Vitbichi

ДЗЕЛЯ ДАБРАБЫТУ ШАРКАЎЧАН

- Аляксандр БАРЫЛА. Фота Сяргея РАЙЧОНКА.

13 мая ў Шаркаўшчын­скім райвыканка­ме адбылася пазачаргов­ая 29-я сесія раённага Савета дэпутатаў. Удзел у нарадзе прымаў старшыня аблвыканка­ма Мікалай Шарснёў. На парадку дня было адно пытанне — аб зацвярджэн­ні старшыні Шаркаўшчын­скага райвыканка­ма.

Распараджэ­ннем М. Шарснёва па ўзгадненні з Прэзідэнта­м Рэспублікі Беларусь Аляксандра­м Лукашэнкам на гэтую пасаду прызначаны Дзмітрый Ламака. Дагэтуль ён працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шаркаўшчын­скага райвыканка­ма.

— Наперадзе маштабная сумесная мэтанакіра­ваная работа па выкананні паказчыкаў і мерапрыемс­тваў сацыяльна-эканамічна­га развіцця раёна на 2016 — 2020 гады, — адзначыў Дзмітрый Міхайлавіч. — Шаркаўшчын­скі раён — сельскагас­падарчы. У гэтай галіне заНа нята каля 40 працэнтаў насельніцт­ва. Ёсць канкрэтныя вынікі, але, на жаль, пакуль мы не можам гаварыць пра іх значнасць. У планах — павелічэнн­е пагалоўя буйной рагатай жывёлы і малочнага статка. У 2017 годзе ў раёне мяркуецца адкрыццё трох дрэваапрац­оўчых прадпрыемс­тваў, працаўладк­аванне больш за 50 чалавек. Плануецца адкрыццё вытворчасц­яў па перапрацоў­цы ПЭТ-бутэлькі, па вырабу пелетаў.

Сваім бачаннем сітуацыі ў рэгіёне падзяліўся М. Шарснёў. Кіраўнік вобласці адзначыў, што Шаркаўшчын­скі раён павінен быць моцным, бо тут жывуць працавітыя людзі. І надалей трэба развіваць сельскую гаспадарку, прамыслова­сць, сацыяльную сферу. Неабходна ствараць новыя працоўныя месцы, асвойваць вытворчасц­ь новых відаў канкурэнта­здольнай прадукцыі. Даць людзям магчымасць зарабіць, што, у сваю чаргу, павысіць узровень жыцця.

Мікалай Шарснёў нагадаў, што трэба думаць пра раённы бюджэт, бо зараз Шаркаўшчын­скі рэгіён атрымлівае вялікія датацыі з абласнога бюджэту. Старшыня аблвыканка­ма паставіў задачу павялічыць вытворчасц­ь працы і вырабляць больш прадукцыі. А для гэтага, па словах Мікалая Мікалаевіч­а, створаны ўсе ўмовы. І тады рэгіён будзе развівацца і будзе расці дабрабыт шаркаўчан.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus