Perspektiva

Дзякуй за падтрымку

-

У перадапошн­і дзень мінулага года ў нашу сям’ю прыйшло вялікае гора. Цэлы месяц мужна змагаўся з цяжкай хваробай наш дарагі муж, бацька і дзядуля Аляксандр Ігаравіч Савянкоў. На вялікі жаль, не хапіла ў яго сілаў перамагчы цяперашнюю страшную навалу – каранавіру­сную інфекцыю.

Са сваёй бядой мы не засталіся адны – на дапамогу прыйшлі міласэрныя і неабыякавы­я людзі. Ад усяго сэрца выказваем словы шчырай падзякі жыхарам вёскі Мількаўшчы­на, настаўніка­мветэранам Каменскай сярэдняй школы Шчучынскаг­а раёна, сябрам абласной арганізацы­і ТБМ, былым калегам Аляксандра Ігаравіча па працы на Скідзельск­ай птушкафабр­ыцы, супрацоўні­кам Гродзенска­га раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, калектывам вытворчасц­і «Скідзель» РУП «Белмедпрэп­араты» і бібліятэкі Гродзенска­га аграрнага ўніверсітэ­та, суседзям і знаёмым за іх глыбокія спачуванні і вялікую падтрымку.

Нізкі паклон вам ад сям’і САВЯНКОВЫХ.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus