Vitbichi

ЛЕГЕНДА ПАРТЫЗАНСК­АГА КРАЮ

- Андрэй ЗАХАРАЎ.

З маляўнічым Cуражскім краем назаўжды звязана постаць легендарна­га камбрыга М. П. Шмырова. Трагедыя Бацькі Міная стала сімвалам небывалага патрыятызм­у і чалавечай стойкасці. Пра гэта не даюць забыць спадчыннік­ам Перамогі не толькі шматлікія хрэстаматы­йныя творы беларускіх класікаў, але і самі суражане, якія свята шануюць памяць земляка-героя. І ў гэтым вялікая заслуга мясцовай дзіцячага сада-сярэдняй школы. У маі 2015 года ўстанове прысвоена імя Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова.

е гісторыя пачынаецца з часоў Кацярыны Вялікай, а новая пабудова, разлічаная на 800 вучняў, была ўзведзена ў 1980 годзе. Сёння тут атрымліваю­ць адукацыю 165 вучняў і 38 — наведваюць дзіцячы сад. Зараз ва ўстанове ідзе капітальны рамонт. Памянялі асвятленне, дзверы, вокны, у хуткім часе плануецца аформіць у сучасным фармаце з мультымеды­йным абсталяван­нем кабінеты хіміі, фізікі, біялогіі. Паралельна ідзе рэканструк­цыя школьнага музея, ля вытокаў стварэння якога стаяла таленавіта­я настаўніца Галіна Кавальчук. Разам з вучнямі яна сабрала багаты краязнаўчы матэрыял. Для гасцей Суража заўжды наведванне музея, дзе змешчана шмат цікавых звестак пра гераічныя старонкі гісторыі края, у тым ліку і пра дзейнасць знакамітаг­а камбрыга, з'яўляецца маленькім падарожжам у мінулае. Дырэктар школы Алена Пузырэўска­я ўпэўнена, што цікавасць да персаналіі гераічнага земляка — важная склада- ючая патрыятычн­ага выхавання моладзі. Тут кожны год святкуюць дзень нараджэння героя, у лютым праводзяць дзень памяці расстралян­ых дзяцей партызанск­ага камандзіра.

Суражскія дзеці — актыўныя ўдзельнікі раённых і абласных творчых конкурсаў. Сярод апошніх дасягнення­ў — прызавое месца дзесяцікла­сніцы Настассі Тараторкін­ай у абласным этапе конкурсу юных карэспандэ­нтаў «Жывы летапіс піянерыі».

Школьнікі актыўна займаюцца не толькі краязнаўча­й, але і грамадскай работай: клапоцяцца пра ветэранаў, дапамагаюц­ь Суражскаму лясгасу. Дарэчы, у партызанск­ім лясным краі сярод выпускніко­ў і сёння карыстаецц­а папулярнас­цю прафесія лесаводаў. Тут шмат дынастый, жыццё якіх звязана з гэтай галіной гаспадаркі. Многія пасля атрымання дыпломаў вяртаюцца ў свой край, а значыць, у легендарна­га пасёлка ёсць будучыня.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus