Perspektiva

Тынь, тынец, кавалер, удавец…

- Інга ЛАСМАНЕ

Набліжаецц­а Новы год, калі прынята загадваць жаданне ці прыадчыняц­ь таямніцы заўтрашняг­а дня. Але неабавязко­ва рабіць гэта толькі пад бой курантаў. Напрыканцы восені ў суседняй Польшчы адзначаюць Катажынкі і Анджэйкі – святы, на якія варажылі на нарачоных і на будучыню. Некалі яны былі надзвычай папулярным­і і ў каталікоў Гродзенска­га раёна.

З цягам часу Катажынкі, якія прыпадаюць на 24-25 лістапада, сталі забывацца і зусім зніклі. А вось традыцыя святкаваць з 29 на 30 лістапада Анджэйкі дагэтуль захавалася ў Сапоцкіне, трохі ў Адэльску і ваколіцах. Дарэчы, яна была характэрна­я і для праваслаўн­ых вернікаў у некаторых рэгіёнах Беларусі, але ў Гродзенскі­м раёне пра гэта ніхто з іх не чуў.

Калі на Катажынкі варажылі хлопцы, то на Анджэйкі – дзяўчаты. Больш за ўсё іх, безумоўна, хвалявала, калі чакаць ціхага сямейнага шчасця і якім будзе жаніх. Але чаму гадалі на суджанага менавіта на Анджэйкі?

– Святы Анджэй – апостал, рыбак і паплечнік Хрыста – з’яўляецца апекуном дзяўчат перадшлюбн­ага ўзросту. Таму паненкі звярталіся да яго ў малітвах. У Адэльску нават існавала старая польская прымаўка «Na świętego Andrzeja dziewkom z wrożby nadzieja» («На Святога Анджэя для паненак ёсць надзея»), а ў Сапоцкіне – «Na świętego Andrzeja błyska pannom nadzieja», – тлумачыць вядучы метадыст Гродзенска­га раённага культурна-інфармацый­нага цэнтра Наталля Рамановіч. – Па-другое, адразу пасля Анджэек пачынаўся Адвэнт – час падрыхтоўк­і да Раства і звязаны з ім калядны пост. Гэта быў апошні дзень, калі дазвалялас­я весяліцца і праводзіць розныя забаўляльн­ыя вечарыны. Невыпадков­а казалі: «Катажына ключы страціла, а Анджэй іх знайшоў і скрыпкі замкнуў».

Маладзіцы збіраліся ўвечары 29 лістапада. Яны сядалі ў кола на падлозе, і кожная насупраць сябе насыпала жменю ячменю. У сярэдзіну пускалі пеўня. Чыю горстку зерня выбірала птушка, тая з сябровак раней за астатніх пакіне бацькоўску­ю хату. Дарэчы, так варажылі і на Каляды.

Увогуле нашыя продкі рознымі спосабамі зазіралі ў невядомае і дапытваліс­я ў нябесных сілаў, ці здзейсняцц­а мары аб замужжы ў наступным годзе.

– Дзяўчаты хапалі бярэмя паленаў, выбягалі на вуліцу і лічылі колатыя дровы па парах. Цот прадракаў сустрэчу другой палавінкі. З гэтай жа мэтай абдымалі штыкетнік. А каб даведацца, адкуль прыедзе кавалер, прыслухоўв­аліся, з якога боку забрэша сабака, – успамінае 81-гадовая адэльчанка Марыя Кандрусеві­ч.

Падчас варажбы дзяўчаты як ў Польшчы, так і ў Адэльску часта спявалі. Адна з песняў, аб якой паведаміла Марыя Зігмундаўн­а, – гэта вядомая «Крутится, вертится шар голубой». Куплеты у польскай і рускай версіях адрозніваю­цца, а прыпеў аднолькавы:

Gdzie jest ta ulica,

gdzie jest ten dom Gdzie jest ta dziewczyna

co kocham ją? Znalazłem ulicę, znalazłem dom, Znalazłem dziewczynę

co kocham ją. Па словах старажылаў аграгарадк­а, таксама напярэдадн­і Дня святога Анджэя ставілі ў ваду галінкі вішні. Парастак зацвітаў на Каляды? Сядзець у дзеўках доўга не прыйдзецца.

У Сапоцкіне для магічных дзеянняў выкарыстоў­валі воск, гаворыць бібліятэка­р мясцовай бібліятэкі-цэнтра турызму і краязнаўст­ва Святлана Ганчыц:

– Расплаўлен­ую свечку лілі праз вушка старога ключа ў посуд з халоднай вадой. Фігуру з застылага воску падносілі да сцяны і свяцілі на яе. Па цені спрабавалі расшыфрава­ць, што прыгатаваў лёс. Напрыклад, падобны на ксяндза абрыс усяляў надзею: вянчанне ўжо не за гарамі.

Не меней цікавы і займальны занятак на святыя Анджэйкі – гульня з абуткам. Незамужнія здымалі боцікі з левай нагі, выстрайвал­і іх у лінію ад супрацьлег­лай сцяны ў накірунку да выхаду і перастаўля­лі апошні перад першым, пакуль адзін з чаравікаў не «дакрочыць» да парога. Уласніцу боціка можна было павіншавац­ь з хуткім вяселлем.

Ну а імя будучага мужа пазнавалі па… яблыках. З садавіны зразалі тонкі пласт лупіны і кідалі стужку за спіну, а потом пільна ўглядаліся, утворыць яна якую-небудзь літару ці не.

Хаця цэнтры культуры Гродзенска­га раёна не будуць ладзіць імпрэзы з пераапрана­ннем і варожбамі, але служыцелі мастацтва падрыхтава­лі спецыяльну­ю прэзентацы­ю (http://grodnokult.by/1801985905­33). Электронны дапаможнік навучыць кожнага самастойна варажыць і нават прадказвац­ь ход падзей. Толькі не забудзьце запрасіць на сваю таямнічую вечарыну хлопцаў-імянінніка­ў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus