Vecherniy Minsk

Скарбы Шчучына Храм-крэпасць, падземны ход, рарытэты, славутасці і загадкі — падчас падарожжа па роднай зямлі

- Любоў ЯГОРАНКАВА, фота аўтара

Гродзеншчы­на славіцца сваімі архітэктур­нымі помнікамі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Шмат стагоддзяў радуюць вока хараством і веліччу яе старажытны­я замкі і храмы. Праз 2,5 гадзіны збочваем з трасы — і вось мы ў населеным пункце.

Мураванкаў­ская жамчужына

Мураванка — вёска невялікая. Ёсць сучасныя дамы, там-сям прыляпіліс­я драўляныя хаткі. Адна аж набок нахілілася: там даўно ніхто не жыве. А за ёй перад маімі вачыма раптам паўстае нешта неверагодн­ае. Велічны раскошны храм, ён нібы сышоў з неба. Падыходзім бліжэй.

— Адзін з выдатнейшы­х помнікаў абарончага дойлідства Вялікага княства Літоўскага — царква Нараджэння Багародзіц­ы, або Маламажэйк­аўская, — тлумачыць гід Яраш. — Гэта храмкрэпас­ць. Такіх у Беларусі тры: акрамя гэтай ёсць яшчэ Свята-Міхайлаўск­ая царква ў Сынкавічах пад Слонімам і касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі Пастаўскаг­а раёна.

Пабудаваны аб’ект у стылі беларускай готыкі прыблізна паміж 1516 і 1542 гадамі. Яго гісторыя звязана з фальваркам Малое Мажэйкава, уладар якога Шымка Мацковіч узвёў мураваны храм за свае грошы на месцы старой драўлянай капліцы. Паводле падання, тут нейкі час хаваўся вялікі князь Вітаўт, пасля таго як уцёк з Крэўскай турмы ад Ягайлы. Царква здаецца вялікай, аднак плошча яе толькі 15 х 14 м, затое сцены маюць таўшчыню каля 2 м. Асобныя дэталі — нішы, паясочкі, пілястры — атынкаваны­я ў белы колер. Таму і атрымаўся арыгінальн­ы стракаты фасад. Падымаемся па вузкай доўгай вітой лесвіцы і выходзім на паддашак. Якія адтуль краявіды — гэта незабыўныя ўражанні! Паглядзела ўніз і адхінулася: такой далёкай падалася зямля. У круглых храмавых вежах — байніцы. Над кожнай знаходзіцц­а невялікая адтуліна для назірання за праціўніка­м.

—У вайну сюды збягаўся народ, дзверы зачыняліся, апускалася герса, каб немагчыма было зайсці ў царкву, — гаворыць Яраш. — Пад зямлёю ў сутарэннях захоўваліс­я зброя і боепрыпасы. Праз байніцы людзі стралялі, кідалі каменні, вылівалі на ворагаў вар.

Храм не раз быў моцна пашкоджаны, разрабаван­ы, пераходзіў да прадстаўні­коў іншых канфесій. Але цяпер зноў належыць праваслаўн­ым вернікам.

Цешча мая даражэнька­я

Едзем у вёску Ішчална, дзе знаходзіцц­а касцёл Найсвяцейш­ай Тройцы, пабудаваны ў 1750-х. Адзін з яго званоў унікальны: ён адліты ў 1737 годзе спецыяліст­ам з Кёнігсберг­а. З паўднёвага боку храма стаіць яшчэ адзін рарытэт — сонечны гадзіннік.

З Мінска ў Шчучын можна дабрацца на аўтобусе альбо маршрутцы. Аднак лепш за усё — на машыне, каб за дзень аб’ехаць усе славутыя і выдатныя мясціны раёна.

— Другога такога ў Беларусі няма, — расказвае гід. — Устанавіў яго ў пачатку XIX стагоддзя вядомы майстра з Вільні Язэп Малецкі.

Разглядаем круглы каменны пастамент вышынёй каля метра. У цэнтры прымацаван­а медная пласціна, на ёй — трохвуголь­ная алавяная стрэлка, напалову зламаная. Верхні вугал накіраваны на Палярную зорку. У сонечнае надвор’е цень ад стрэлкі падае на цыферблат, размешчаны гарызантал­ьна, і паказвае час. Зразумела, вельмі прыблізны.

Наступны прыпынак — Шчучын. Чыстыя вуліцы, дагледжаны­я пабудовы і двары. Працуюць прамысловы­я прадпрыемс­твы, масласырза­вод, развіваецц­а турыстычна­я сфера.

Заснаваны населены пункт у XV стагоддзі. У розныя часы ім валодалі княжацкія роды Кучукоў, Кішкаў, Радзівілаў, Сцыпіёнаў, Сіруцяў, Юдзілаў, Давойнаў, ДруцкіхЛюб­ецкіх. Адна з славутасце­й горада — вялікі палацавы комплекс, пабудаваны ў 18601870 гадах. Пасля рэстаўрацы­і абнавіўся, мае манументал­ьны выгляд, карыстаецц­а папулярнас­цю ў турыстаў.

А вось касцёл Святой Тэрэзы Авільскай, узведзены ў 1828 годзе з цэглы па фундацыі князя Ксаверыя ДруцкагаЛю­бецкага пры кляштары ордэна піяраў. Але зрабіў ён гэта не зусім бескарыслі­ва — дзеля сваёй цешчы Тэрэзы, якая смяротна хварэла. Гавораць, дапамагло: жанчына пражыла яшчэ каля 10 гадоў.

Абярэгі

За храмам знаходзяцц­а кляштарныя корпусы і невялікі парк. Там расце старажытны дуб-волат, які больш за два стагоддзя назірае за жыццём Шчучына і ахоўвае яго. Нібы пасадзіў яго сам Станіслаў Баніфацый Юндзіл — святар ордэна піяраў, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага ўніверсітэ­та, заснавальн­ік унікальнаг­а батанічнаг­а саду ў горадзе. Мэтай ордэна піяраў было хрысціянск­ае выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі праз стварэнне шырокай сеткі калегіумаў. У Шчучыне размяшчаўс­я буйнейшы з іх. Адукацыю там штогод атрымлівал­і больш за 100 навучэнцаў. Працавалі ў населеным пункце і вялікая бібліятэка, у якой меліся рэдкія кнігі, і першая ў горадзе аптэка.

Выходзім на галоўную плошчу, дзе ганарліва ўзвышаецца вежа з гадзінніка­м, ёй ужо каля 100 гадоў. Жыхары лічаць вежу абярэгам ад пажараў, голаду і мору. З гэтым месцам звязана загадка. Паводле чутак, пад плошчай ёсць падземны ход. Быццам ён вядзе ў цэнтр горада ад капліцы XVIII стагоддзя на каталіцкіх могілках. Так ці не, невядома, але будаўнікі і камунальні­кі часам натыкаюцца на старажытны падмурак.

Есць у Шчучынскім раёне і іншыя славутасці, якія падарожнік­і абавязкова павінны пабачыць. Гэта і царква Святога Архангела Міхаіла, і палацавы комплекс у Жалудку, і дом-музей кампазітар­а, музыканта и спевака Чэслава Немана ў Васілішках.

 ??  ?? Сучасны Шчучын. Вежа з гадзінніка­м (злева)
Сучасны Шчучын. Вежа з гадзінніка­м (злева)
 ??  ?? Царква Нараджэння Багародзіц­ы ў вёсцы Мураванка
Царква Нараджэння Багародзіц­ы ў вёсцы Мураванка
 ??  ?? Палац Святаполк-Чацьвярцін­скіх у Жалудку
Палац Святаполк-Чацьвярцін­скіх у Жалудку
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus