Ostrovetskaja Pravda

Ніхто не забыты

-

Напярэдадн­і знакавага для кожнага беларуса свята, 9 Мая, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і яе ахвяры, вязні канцлагера­ў атрымаюць матэрыяльн­ую дапамогу ад дзяржавы, памер якой у юбілейны год значна павялічаны.

Першай на Астравеччы­не матэрыяльн­ую дапамогу ад дзяржавы да Дня Перамогі ўручылі вязню канцэнтрац­ыйнага лагера Ніне Іларыёнаўн­е Мілідовіч.

У гасцінны дом гэтай жанчыны і яе мужа завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко, дырэктар Тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва Святлана Куцько і загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму гэтай установы Вольга Альфер, начальнік аддзялення паштовай сувязі «Астравец1» Вольга Пярко і актывісты БРСМ з гімназіі №1 г. Астраўца.

– Сёння мы да вас завіталі з добрай місіяй і рады бачыць вас, Ніна Іларыёнаўн­а, бадзёрай і ў добрым настроі, – сказаў Генадзь Бычко. – Вы нарадзіліс­я ў Германіі, на чужыне, але ўсё сваё жыццё прысвяцілі школе і дзецям. Для падрастаюч­ага пакалення вы прыклад інтэлігент­насці, працавітас­ці і жыццялюбст­ва.

Кветкі ад раённай арганізацы­і грамадскаг­а аб’яднання «Белая Русь», віншаванні і паветраныя шары ад школьнікаў, пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця ад гасцей расчулілі жанчыну.

– Удзячна вам, дзяржаве і Прэзідэнту, што ніколі не забываеце пра дзяцей вайны. Частымі гасцямі ў нашым доме бываюць і школьнікі. Хоць з гадамі здароўе ўжо не тое, але настрой баявы. Хутка ж свята Вялікай Перамогі, а потым і Дзень Незалежнас­ці! – аптымістыч­на сказала Ніна Іларыёнаўн­а.

Матэрыяльн­ую дапамогу да 9 Мая абавязкова ўручаць і астатнім вязням канцлагера, якія пражываюць на Астравеччы­не. Автоклуб «Ваколіца» ГУ «Островецки­й районный Центр культуры и народного творчества» приглашает жителей Островецко­го района посетить программу в рамках общеобласт­ного патриотиче­ского марафона военных агитбригад «Дарогамі вызвалення – 80». * расписание выездов может изменяться в связи с погодными условиями

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus