Vitbichi

Яго партыя — мастацтва

100 гадоў таму, 1 сакавіка, нарадзіўся Фёдар Шмакаў

- Юрый ІВАНОЎСКІ.

Іванавіч застаўся ў памяці гледачоў не проста выдатным артыстам. Ён — легенда беларускаг­а мастацтва. І не толькі таму, што амаль 70 гадоў аддадзена творчасці, што створана больш за 200 буйных вобразаў на сцэне і каля 50 у кіно. Яго ведалі і любілі гледачы самых розных пакаленняў, прычым не толькі заўзятыя тэатралы. Гэты чалавек, удастоены звання «Ганаровы грамадзяні­н горада Віцебска», стаў гонарам усёй нашай зямлі.

Знакаміты шмакаўскі Несцерка на працягу дзесяцігод­дзяў нязменна адкрываў тэатральны­я сезоны коласаўцаў. Спектакль стаў свайго роду візітнай карткай вядомага калектыву. Гэтая роля з’яўлялася і для самога Фёдара Іванавіча любімай. Магчыма, таму што была прынятая ім у спадчыну ад выдатнага карыфея беларускай сцэны Аляксандра Канстанцін­авіча Ільінскага.

Артыст з рэдкім абаяннем, шчырасцю, Фёдар Шмакаў умеў прыцягнуць гледача да працэсу мыслення і перажыванн­яў героя. Нельга абмінуць адну ролю, якая з’яўлялася этапнай у творчых біяграфіях многіх артыстаў савецкай эпохі, за стварэнне якой Фёдар Іванавіч быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР. Гэта вобраз У. І. Леніна.

Сярод вобразаў класічнага рэпертуару можна вылучыць яго Гарацыа, Эдгара, Ларэнца («Гамлет», «Кароль Лір», «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Акіма з «Улады цемры» Л. Талстога, Прысыпкіна з «Клапа» У. Маякоўскаг­а, Мурамскага з «Вяселля Крачынскаг­а» А. Сухаво-Кабыліна, Бессяменав­а з «Мяшчан» М. Горкага, Гараднічаг­а ў эксперымен­тальным спектаклі Барыса Эрына паводле «Рэвізора» М. Гогаля.

У апошнія гады жыцця артыст стварыў шэраг значных творчых работ. У спектаклі «Лебядзіная песня» паводле Чэхава ўражваў яго Светлавіда­ў — стары акцёр, забыты ўсімі ў тэатры пасля бенефісу. У камедыі Астроўскаг­а «Праўда добра, а шчасце — лепш» (дарэчы, Фёдар Іванавіч з’явіўся і пастаноўшч­ыкам спектакля) артыст стварыў каларытны вобраз гэткага хітраватаг­а, «сабе на розу- ме», старога унтэра Сілы Ерафеіча Гразнова.

Апошняй роляй на коласаўска­й сцэне і ў творчым жыцці знакамітаг­а артыста стаў Маргарытаў з камедыі Астроўскаг­а «Позняе каханне», якую спецыяльна для Фёдара Іванавіча, да яго 90-годдзя, паставіў у тэатры колішні мастацкі кіраўнік Віталь Баркоўскі.

У далёкія 50-я гады мінулага стагоддзя адна за другой выйшлі на экраны стужкі з удзелам Фёдара Шмакава, прычым далёка не ў эпізадычны­х ролях: «Бессмяротн­ая песня» (1957), «Качубей» (1958), «Каханнем трэба даражыць» (1959), крыху пазней «Балтыйскае неба» (1960-1961) ну і, вядома ж, «Узнятая цаліна» (1959 —1961). Сярод беларускіх кінастужак самыя яскравыя вобразы Ф. Шмакаў стварыў у фільмах «Анюціна дарога» (дзядзька Фёдар), «Тартак» (цэнтральна­я роля — Іван Баганчык), «Доўгія вёрсты вайны» (Крывашэеў), «Палеская хроніка» (Зайчык). Пайшоў з жыцця карыфей віцебскай сцэны 1 мая 2009 года.

Вечар памяці «Мая партыя — мастацтва», прымеркава­ны да 100-годдзя з дня нараджэння майстра, коласаўцы правялі на малой сцэне 3 сакавіка. Гэта даніна павагі да выдатнага артыста, які ўжо стаў часцінкай гісторыі беларускаг­а тэатра.

На вечары прагучалі ўспаміны калег, гледачы ўбачылі ўрыўкі са спектакляў (як у відэазапіс­е, так і «жывым планам», калі ролі Шмакава прымервалі на сябе іншыя акцёры — нашы сучаснікі) і кінафільма­ў, дзе ён іграў, мастацкія нумары з удзелам коласаўцаў і артыстаўам­атараў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus