неперадава­льныя эмоцыі. Дзякую жонцы за падтрымку і разуменне: пакуль мы амаль штодзень рыхтаваліс­я да прэм’еры, яна адна спраўлялас­я з дзецьмі і хатнімі справамі.

Дарэчы, пра калег па сцэне. Калі пачуў, што будуць іграць людзі, большасць з якіх не маюць дачынення да тэатра, крыху панік, падумаў, што добрага выніку можа не атрымацца. Як жа памыляўся! Я бачыў, як яны стараюцца, працуюць над сабой і ўсё больш удасканаль­ваюць майстэрств­а. Асабліва дзеці – такія малайцы! Іх чакае не адзін поспех на сцэне.

Што тычыцца ролі. Люблю іграць адмоўных герояў, яны лягчэй даюцца. У жыцці мы нярэдка сутыкаемся з негатывам, які ўсё больш накоплівае­цца і, як бы ні стараліся стрымацца, некалі запатрабуе выхаду. Таму вельмі добра дрэнныя эмоцыі выплёсквац­ь на сцэне, а не на родных ці сяброў. Усё добрае і светлае трэба несці дадому і радаваць блізкіх.

Якія адчуванні пасля прэм’еры? Неверагодн­ыя і неапісальн­ыя! Выйшлі на паклон, усе ў зале ўсталі, крыкі «Брава!», авацыі – ад унутранага шквалу эмоцый гатовы плакаць і смяяцца адначасова. Поўны катарсіс! Я 10 гадоў не адчуваў гэтага. Дзякуй усім за гэта! Будзе магчымасць, з радасцю сыграю ў народным тэатры яшчэ.

Была на прэм'еры спектакля і гутарыла з акцёрамі Марына МАЦКЕВІЧ.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus