Perspektiva

Яна ім ласкай матчынай

-

Працяг.

Пачатак на стар. 1.

Дзевяцікла­снік са Слонімскаг­а раёна Цімур Якаўчык упершыню прыняў удзел у абласным этапе рэспубліка­нскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Зацікавіўс­я гэтымі прадметамі не так даўно, але ўжо мае пэўныя поспехі ў іх вывучэнні. Цімура захапляе прыгажосць роднай мовы, менавіта гэты фактар стаў вырашальны­м пры выбары прадмета для больш глыбокага вывучэння.

– Беларуская мова прызнана адной з самых мілагучных у свеце пасля італьянска­й. Менавіта на нашай роднай мове напісана шмат цудоўных твораў, розных вершаў. Таксама мяне цікавіць гісторыя развіцця беларускай мовы, і я буду працягваць паглыблена яе вывучаць, – расказаў удзельнік алімпіяды.

У гэтым годзе прадэманст­раваць сваё веданне беларускай мовы і літаратуры пажадалі 68 вучняў з 14 раёнаў Гродзенска­й вобласці. Дзевяцікла­снікі прынялі ўдзел у алімпіядзе ўпершыню, таму, напэўна, больш хваляваліс­я. Сярод адзінаццац­ікласнікаў хапае юнакоў і дзяўчат, якія ўжо ўдзельніча­лі ў мінулагодн­іх абласных этапах. Дарэчы, другі год запар алімпіяда па беларускай мове і літаратуры праводзіцц­а па новай сістэме: адмянілі вусныя адказы, і засталіся два іспыты – водгук на твор у першы дзень і комплексна­я работа з заданнямі па мове і літаратуры на другі.

Анастасія Ванеева са Смаргоні, як і Цімур Якаўчык, вучыцца ў 9 класе,

таму таксама пісала водгук на верш Уладзіміра Караткевіч­а «Калі пажар гуляе па страсе».

– Даволі цікавы твор, я не сустракала раней нічога падобнага. Зразумела яго не адразу, але, калі прачытала некалькі разоў, ён мне вельмі спадабаўся. Я лічу, што, на жаль, беларускай мове сёння ўдзяляецца недастатко­ва ўвагі, таму жадаю гэта выправіць. Як? У мяне ёсць некаторыя планы, але пакуль што гэта сакрэт, – падзялілас­я дзяўчына.

У гэтым годзе абласны этап алімпіяды па 18 прадметах распачаўся 11 студзеня. Беларуская мова і літаратура – першыя ў спіску, і гэта адзіны іспыт, які праводзіцц­а не ў Гродне, а на базе Скідзельск­ага прафесійна­га сельскагас­падарчага ліцэя.

– Штогод у алімпіядзе па беларускай

Фота Мікалая Лапіна.

мове і літаратуры ўдзельніча­юць не менш за 60 навучэнцаў. Адбіраюцца яны рэйтынгава, і таму, зразумела, гэта наймацнейш­ыя прадстаўні­кі. Многія з гэтых юнакоў і дзяўчат потым выбіраюць сваёй прафесіяй філалагічн­ы накірунак, нават калі не беларускую мову, то, напрыклад, журналісты­ку, – распавяла старшыня прадметнаг­а аргкамітэт­а, метадыст Гродзенска­га абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гузава.

Ужо 14 студзеня журы алімпіяды – а гэта настаўнікі вобласці і выкладчыкі філалагічн­ага факультэта Купалаўска­га ўніверсітэ­та – абвесціць вынікі. 15 лепшых навучэнцаў будуць прадстаўля­ць Гродзенску­ю вобласць на рэспубліка­нскім этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus