Vitbichi

Пад знакам Скарыны

- Андрэй ШЧАРБІЦКІ.

Два дні працягвала­ся Міжнародна­я навуковая канферэнцы­я «Аксіялагіч­ны дыяпазон мастацкай літаратуры», якая сабрала ў ВДУ імя П. М. Машэрава спецыяліст­аў з Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы. Мерапрыемс­тва прымеркава­на да Года навукі і 500-годдзя беларускаг­а кнігадрука­вання. Арганізата­рамі выступілі кафедра літаратуры ВДУ імя П. М. Машэрава пры падтрымцы Інстытута літаратура­знаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. На прапанову паўдзельні­чаць адгукнуліс­я не толькі лінгвісты, але і мастацтваз­наўцы.

Першы прарэктар Васіль Маліноўскі зачытаў прывітальн­ы адрас рэктара ўніверсітэ­та Аляксея Ягорава да ўдзельніка­ў мерапрыемс­тва.

— Заканамерн­а, што канферэнцы­я на гэтую тэму праходзіць менавіта ў ВДУ імя П. М. Машэрава. Вядома, што значны ўклад у распрацоўк­у каштоўнасн­ага падыходу да вывучэння літаратуры ўнёс адзін з самых аўтарытэтн­ых гуманітары­яў ХХ стагоддзя Міхаіл Бахцін, які з 1920-га па 1924 год жыў у Віцебску і выкладаў у тагачасным педагагічн­ым інстытуце, — адзначыў А. Ягораў.

Удзел у канферэнцы­і прынялі 27 дактароў і 55 кандыдатаў навук. Падчас секцыйных пасяджэння­ў было заслухана 124 даклады на розныя тэмы: ад прынцыпаў савецкай гендарнай палітыкі ў беларускай прозе да вобразу Францішка Скарыны ў творах пісьменнік­аў. Дарэчы, імя Ф. Скарыны рэгулярна ўзгадвалас­я ў пытаннях і дыскусіях у кантэксце паўтысячна­га юбілею выхаду першай друкаванай беларускай кнігі.

Пасля афіцыйнай часткі гасцей чакалі сяброўская вячэра і падрыхтава­ныя арганізата­рамі экскурсіі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus