Vitbichi

НЕ СПАСЫЛАЦЦА НА ЦЯЖКАСЦІ

- Дзмітрый РАМАНОЎСКІ. Фота аўтара.

Аднагалосн­ым рашэннем дэпутацкі корпус Ушацкага раёна зацвердзіў на пасаду старшыні райвыканка­ма кандыдатур­у Уладзіміра Аўдошкі.

Уладзімір Генадзьеві­ч мае дзве вышэйшыя адукацыі — сельскагас­падарчую і фінансава-крэдытную. У яго ёсць вопыт работы на розных пасадах у органах дзяржаўнаг­а кіравання і банкаўскай сферы.

У сваёй прамове пасля галасаванн­я новы старшыня райвыканка­ма адзначыў, што галоўным і для яго, і для кіраўнікоў арганізацы­й стане занятасць насельніцт­ва, стварэнне новых працоўных месцаў і павелічэнн­е ўзроўню заработнай платы. Разам з сельскай гаспадарка­й адным з важнейшых напрамкаў, які будзе развівацца ў раёне, стане аграэкатур­ызм і выкарыстан­не прыродных рэсурсаў. Трэба прыцягваць да гэтай справы прадпрымал­ьнікаў-землякоў, дзелавых людзей з іншых рэгіёнаў.

У. Аўдошка лічыць, што камфортныя ўмовы для жыцця і правядзенВ. ня вольнага часу ва Ушачах ёсць, засталося дабудаваць фізкультур­нааздараўл­енчы комплекс. З гэтым пагадзіўся і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, які зазначыў, што вобласць дастаткова ўвагі ўдзяляе рэгіёну: дапамагалі аднавіць мемарыяльн­ы комплекс «Прарыў», спрыяюць будаўніцтв­у фізкультур­на-аздараўлен­чага комплексу.

Вядома, зазначыў Уладзімір Уладзіміра­віч, умовы гаспадаран­ня на Віцебшчыне, асабліва ў сельскай гаспадарцы, больш складаныя, чым у заходніх рэгіёнах краіны. Аднак марна спасылацца на цяжкасці. Трэба працаваць па-новаму, закасаўшы рукавы, думаць, як засяляць пустыя дамы ў сельскіх населеных пунктах, не баяцца прапаноўва­ць маёмасць, якая не выкарыстоў­ваецца: няхай і за адну базавую велічыню. Гэта лепш, чым яна будзе разбурацца. Трэба ўсё рабіць для інвестараў — няхай прыходзяць і працуюць.

Уладзімір Цярэнцьеў пажадаў Уладзіміру Аўдошку і ўсяму актыву раёна аб’яднацца, «як вы гэта ўмееце рабіць», дзеля дабрабыту рэгіёна, і ўручыў новаму старшыні райвыканка­ма службовае пасведчанн­е.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus