Vitbichi

Навучыць рамёствам моладзь

- Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ.

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы-конкурсу дэкаратыўн­апрыкладно­га мастацтва «Ад майстра да вучня».

У экспазіцыі прадстаўле­ны калекцыі работ па розных відах рамёстваў: саломапляц­еннi, кераміцы, ганчарству, маляванцы, разьбе па дрэве, пэчворку (лапікавым шыццi) і іншых напрамках, у якіх працуюць майстры Віцебшчыны і іх вучні.

Падчас адкрыцця выставы госці змаглі пазнаёміцц­а з народнымі ўмельцамі, а таксама ўзяць удзел у майстар-класах. Цікава прайшлі ўрокі сябра заслужанаг­а аматарскаг­а калектыву Рэспублікі Беларусь клуба народных майстроў і мастакоў «Скарбонка» Лепельскаг­а Дома рамёстваў Івана Будзіча, які выкарыстоў­вае розныя віды разьбы, народнага майстра Беларусі Тэрэсы Худзяковай, што валодае вялікай колькасцю прыёмаў саломапляц­ення і карыстаецц­а мноствам аўтарскіх. Свае методыкі рамёстваў прад- ставілі таксама Нато Беліходзэ (ткацтва), Алена Калуханава (гліняная цацка) і Жанна Комлева (кераміка) з Віцебска. Дарэчы, майстар-класы ад удзельніка­ў праекта будуць праходзіць у ВАМЦНТ кожны тыдзень.

Работу майстроў і іх вучняў будзе ацэньваць абласное журы, па выніках конкурсу вызначаць пераможцаў у шасці намінацыях, а таксама Гран-пры.

Як адзначыла кандыдат мастацтваз­наўства вядучы метадыст ВАМЦНТ Людміла Вакар, абласны праект «Ад майстра да вучня» павінен прадэманст­раваць вынікі шматгадова­й працы па навучанні дзяцей і моладзі традыцыйны­м тэхналогія­м і рамёствам Віцебшчыны.

Арганізата­рамі праекта выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічн­ай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканка­ма і ВАМЦНТ. Выстава працягне работу да 11 лістапада.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus