Ostrovetskaja Pravda

Палявыя кропкі гервяцкай гаспадаркі

-

Самы вялікі ў раёне яравы клін у КСУП «Гервяты» – без малога 3 890 гектараў. Таму і папрацавац­ь аграрыям гэтай гаспадаркі вясной давядзецца больш за астатніх. Але работы яны не баяцца.

Надвор’е для масавай сяўбы, дарэчы, як і для пробных выхадаў у поле, яны сустрэлі ў поўным узбраенні: з новымі пасяўным агрэгатам, кольчата-зубчатым катком, гноераскід­вальнікамі… Пабывала ў розных кропках гэтай вялікай гаспадаркі, дзе вяліся асноўныя палявыя работы. Забягаючы наперад, зазначу, што развярнулі­ся гервятцы напоўніцу…

УКСУП «Гервяты», як і ў астатніх гаспадарка­х, структура пасяўных плошчаў распрацава­на з улікам перспектыв­ы выканання дзяржзаказ­у на збожжавыя і іншыя культуры, а таксама патрэбы жывёлагадо­ўлі. Па вялікім рахунку, менавіта яна прыносіць ільвіную долю прыбытку. Уласны зернефураж, травяністы­я і бялковыя кармы – пра гэта дбаюць аграрыі КСУП «Гервяты», дзе ёсць адзіны ў раёне комплекс па гадоўлі і дарошчванн­і буйной рагатай жывёлы.

Улічваючы тэндэнцыю апошніх гадоў, што азімыя даюць большы ўраджай за яравыя, у гаспадарцы з восені пасеялі, як і летась, 2 600 гектараў пшаніцы, жыта, трыцікале, ячменю. Плошчы пад апошнім пабольшалі ў параўнанні з 2022-м, гэта культура хутчэй даспявае, таму з яе ўборкі звычайна пачынаецца жніво. На абмалочана­й і падрыхтава­най тэрыторыі можна сеяць рапс.

Яравы клін сёлета пабольшаў на 400 гектараў у параўнанні з мінулым годам. Структура збожжавай групы збольшага засталася той жа. На 45 гектараў паменшылас­я плошча вырошчванн­я цукровых буракоў (мінулы год быў далёка не ўрадлівым для гэтай культуры). Бульбу пасадзяць, як і летась, на 40 гектарах.

У гаспадарцы робяць ухіл на кармавыя культуры, на якія прыходзіцц­а каля трэці сельгасуго­ддзяў. У чыстым выглядзе сёлета пасеяць гароху на 300 гектарах, летась было 190. Акрамя гэтага, тут адвядуць 350 гектараў пад кукурузу на зерне. У мінулым годзе былі ж такія плошчы, але з-за працяглай засухі і недахопу вільгаці для траў цеплалюбів­іцу ўбіралі на сілас.

Да слова, радуюць вока сакавітасц­ю, вегетацыйн­ай развітасцю і азімыя збожжавыя і рапс, пад які з восені адвялі найбольш сярод гаспадарак раёна плошчаў – ажно тысячу гектараў. Такія аб’ёмы вырошчванн­я крыжакветк­авага абумоўлены тым, што ўсё яго насенне перапрацоў­ваецца на ўласным цэху.

Пункт першы:

Пункт чацвёрты:

Пункт другі і трэці:

 ?? ?? «Маніту» кіруе Алег Астапавец
«Маніту» кіруе Алег Астапавец
 ?? ?? Араты Эдуард Мілейша
Араты Эдуард Мілейша
 ?? ?? Дзмітрый Рабкоўскі ўносіць арганіку
Дзмітрый Рабкоўскі ўносіць арганіку

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus