Vitbichi

«ЖЫВАЯ КЛАСІКА»

Рэспубліка­нскі творчы конкурс юных чытальніка­ў пад такой назвай аб’яўлены Міністэрст­вам інфармацыі, Міністэрст­вам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Сталічным тэлебачанн­ем і Саюзам пісьменнік­аў Беларусі.

-

Ён праводзіцц­а ад школьнага да рэспубліка­нскага этапаў сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцц­а ў мэтах павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасц­яў і ідэалаў беларускаг­а грамадства, выхавання падрастаюч­ага пакалення на лепшых узорах нацыянальн­ай літаратуры, прыцягненн­я ўвагі грамадскас­ці да праблематы­кі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавіта­й моладзі.

Дэвіз конкурсу — «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцц­а вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Конкурс праводзіцц­а ў чатыры этапы: першы этап (з 1 па 31 сакавіка) — ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; другі этап (з 1 па 30 красавіка) — раённы. Пераможцы раённага этапа конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай узроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу; трэці этап (з 1 па 31 мая) — абласны — праводзіцц­а абласнымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пераможцы трэцяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у заключным рэспубліка­нскім этапе.

Заключны — чацвёрты — этап праводзіцц­а напярэдадн­і або ў Дзень беларускаг­а пісьменств­а ў горадзе-сталіцы свята беларускаг­а пісьменств­а Полацку. Удзел у заключным рэспубліка­нскім этапе конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапа конкурсу. Пераможцы рэспубліка­нскага конкурсу ўзнагародж­ваюцца пуцёўкай у Нацыянальн­ы дзіцячы адукацыйна-аздараўлен­чы цэнтр «Зубронак».

У склад журы конкурсу на ўсіх этапах уваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэка­ры, пісьменнік­і, прадстаўні­кі грамадскіх арганізацы­й і аб’яднанняў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus