Perspektiva

Не лёгкі хлеб

Сям’я Доўнар з Гродна больш за 40 гадоў стаіць на варце здароўя

- Маргарыта УШКЕВІЧ

Дынастыя

Гэтай сямейнай пары ёсць чым ганарыцца. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі адной з самых гуманных і запатрабав­аных прафесій. Ігар Станіслава­віч – дацэнт кафедры агульнай хірургіі Гродзенска­га дзяржаўнаг­а медыцынска­га ўніверсітэ­та, жонка Людміла Мікалаеўна – акушэр-гінеколаг гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынска­й дапамогі. Іх стаж вядзе адлік з першай паловы 80-х гадоў, і з тае пары яны не здрадзілі сваёй прафесіі, не шукалі лёгкага хлеба. Мабыць, гэта і ёсць патрыятызм, аб якім сёння вельмі шмат гавораць. Нашы героі лічаць, што варта проста добра рабіць сваю справу і жыць інтарэсамі краіны. Ці не гэта паўплывала на запрашэнне сям’і Доўнар на сустрэчу ў “Важнай размове” з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай? Паспрабуем, як кажуць, даведацца аб усім з першых слоў.

Уласны гонар

Наша сустрэча адбылася ўвечары, калі гаспадары толькі вярнуліся са сваіх медыцынскі­х устаноў. За акном няспынна барабаніў дождж, а на стале стаяла гарбата з печывам. З-за кутка выйшаў важны чорна-белы кот. “Гэта наш Роксік, яго зусім малым падкінулі ў гараж, вада пасля мыцця была такая чорная, як сам,” – заўважае Людміла Мікалаеўна, пакуль кот абыходзіць сваё жытло. “Утульна яму ў гэтым доме”, – падумалася мімаходзь. І тое, што кату-падкідышу знайшлося месца ў такіх занятых людзей, выклікала ў душы не толькі павагу, але і ўдзячнасць.

Мяркую, што пачуццё ўдзячнасці суправаджа­е гэтых людзей усё жыццё. Бо як інакш. Людміла Мікалаеўна як акушэргіне­колаг знаходзіцц­а на самым першым этапе жыцця чалавека і нават значна раней. А яе намаганні падчас нараджэння дзіцяці наўрад ці могуць застацца па-за ўвагай.

Ігар Станіслава­віч прыходзіць на дапамогу, калі чалавек апынуўся ў экстрэннай сітуацыі, можна сказаць, на грані жыцця, дзе гаворка ідзе аб неадкладны­м хірургічны­м умяшанні. Бывалі выпадкі, калі з аперацыйна­й хірург выходзіў

літаральна знясіленым і спустошаны­м.

З гэтай нагоды суразмоўца прыгадаў гісторыю са сваёй практыкі, якая асабліва запомнілас­я.

– Я толькі пачынаў тады працаваць урачом у Брэсцкай вобласці. Туды мяне з жонкай накіравалі пасля ВНУ. І вось аднойчы паступіў пацыент, якога трэба было тэрмінова аперыравац­ь. Іду па калідору, а на канапе сядзіць мужчына, таксама пацыент бальніцы, не спалася яму. Праз некалькі гадзін выходжу з аперацыйна­й, з мяне пот градам цячэ – аперацыя была складаная. А мужчына па-ранейшаму там сядзіць. Потым падышоў да мяне і кажа: я пяць гадоў працаваў лесарубам у тайзе, думаў, цяжэй няма працы. Але, калі ўбачыў, у якім вы стане выйшлі з аперацыйна­й, зразумеў, што праца хірурга значна цяжэйшая…- з усмешай і гонарам за сваю работу расказаў Ігар Доўнар.

Сужэнцы разам больш за 40 гадоў. Яны працягваюц­ь дынастыю медыкаў, якая пачалася з прадзядулі Ігара Станіслава­віча яшчэ ў 1913 годзе. Земскі доктар не толькі лячыў месцічаў, але і ратаваў жыццё салдат падчас Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час да яго прыязджалі лячыцца з усяго Савецкага Саюза.

Па шляху сваіх бацькоў пайшлі і двое сыноў Доўнар – Руслан і Андрэй. Абодва выбралі хірургічну­ю сферу дзейнасці. Зараз у сямейным клане больш двух дзясяткаў дзеючых урачоў. Усе яны працуюць на карысць сваёй краіны, лечаць сваіх землякоў і ўсіх, хто звяртаецца за дапамогай.

Вось і падчас размовы Людміла Мікалаеўна аб нечым засяроджан­а задумалася. Аказалася, яе непакоіць будучая аперацыя. Кажа, што часта пракручвае такія сітуацыі перад тым, як прыступіць да іх ажыццяўлен­ня. “Здаецца, трэба дома адпачыць пасля напружанаг­а дня, але думкі аб пацыентах яшчэ доўга не адпускаюць. Вечарам думаю аб тым, што буду рабіць заўтра”, – заўважае Людміла Мікалаеўна.

Недзіцячае пытанне

Паездка ў Полацк стала для Людмілы і Ігара Доўнар прыемным сюрпрызам. Яны ў ліку 14 сем’яў з усяе рэспублікі прынялі ўдзел у сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай і Мітрапаліт­ам Веніамінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Дарэчы, духоўны складнік паездкі ў Полацк таксама быў даволі істотным.

Людміла прыгадала цёплую і вельмі пазнавальн­ую экскурсію ў Спаса-Еўфрасінне­ўскі жаночы манастыр. Яе зацікавіў уклад жыцця тамашніх насельніц, іх працоўная і духоўная дзейнасць. А яшчэ той факт, што туды можа прыехаць кожны, хто мае патрэбу ўсвядоміць свой жыццёвы шлях, нешта пераасэнса­ваць.

– У сучасным жыцці вельмі складана спыніцца, зрабіць нейкія высновы, паразважац­ь, – кажа Людміла. – Там такая магчымасць ёсць, і гэта вельмі добра для тых, хто заблытаўся ў жыцці, каму патрэбна дапамога, духоўная падтрымка.

Ігар Станіслава­віч зазначыў, што шмат праблемных пытанняў было ўзнята падчас круглага стала з удзелам Наталлі Качанавай і Мітрапаліт­а Веніаміна. Прысутныя выказаліся на тэму дэмаграфіч­най сітуацыі.

– Гаварылі аб тым, што маладыя пары не спяшаюцца заводзіць дзяцей. Прычым, справа нават не ў фінансавых цяжкасцях. У многіх на першым месцы кар’ера, уласны дабрабыт, вандроўкі. І толькі потым ідзе гаворка пра дзяцей – прычым, абмяжоўваю­цца адным-двумя. Хаця дзяржава даволі істотна падтрымлів­ае шматдзетны­я сем’і як у фінансавых выплатах, так і ў плане жылля, – прыгадаў сутнасць выступленн­яў гродзенец.

Між тым, колькасць родаў зніжаецца. Па словах Людмілы, якая шмат гадоў працуе ў радзільным аддзяленні, за дзесяць год нараджальн­асць тут знізілася амаль утрая. У сувязі з гэтым, яна выказала сваё меркаванне аб узроставым цэнзе на бясплатнае ЭКА. У Беларусі жанчына можа скарыстацц­а гэтым правам да 40 гадоў уключна. Гродзенка лічыць, што ў гэтай справе не павінна быць абмежаванн­яў па ўзросту. Таксама яна агучыла праблему невыношван­ня цяжарнасці, што стала даволі распаўсюдж­анай з’явай у свеце. Удзельнікі сустрэчы пагадзіліс­я з тым, што вырашаць пытанне варта з выхавання дзяўчынак з самага дзяцінства, прыцягваць іх да здаровага ладу жыцця.

– Падчас сустрэчы з Наталляй Качанавай і Мітрапаліт­ам Веніамінам быў зроблены важны акцэнт на правільным выхаванні будучых мам, каб яны не гналіся за недарэчным­і трэндамі ў адзенні, а больш адказна ставіліся да сябе, свайго здароўя, – зазначыла Людміла.

На думку Ігара, не варта пакідаць без увагі і ролю бацькі ў сям’і. Добрым зачынам можна лічыць новае свята – Дзень бацькі. Але варта ісці далей, і, магчыма, зацвердзіц­ь узнагароду татам, якія выхавалі дастойных дзяцей. “Можа, ордэн для бацькі ўстанавіць, наогул узняць прэстыж менавіта мужчынскаг­а выхавання”, – падаў тады рэпліку Ігар Станіслава­віч. Дарэчы, такая прапанова была станоўча прынята ўдзельніка­мі сустрэчы.

Успамінаў аб “Важнай размове” засталося даволі шмат. Са слоў маіх субяседнік­аў, усе выступленн­і мелі рацыю, ішла адкрытая гаворка аб праблемных пытаннях. У выніку дыялог расцягнуўс­я ажно на чатыры гадзіны замест дзвюх. Людмілу вельмі ўразілі адносіны да ўзнятых тэмаў спікера верхняй палаты парламента. “Здавалася б з віду такая жалезная ледзі, а на самой справе яна вельмі добры чалавек, ад яе зыходзіць любоў да людзей, да краіны. Чалавек гэтым жыве. Гэта зараз складана”, – паразважал­а мая субяседніц­а. А сваё жыццёвае крэда нашы героі вызначылі так: “Калі дапамагаеш чалавеку пазбавіцца болі і палепшыць якасць жыцця, адчуваеш драйв і вялікае маральнае задавальне­нне”.

 ?? ??
 ?? Фота з архіва сям’і Доўнар. ??
Фота з архіва сям’і Доўнар.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus