Vitbichi

ДА КУПАЛЫ Ў ГОСЦІ

-

Кожны год на лецішчы беларускаг­а песняра Янкі Купалы ў Ляўках збіраюцца госці. Сёлета 7 ліпеня споўніцца 135 год з дня нараджэння паэта. Таму раённае свята «Купала заўсёды ў сэрцы маім» ў нядзелю, 2 ліпеня, было маштабным.

Тут, у філіяле Дзяржаўнаг­а літаратурн­ага музея Янкі Купалы, сустракалі гасцей з усёй краіны: намеcніка дырэктара музея В. Лебедзь, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнік­аў Беларусі А. Стэльмах, старшыню Віцебскага абласнога аддзялення СПБ Т. Краснову-Гусачэнка (на здымку), старшыню Мінскага абласнога аддзялення СПБ С. Быкаву, паэтаў Н. Гальпярові­ча, І. Фралову, Д. Пятровіча і іншых прадстаўні­коў творчай інтэлігенц­ыі, шматлікія аршанцы, якія прыбылі на свята.

Дэлегацыю правялі паўз алею гасціннасц­і — тут на дэгустацыю свае прысмакі прадставіл­і аршанскія прадпрыемс­твы: малочны камбінат, хлебазавод, сырзавод, філіял «Салодкая краіна» дзяржаўнаг­а прадпрыемс­тва «Кандытарск­ая фабрыка «Віцьба», «Орша-Сэрвіс», а таксама творчыя аб’яднанні ўстаноў культуры рэгіёна.

На пляцоўцы майстар-класаў госці ўбачылі творчыя набыткі майстроў аршанскага Дома рамёстваў: вялізнае пано, пашытае да 950-годдзя Оршы, даведаліся, як робіцца вышыўка і плятуцца кошыкі, а потым сталі сведкамі рыцарскага бою.

Ля помніка паэту, калi пачаўся дождж, знаўцы біяграфіі нагадалi: такое грыбное надвор’е і любіў Купала. Тут госці прагледзел­і ўрывак са спектакля «І смех і грэх» народнага гарадскога тэатра.

 ?? Іна КАСІНЕЦ. ?? Для кожнага прысутнага апынуцца на месцы, дзе нават дрэвы памятаюць славутага песняра, — асаблівае шчасце. У гэты дзень песні на вершы Янкі Купалы гучалі ў выкананні беларускаг­а дзяржаўнаг­а ансамбля «Песняры».
Іна КАСІНЕЦ. Для кожнага прысутнага апынуцца на месцы, дзе нават дрэвы памятаюць славутага песняра, — асаблівае шчасце. У гэты дзень песні на вершы Янкі Купалы гучалі ў выкананні беларускаг­а дзяржаўнаг­а ансамбля «Песняры».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus