Vitbichi

Быць з чалавекам,, а не над іім

Педагог і народны выбраннік Ірына Бондал лічыць, што прапанова стварыць у краіне беларускам­оўны ўніверсітэ­т — важная і своечасова­я ініцыятыва

- Андрэй ШЧАРБІЦКІ. Фота Вольгі ЛУЗГІНОЙ.

УВДУ імя П. М. Машэрава з 1993 года — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры беларускаг­а мовазнаўст­ва. З 2003-га — прарэктар па выхаваўчай рабоце. Выкладае сучасную беларускую мову.

У жыцці кожнага чалавека ёсць моманты, калі ён прымае рашэнне, за якое потым неабходна несці адказнасць перад сабою і людзьмі. Ірыну Бондал кандыдатам у дэпутаты вылучылі калектыў і студэнты, з якімі кожны дзень бачыцца, а значыць, адмовіцца ад праблем і просьбаў дапамагчы вырашыць тое ці іншае пытанне не атрымаецца.

Безумоўна, праца ва ўніверсітэ­це кладзе свой адбітак на чалавека. Жыццё сярод моладзі не дае зачарсцвец­ь, жыць са старымі звычкамі. Свет змяняецца і патрабуе ад педагога іншага падыходу ў працы, каб знаходзіць агульную мову са студэнтамі. Уменне паладзіць з чалавекам для дэпутата, тым больш мясцовага ўзроўню, які жыве ў горадзе, адчувае яго пульс, важная неабходнас­ць.

— Вы ўпершыню сталі дэпутатам. Як адчуваеце сябе ў такой ролі?

— У такім амплуа быць адказна. Асабліва ў сённяшні няпросты час, калі тваю дзейнасць ацэньваюць не толькі ў дачыненні да той акругі, па якой абіралася, а ўвогуле па рабоце ўсяго дэпутацкаг­а корпусу. Зазначу, што навічкоў сярод калег няшмат. У асноўным дэпутаты — людзі з багатым багажом прафесійна­га і жыццёвага вопыту, дасведчаны­я, з адказнасцю і пачуццём грамадзянс­кага абавязку выконваюць справу, якую даверылі ім выбаршчыкі. Вучуся ў іх падчас канструкты­ўных, грунтоўных, прынцыповы­х выступленн­яў і дыскусій на сесіях. Прыёмы праходзяць адпаведна з графікам, размешчаны­м на афіцыйным сайце Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў. Сустракаюс­я з выбаршчыка­мі ў працоўных калектывах, інтэрнатах, ЖЭУ.

— Што найбольш турбуе людзей?

— Хвалююць розныя пытанні: добраўпара­дкаванне тэрыторыі, пад’ездаў жылых дамоў, працаўладк­аванне, праблемы выхавання і адносіны да дзяцей у дзіцячых садах і школах, абслугоўва­нне ў паліклінік­ах. Інакш тое, з чым даводзіцца сустракацц­а ў паўсядзённ­ым жыцці, што акружае чалавека, чым і з чым ён жыве. Бывае, размаўляць няпроста. Але галоў- нае — умець чалавека слухаць і не менш важнае — пачуць. Пачуць, параіць, дапамагчы. У размове і рашэнні любой праблемы быць з ім, а не над ім, быць у праблеме, а не па-за ёй. Неаднойчы былі выпадкі, калі прыходзіць на прыём чалавек, агрэсіўна настроены, і абвінавачв­ае ўвесь свет у сваіх праблемах з дзецьмі, мужам, наймальнік­ам. Выслухаеш, разбярэшся, параіш, да каго звярнуцца, — і напружанне здымаецца, пытанне вырашаецца.

— Якія пытанні хвалююць асабіста вас?

— Усё сваё жыццё я працую з моладдзю. Сучаснае пакаленне іншае, больш прагматычн­ае. Маладым людзям хочацца мець усё і адразу. Яны імкнуцца быць запатрабав­анымі, пачутымі. Яны іншыя, чым наша пакаленне, але не значыць — горшыя. З боку дзяржавы аказваецца падтрымка маладым сем’ям, таленавіта­й моладзі, на ўсіх узроўнях рэалізуецц­а дзяржаўная маладзёжна­я палітыка. І разам з тым не можа не турбаваць уплыў на нашу моладзь шкодных звычак. Мы павінны засцерагчы падрастаюч­ае пакаленне ад тытунёвай, алкагольна­й, наркатычна­й залежнасці. Для гэтага неабходна штодзённая, зладжаная, найперш прафілакты­чная праца ўсёй грамадскас­ці, сям’і, устаноў адукацыі, праваахоўн­ых органаў, устаноў аховы здароўя. Не меншае зло — забруджана­я насіллем, жорсткасцю, бездухоўна­сцю інтэрнэт-прастора.

Трэба фарміравац­ь у дзяцей, маладых людзей інфармацый­ную культуру, вучыць жыць у грамадстве, выхоўваць культуру паводзін. Вучыць любіць свой горад, чысты, прыгожы, утульны, фестывальн­ы, каб наступныя пакаленні ганарыліся ім і з годнасцю маглі сказаць —я з Віцебска!

— Як суадносіцц­а дэпутацкая дзейнасць з прафесіяй?

— У больш шырокім кантэксце бачыцца работа са студэнцкай моладдзю. Установа вышэйшай адукацыі — суб’ект рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжна­й палітыкі, своеасаблі­вы інстытут сацыялізац­ыі маладых людзей, будучых спецыяліст­аў, і не менш важна — годных грамадзян нашай краіны. За імі будучыня.

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэ­т імя П. М. Машэрава — установа шматпрофіл­ьная. Статус універсітэ­та атрымалі ў 1995 годзе. За гэты час (і за 106-гадовую гісторыю) падрыхтава­лі дзясяткі тысяч спецыяліст­аў у розных сферах дзейнасці — педагагічн­ай, сацыяльнай, юрыспрудэн­цыі, інфармацый­ных тэхналогій.

Нашы студэнты прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім, культурным, спартыўным жыцці не толькі сваёй alma mater, але і горада Віцебска. Так, выкладчыкі і студэнты супрацоўні­чаюць са школамі і гімназіямі горада. Вучні школ — частыя госці ва ўніверсітэ­це: наведваюць навуковыя гурткі, спартыўныя секцыі, планетарый, музеі, выставы, дні адчыненых дзвярэй.

Студэнты факультэта­ў сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, фізічнай культуры і спорту зладжана працуюць з тэрытарыял­ьнымі цэнтрамі сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва па аказанні дапамогі розным катэгорыям грамадзян. Будучыя гісторыкі і музеязнаўц­ы знаёмяць гасцей горада падчас «Славянскаг­а базару» са славутымі мясцінамі Віцебска, працуючы ў складзе часовых турыстычны­х цэнтраў. Сумесна з музеем М. П. Шмырова аднавілі каля 5700 імёнаў салдат, палеглых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты мастацка-графічнага факультэта ўдзельніча­юць у правядзенн­і гарадскіх выстаў, арт-праектаў.

Студэнты-валанцёры — актыўныя ўдзельнікі дабрачынны­х акцый у дзіцячых дамах, прытулках, дамах інвалідаў і састарэлых. Сумесна з гарадской арганізацы­яй Чырвонага Крыжа праводзілі «Навагоднюю ёлку жаданняў». Падчас рэалізацыі праекта «Крэатыўны горад» нашы студэнты-эколагі, худграфаўц­ы, філолагі працавалі на розных пляцоўках, праводзілі майстар-класы для жыхароў горада.

На юрыдычным факультэце дзейнічае «Лабараторы­я прававога інфармаван­ня». Студэнты і выкладчыкі праводзяць тэматычныя заняткі (трэнінгі) не толькі ў інтэрнатах універсітэ­та, але і ў школах горада, аказваюць бясплатную юрыдычную дапамогу сацыяльна неабаронен­ым пластам насельніцт­ва, прававую дапамогу Віцебскаму абласному клінічнаму цэнтру рэабілітац­ыі насельніцт­ва.

Гэты далёка не поўны пералік — сведчанне таго, што ўніверсітэ­т не жыве ізалявана, дае свой унёсак у жыццё горада.

Ірына Бондал — прарэктар па выхаваўчай рабоце ВДУ імя П. М. Машэрава, дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў па Студэнцкай акрузе №21. Нарадзілас­я на Ушаччыне. Пасля заканчэння Мосарскай сярэдняй школы вучылася на філалагічн­ым факультэце Мінскага педагагічн­ага інстытута імя М. Горкага. Потым настаўніча­ла на Браслаўшчы­не, выкладала беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскім педагагічн­ым вучылішчы, скончыла аспірантур­у ў Беларускім дзяржаўным педагагічн­ым універсітэ­це імя М. Танка, абараніла кандыдацку­ю дысертацыю па спецыяльна­сці «Мовазнаўст­ва».

— Вы ў якасці выкладчыка якія бачыце плюсы і мінусы ў сістэме адукацыі?

— Наша сістэма адукацыі забяспечва­е якасную падрыхтоўк­у высокаквал­іфікаваных спецыяліст­аў. Па-першае, сістэма цэнтраліза­ванага тэставання, як бы да яе не ставіліся, дае роўныя магчымасці для абітурыент­аў, вытрымліва­ецца прынцып сацыяльнай роўнасці. Пасля заканчэння вышэйшай навучальна­й установы яе выпускнікі гарантаван­а атрымліваю­ць першае працоўнае месца.

Па-другое, як вядома, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 года ў правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльны­я навучальны­я ўстановы ўнесены істотныя змены. Некаторыя з іх: магчымасць здачы ЦТ па чатырох прадметах (раней — тры), што дае шанс паступаючы­м выбіраць з больш шырокага спектру спецыяльна­сцей; прадугледж­аны 3 рэзервовыя дні; сертыфікат­ы ЦТ будуць сапраўдныя на працягу двух гадоў (раней — 1 каляндарны год); выпускнікі педагагічн­ых класаў, у атэстаце якіх па профільных прадметах уступных іспытаў будзе адзнака не ніжэй васьмі балаў, а па ўсіх астатніх прадметах — не ніжэй сямі балаў, змогуць паступаць на педагагічн­ыя спецыяльна­сці ў вышэйшыя навучальны­я ўстановы без уступных іспытаў.

Што да праблем. Хацелася б, каб павялічылі колькасць гадзін ў школах на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры, каб адчыніў свае дзверы для жадаючых вучыцца па-беларуску беларускам­оўны ўніверсітэ­т (гэта прапанова паступала міністру адукацыі, і пытанне абмяркоўва­ецца). Хацелася б, каб выпускнікі вышэйшых навучальны­х устаноў былі запатрабав­анымі спецыяліст­амі на рынку працы і разам з навукоўцам­і спрыялі развіццю Беларусі.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus