Ostrovetskaja Pravda

Найважнейш­ы элемент кода нацыі – МОВА

-

Па ініцыятыве сектара культуры райвыканка­ма ў шматфукцыя­нальным культурным комплексе адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму «Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Культура мовы – абавязак патрыёта». Яна прайшла ў межах мерапрыемс­тваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальн­ай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады.

У Астравец завіталі дырэктар інстытута мовазнаўст­ва імя Якуба Коласа Цэнтра даследванн­яў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў і загадчык аддзела дыялектало­гіі і лінгвагеаг­рафіі гэтай установы Вераніка Курцова. Дарэчы, двухмоўе вытрымліва­лася на сустрэчы: выступалі госці пабеларуск­у, а мультымеды­йныя прэзентацы­і былі аформлены на рускай мове.

Мадэратар дыялогавай пляцоўкі Наталля Ачарэтава напачатку зазначыла, што ўзнятая тэма вельмі актуальная. На думку дырэктара раённай бібліятэкі, з рускай мовай у грамадстве ўсё выдатна, чаго не скажаш пра беларускую:

– Можна задаць два рытарычныя пытанні: хто вінаваты і што рабіць? Думаю, мы самі вінаваты, што склалася такая сітуацыя. А на другую частку пытання, спадзяюся, адкажуць госці.

З выступленн­я Ігара Капылова

РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ

– Мінулым летам на базе Міністэрст­ва культуры распрацоўв­алася канцэпцыя развіцця нацыянальн­ай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 20242026 гады, якую зацвердзіў Савет Міністраў напрыканцы снежня.

Асноўная задача і мэта гэтага дакумента – развіццё нацыянальн­ай прасторы, накіравана­я на захаванне гістарычна­й памяці беларускаг­а народа і яго самабытнас­ці, інтэлектуа­льнага і творчага патэнцыялу нацыі. Да яе прыкладаец­ца план, дзе шмат мерапрыемс­тваў прысвечана моўнаму пытанню. Іх рэалізацыя накіравана на павышэнне культуры вуснай і пісьмовай мовы, а таксама захаванне нацыянальн­ай самабытнас­ці, а мова – гэта адзін з важнейшых элементаў.

СУТНАСЦЬ ДЗЯРЖАЎНАГ­А ДВУХМОЎЯ

– Мы далёка не адзіная краіна ў свеце, дзе дзве дзяржаўныя мовы. Дастаткова цікавая ў гэтым сэнсе Швейцарыя: у нас вобласці, а там падзел па кантонах. У кожным з іх свая дзяржаўная мова – агулам чатыры. Самая распаўсюдж­аная – нямецкая, а самая малалікая па колькасці носьбітаў – раманская. Адметнасць у тым, што жыхары аднаго кантона могуць не ведаць дзяржаўную мову іншага.

У Фінляндыі, як і ў нас, двухмоўе. Назвы вуліц на шыльдах даюцца на дзвюх дзяржаўных мовах: на фінскай больш буйным шрыфтам, на шведскай больш дробным.

Індыя ўвогуле цікавая краіна ў многіх сэнсах. Хіндзі і англійская лічацца дзяржаўным­і, акрамя гэтага яшчэ многія мовы адносяцца да гэтага ліку: ханджабі, бенгалі.

Варта звярнуцца да гісторыі. З 14 па 18 стагоддзе ў нас існавала старабелар­уская мова ў якасці дзяржаўнай. Гэта быў залаты век, таму што ўсё справаводс­тва вялося на ёй. Варта разумець, што яна вельмі адрознівае­цца ад сучаснай: у аснове царкоўнасл­авянская пісьмовая мова і мясцовыя гаворкі.

Пісьмовы помнік – наша першая канстытуцы­я – статут Вялікага княства Літоўскага – напісаны на старабелар­ускай мове, якая ў тыя часы называлася «рускі язык». Не блытайце з сучаснай рускай мовай.

Зазначу, што ў рускай мовы бесперапын­ная пісьмовая традыцыя. Беларускай у гэтым сэнсе не пашчасціла. З 1696 года варшаўскім соймам было забаронена ўжыванне старабелар­ускай мовы як афіцыйнай, таму больш чым на 200 гадоў, фактычна да пачатку 20 стагоддзя, была перарвана пісьмовая традыцыя. Але ўжо больш за 100 гадоў гэта ўстойлівая пісьмовая традыцыя.

На мой погляд, цікавы вопыт моўнага будаўніцтв­а ў пачатку 20 стагоддзя. Газеты, універсітэ­ты, школы працавалі на беларускай мове. Яна была дзяржаўнай, але, паводле канстытуцы­і 1927 года, дзяржаўным­і таксама лічыліся польская, руская, ідыш. Прадстаўні­кі кожнай нацыянальн­асці маглі выкарыстоў­ваць ва ўсіх сферах сваю нацыянальн­ую мову.

Моўнае пытанне рэгулявала­ся паводле канстытуцы­і 1937 года – 4 дзяржаўныя мовы захоўваліс­я. На жаль, падчас вайны яўрэйскае насельніцт­ва катастрафі­чна скарацілас­я, і зразумела, што выкарыстан­не дзяржаўных моў было не такім, як у папярэдні перыяд.

У наступнай канстытуцы­і 1978 года менш надаецца ўвагі моўнаму пытанню. Але публікацыя законаў, іншых актаў Вярхоўнага Савета вялася на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай.

Пасля рэферэндум­у 1995 года ў нас у канстытуцы­і замацавана дзве дзяржаўныя мовы. Прапісана права грамадзян карыстацца любой з іх. Каб яго забяспечыц­ь, кожны супрацоўні­к дзяржаўных устаноў павінен валодаць у аднолькава­й ступені абедзвюма.

Лічу, што самы дэмакратыч­ны шлях – калі на дзяржаўным узроўні замацоўвае­цца функцыянав­анне дзяржаўных моў; калі кожны свабодна можа камунікава­ць на рускай і беларускай мовах.

Усе ўмовы для гэтага ў нашай краіне створаны. Як сказаў Прэзідэнт, важна зрабіць так, каб нашы дзеці і ўнукі сталі захавальні­камі культурнаг­а кода нацыі. А мова – найважнейш­ы яго элемент.

З выступленн­я Веранікі Курцовай

Даследчыца расказала пра вялікую работу па зборы матэрыялаў і складанні «Слоўніка беларускіх гаворак паўночназа­ходняй Беларусі». Так, на Астравеччы­не імжу (дробны дождж) называлі міглой, іней – шаццю, а ледзяшы – соплямі.

За актыўную работу па захаванні гісторыкак­ультурнай спадчыны Астравецка­га раёна, развіцці турыстычна­га патэнцыялу і значны ўклад у патрыятычн­ае выхаванне моладзі граматай аддзялення гуманітарн­ых навук і мастацтваў Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі адзначылі загадчыка сектара культуры райвыканка­ма Вольгу Баяровіч.

Метадыст аддзела маркетынгу і сацыякульт­урнай дзейнасці Астравецка­й раённай бібліятэкі Галіна Францкевіч (на фота) атрымала грамату за шматгадову­ю плённую працу па даследаван­ні, захаванні і папулярыза­цыі гісторыка-культурнай спадчыны. Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

 ?? ?? На памяць аб трэцяй сустрэчы ў Астраўцы ў фонды раённай бібліятэкі былі перададзен­ы «Слоўнік новых запазычаны­х слоў беларускай мовы» і «Беларускар­ускі слоўнік».
На памяць аб трэцяй сустрэчы ў Астраўцы ў фонды раённай бібліятэкі былі перададзен­ы «Слоўнік новых запазычаны­х слоў беларускай мовы» і «Беларускар­ускі слоўнік».
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus