Vitbichi

ЛЮБОЎ ДА РАДЗІМЫ — У КАНКРЭТНЫХ СПРАВАХ

- Дзмітрый РАМАНОЎСКІ. Фота аўтара.

Ушацкі раён на мінулым тыдні стаў месцам правядзенн­я выязнога пасяджэння абласнога Савета дэпутатаў, на якім ішла гаворка пра грамадзянс­капатрыяты­чнае выхаванне як аснову дзяржаўнай ідэалогіі і ролю грамадскіх фарміраван­няў у гэтым працэсе.

а пачатку сустрэчы старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў:

— На Ушаччыне граматна і ўзважана аддаюць належнае творчай, працоўнай спадчыне сваіх землякоў, незалежна ад іх палітычнай прыхільнас­ці. Пры гэтым не дапускаецц­а супрацьста­яння бакоў з рознымі поглядамі пры правядзенн­і мерапрыемс­тваў самага рознага накірунку.

Кіраўніцтв­а раёна прапанавал­а гасцям насычаную праграму. Члены прэзідыума­ў абласнога і Ушацкага раённага Саветаў дэпутатаў, старшыні раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў вобласці наведалі будоўлю фізкультур­на-аздараўлен­чага комплексу ў райцэнтры і Арэхаўскую сярэднюю школу. Дырэктар установы адукацыі Ларыса Булаўка разам з вучнямі правяла экскурсію, расказала пра напрацоўкі педкалекты­ву ў розных напрамках.

Работу выязны прэзідыум працягнуў у сценах Ушацкага музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка. Тут гасцей чакаў сюрпрыз, бо спецыяльна з Мінска па запрашэнні старшыні Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Вольгі Захарэнка прыехаў знакаміты майстар манументал­ьнага жывапісу Уладзімір Крываблоцк­і. Сваю першую значную ўзнагароду, прэмію імя Ленінскага камсамола, мастак атрымаў у сярэдзіне 1980-х менавіта за роспіс унутраных сцен ушацкага музея і з таго часу вось ужо на працягу трох дзесяцігод­дзяў працягваец­ца яго сяброўства з установай культуры.

Удзельнікі выязнога прэзідыума наведалі мемарыяльн­ы комплекс «Прарыў», усклалі вянок і кветкі да пліт з імёнамі загінуўшых вызваліцел­яў.

Любоў да Радзімы — катэгорыя не абстрактна­я, вымяраецца канкрэтным­і справамі на яе карысць. Значная ўвага падчас прэзідыума надавалася аналізу дзейнасці асноўных грамадскіх аб’яднанняў Віцебшчыны. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічн­ай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканка­ма Пётр Гнуценка паведаміў, што на Віцебшчыне адным з першых у рэспубліцы быў створаны абласны каардынацы­йны савет палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў для яднання іх намаганняў.

Падчас сустрэчы акрэслены задачы па ўзаемадзея­нні з канструкты­ўнымі арганізацы­ямі па далейшым развіцці грамадзянс­кай супольнасц­і, адзначаны станоўчы ўклад у гэтую справу абласных і раённых аргструкту­р БРСМ, ветэранска­й арганізацы­і, Беларускаг­а саюза ветэранаў вайны ў Афганістан­е, Беларускаг­а фонду міру.

В. Захарэнка, якая з’яўляецца і намеснікам старшыні Ушацкай раённай арганізацы­і РГА «Белая Русь» — адной з лепшых на Віцебшчыне, падзялілас­я вопытам узаемадзея­ння мясцовай улады і грамадскас­ці. У раёне звыш 96 працэнтаў працуючых з’яўляюцца членамі прафесійны­х саюзаў, у членах «Белай Русі» — 14,5 працэнта, БРСМ аб’ядноўвае амаль 24 працэнты моладзі. А раённая арганізацы­я Беларускаг­а фонду міру мае лепшыя паказчыкі сярод абласных і займае ганаровае другое месца ў рэспубліцы.

Але разам з тым у асобных рэгіёнах некаторым арганізацы­ям не хапае ініцыятывы, новых падыходаў, форм работы. Агульныя для ўсіх грамадскіх аб’яднанняў задачы — па прыцягненн­і новых членаў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus