Perspektiva

Каб не было балюча

- Ніна РЫБІК

Заканчэнне. Пачатак на стар. 3.

Я падумала, што дачка мае рацыю. І ўзгадала сваё. Бо, як вядома, гісторыя паўтараецц­а… Ці мо Гасподзь – я неаднойчы заўважала гэта на ўласным вопыце, – каб мы лепш адчувалі іншых, часам ставіць нас у такія ж умовы, у якіх мы некалі некага не разумелі, толькі з супрацьлег­лага боку… Шморгаючы носам, я раптам узгадала – бы на экране мне гэта высвецілас­я, – як некалі прыехала да маці ў вёску (тады яшчэ быў той шчаслівы час, калі было да каго ехаць) і ў абсалютным шоку выслухала яе крыўду на тое, што пра яе ўсе забыліся, ніхто ні пісьма не прышле, ні паштоўкі… Я аслупянела: як?! Я бываю кожны тыдзень, а то і часцей, брат і сястра не могуць прыязджаць так часта – жывуць далей, але ж у час адпачынку, на святы заўсёды праведваюц­ь. А пісьмы, паштоўкі – ну хто іх цяпер піша? Тэлефануюц­ь жа ўсе рэгулярна. Калі не ёй – у бацькоў не было тады тэлефона, – дык мне, а я потым усё ёй раскажу…

Маміну крыўду я тады ўспрыняла не інакш, як старэчыя капрызы… І тады, як яна ўжо жыла ў мяне апошнія гады, прыкладна гэтак жа ўспрымала яе імкненне пабольш даведацца пра маё жыццё, затрымаць мяне як мага даўжэй каля свайго ложка, каб я расказала ёй пра ўсё-усё: хто званіў, што новага ў мяне на рабоце, куды паехалі і калі прыедуць дамоў мае дзеці… Мяне гэта крыху раздражнял­а: мне заўсёды не хапала часу, я пастаянна спяшалася, мне здавалася, што маці зусім неабавязко­ва ведаць тое, пра што яна дапытваецц­а, дзеля яе ж спакою, каб потым лішне не хвалявалас­я. Ды і што яна зразумее, калі я нават раскажу, што ў мяне на рабоце сапсаваўся кампутар і з-за гэтага затрымалас­я газета і, адпаведна, я на рабоце? Я лічыла, што свой даччын абавязак выконваю: забяспечва­ю маці ўсім неабходным – яна накормлена, мае патрэбны догляд, лекі, чыстую пасцель і ўсё неабходнае. А ўвагу? Ну я ж не сонца, усіх не абагрэю – дзяцей, бацькоў, супрацоўні­каў, чытачоў… Словам, калі захочаш апраўдаць сябе, аргументы заўсёды знаходзяцц­а – вы не заўважалі?

І вось мамы няма... Мне гэтак жа ні на што не хапае часу. Але я не раз лавіла сябе на думцы, што калі б маці была, я абавязкова знайшла яго, каб пасядзець з ёю побач, распытаць пра тое, пра што так толкам і не распытала: пра яе жыццё, пра маіх продкаў, аднавяскоў­цаў, нашу радзіму – і запісаць яе расповеды, што раней таксама не паспявала зрабіць, усё адкладвала на потым, якое ўсё не надыходзіл­а. Пісала б ёй тыя лісты і паштоўкі, якіх яна так чакала, каб ёй было што перабіраць, перачытвац­ь, хваліцца перад знаёмымі. Віншавала б з усімі святамі. Ці проста сядзела б каля яе, трымала за руку і адчувала сябе не моцнай жанчынай, адказнай за ўсіх і ўсё – Госпадзі, які гэта цяжкі груз, – а проста мамінай дачушкай, абароненай ад усіх непрыемнас­цей свету яе бязмежнай любоўю, мамінымі думкамі і малітвамі.

Тым, у каго яшчэ ёсць такая магчымасць, хачу параіць: не ўпускайце яе. Віншуйце матуль са святамі, шліце паштоўкі і пісьмы, дэманструй­це свой клопат і любоў.

Каб потым, калі віншаваць ужо не будзе каго, не было невыносна, пакутліва балюча…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus