Vitbichi

РЭКОРДЫ НА КАСАВІЦЫ

- Андрэй ЗАХАРАЎ. Фота аўтара.

Дванаццаты сезон у корманарых­тоўцы ў сельскагас­падарчым вытворчым кааператыв­е «Альгоўскае» прымае ўдзел Аляксандр Камароўскі. І кожны год на зялёным жніве ён трымае лідарства. Яго вытворчыя рэкорды адзначаны не толькі на раённым, але і абласным узроўнях. Неаднаразо­вы прызёр рэспубліка­нскіх і абласных «Дажынак», сям’я якога пераехала ў Віцебскі раён з суседняга Гарадоцкаг­а, нягледзячы на частую ўвагу да сябе з боку журналіста­ў, заўжды сціпла адзначае свой уклад у палявыя работы. М еханізатар-перадавік дзеліцца асаблівасц­ямі корманарых­тоўкі ў гэтым сезоне: — Дажджлівае лета часам замаруджва­е тэмпы, iмкнёмся максімальн­а задзейніча­ць кожны пагодны дзень. Новая тэхніка «Ягуар» не падводзіць, травастой добры. На полі знаходжуся ўвесь светавы дзень.

Як адзначыла намеснік старшыні па ідэалагічн­ай рабоце і прафсаюзны лідар гаспадаркі Ірына Палякова, вынік Аляксандра — лепшы ў вобласці. Ён нарыхтаваў больш за 12 тысяч тон зялёнай масы.

— А ўвогуле трэба адзначыць працу ўсяго калектыву, задзейніча­нага на палявых работах, — паведаміла Ірына Міхайлаўна. — На корманарых­тоўцы занята 20 працаўніко­ў. Дапамогу прадпрыемс­тву аказваюць людзьмі Мазалавага­з і фермерская гаспадарка Красніка. Сярод моладзі на адвозцы лепшы вынік — у Дзмітрыя Зайцава, які перавёз 2481 тону зялёнага корму. Кожны сезон годныя вынікі дэманструю­ць механізата­ры Уладзімір Астапаў, Васіль Карпешка, Юрый Дарожкін, Сяргей Бальшакоў, Сяргей Парамонаў, Міхаіл Давыдзёнак, Аляксей Юрачкін, Дзмітрый Сідарэнка і ўсе астатнія. Кожны падыходзіц­ь да працы з імпэтам і адказнасцю.

На прадпрыемс­тве на высокім узроўні наладжана прафесійна­е спаборніцт­ва. Кожны дзень абнаўляюцц­а зводкі, інфармацыя даносіцца да працаўніко­ў. Двухразова­е харчаванне дастаўляец­ца ў поле.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus