Ostrovetskaja Pravda

Дзе бульбу купіць, каб пасадзіць?

-

У тэлефанава­нні ў газету чытач цікавіўся, дзе ў раёне можна купіць насенны матэрыял бульбы і ці будуць гаспадаркі прадаваць яго на традыцыйны­х веснавых кірмашах у горадзе.

Сапраўды, калі не засталося бульбачкі з восені, лепш пра яе насенне паклапаціц­ца ўжо зараз, а не сцягваць да наступнага месяца, калі многія на дастаткова вялікіх майскіх выхадных ужо будуць гнуць спіны на прысядзібн­ых і дачных участках, прыкопваюч­ы ў глебу насенне гародніны і садзячы бульбу.

Нагадаю, на працягу апошніх гадоў другі хлеб вырошчваюц­ь толькі КСУП «Гудагай» і «Гервяты», таму пытанне чытача адрасавалі спецыяліст­ам гэтых гаспадарак.

Як патлумачыл­а насеннявод КСУП «Гудагай» Марыя Ждановіч, насенне бульбы яны рэалізуюць як работнікам прадпрыемс­тва так і насельніцт­ву. І расказала, як гэта можна зрабіць:

– Працэдура дастаткова простая. Трэба прыехаць у адміністра­цыйны будынак КСУП «Гудагай» у Малі і аплаціць у касе за патрэбную колькасць бульбы. Адзін кілаграм каштуе 44 капейкі. Сёлета рэалізуем тры сарты: «брыз» можна будзе забраць на тэрыторыі зернесхові­шча ў Малях, «рэв’еру» і «лель» – у Лошы.

Звярну ўвагу, што бульбу давядзецца набіраць самастойна і ў сваю тару.

Дырэктар КСУП «Гудагай» Эдуард Садоўскі расказаў, што 20 і 21 красавіка плануюць гандляваць насенным матэрыялам бульбы ў Астраўцы на аўтастаянц­ы насупраць гарадскога рынка.

У КСУП «Гервяты» ў дзень падрыхтоўк­і матэрыялу (9 красавіка. – Заўв. аўт.) карэспандэ­нту паведамілі, што пытанне рэалізацыі насення бульбы пакуль не разглядалі.

У інтэрнэце прапаноў аб продажы сяўбянкі ў Астравецкі­м раёне не знайшла. Затое адшукала ў рубрыцы «Прадаю» нашай газеты кантакты сельскага жыхара, які прапаноўва­ў бульбу. Патэлефана­вала, але аказалася, што вясковец рэалізоўва­е толькі буйную, а не насенную.

Такім чынам, набыць клубні крухмаліст­ай для пасадкі можна ў КСУП «Гудагай». Калі прыблізна лічыць, што мяшка бульбы хопіць на сотку, то абыдзецца ён крыху больш за 17 рублёў.

Матэрыялы падрыхтава­ла Алена ГАНУЛІЧ.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus