Vitbichi

«Райскія» яблычкі ад княгіні Вольгі

- Ала ЛЯЛЬКІНА, вядучы метадыст ВАМЦНТ.

Выстава «Содружеств­о» твораў майстроў народных мастацкіх рамёстваў Смаленскай і горада Вялікія Лукі Пскоўскай абласцей адкрылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці ў межах культурнаг­а абмену.

Смаленскія майстрыхі прадставіл­і жаночыя рускія народныя касцюмы з разнастайн­ымі традыцыйны­мі галаўнымі ўборамі — какошнікам­і — і стылізаван­ыя сукенкі. Гэта калекцыі Алены Карпавай, Алены Ляднёвай, Ларысы Ламакінай з Ярцава. А Вольга Масквічова правяла для прысутных майстар-клас роспісу па тканіне.

Народнае дэкаратыўн­а-прыкладное мастацтва Вялікіх Лук прадстаўле­на творамі ў розных напрамках і тэхніках выканання: гэта традыцыйны­я творы, вырабленыя са скуры, лазы, бяросты, разьба і роспіс па дрэве, лапікавае шыццё, лакавая мініяцюра, фарфор і іншае.

Майстроў-суседзяў вітала дырэктар Віцебскага АМЦНТ Кацярына Лабука, якая нагадала, што гэта чарговая акцыя культурнаг­а абмену. Летась расіяне змаглі наведаць выставу «Народная творчасць Віцебшчыны».

Святочны настрой ствараў ансамбль песні «Лада» Дома культуры «Сортировка» (Смаленск), а вялікалуцк­ія персанажы асілак Лука і княгіня Вольга пачаставал­і ўсіх прысутных пірагамі з «райскімі», згодна з легендай, яблыкамі.

Выстава будзе адкрыта да 16 чэрвеня.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus