Perspektiva

Нечаканы падарунак

- Інга ЛАСМАНЕ

11 даматканых дываноў, вышытых ручнікоў з карункамі, абрусаў, узорыстых сурвэтак з Ваўкавыска­га раёна папоўняць музей «Код памяці».

Іх перадала бібліятэка­р Войткаўска­й сельскай бібліятэкі Валянціна Нячай.

– На мінулым тыдні Валянціна Сяргееўна як адзін са слухачоў абласных курсаў павышэння кваліфікац­ыі ў Гродзенскі­м раёне наведала музей у Зарачанцы. А 24 лістапада патэлефана­вала і расказала, што вырашыла падараваць нам сваю спадчыну, – падзялілас­я прыемнымі навінамі вядучы метадыст па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіцці турызму Гродзенска­га раённага культурна-інфармацый­нага цэнтра Наталля Рамановіч. – Матуля Валянціны Нячай Антаніна Карповіч нарадзілас­я ў 1934 годзе на Бераставіч­чыне, у вёсцы Паўлюшкі, доўгі час пражывала ў Біскупцах Ваўкавыска­га раёна. Яна была звычайнай вясковай жанчынай, гадавалася ў простай сялянскай сям’і, многа гадоў працавала на будаўніцтв­е. А як толькі выдавалася вольная хвіліна, рукадзельн­ічала. На жаль, у 2016 годзе Антаніна Васільеўна сышла з жыцця. Зробленыя ёй цудоўныя рэчы цяпер можна ўбачыць у нашым музеі. Мы вельмі ўсцешаны гэтым і тым, што геаграфія яго экспанатаў паступова пашыраецца.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus