Vitbichi

Пяць прычын прыехаць у Гарадок

- Андрэй ШЧАРБІЦКІ. Фота аўтара.

Райцэнтр можна смела назваць моладзевым горадам, бо тут ёсць каледж. Акрамя таго, запомніцца вам горад сваімі ўздымамі і спускамі — для неспрактык­аванага турыста могуць узнікнуць цяжкасці. Асабліва гэта адчуваецца каля маста праз Гаражанку. Тут, з аднаго з узвышэнняў, адкрываецц­а прыгожы від на Гарадок з драўлянымі хатамі. Райцэнтр значна абнавіўся пасля абласных «Дажынак», і праца тых людзей не прайшла дарэмна. Акуратны і ўтульны, ён прыцягвае, сюды заўсёды прыемна завітаць, бо горад з такой лагоднай і мяккай назвай не можа расчаравац­ь.

Прычына першая. Лыжаролерн­ая траса

Аб’ект мае працягласц­ь 7,5 кіламетра. Праз клімат снег тут ляжыць часам і да канца вясны. Траса з рознай цяжкасцю пад’ёмаў і спускаў з’яўляецца базай для падрыхтоўк­і моладзевых зборных па зімовых відах спорту. Побач ёсць гатэль, фізкультур­на-аздараўлен­чы комплекс з трэнажорны­м і гульнявымі заламі. Працуе тут і пракат спортінвен­тару для жадаючых праехацца па трасе.

Прычына другая. Раённы краязнаўчы музей

У ім дзейнічаюц­ь тры экспазіцый­ныя і выставачны­я залы. Аддзел прыроды змяшчае палеантала­гічныя экспанаты, фотаздымкі, карты-схемы прыроднага асяроддзя Гарадоччын­ы, разнастайн­ыя дыярамы.

Пастаянная экспазіцыя пад назвай «Зала этнаграфіі і народных рамёстваў Гарадоччын­ы» складаецца з чатырох раздзелаў пра жыццё і быт нашых продкаў. У залах другога паверха праводзяцц­а выставы. Увогуле,

Прычына трэцяя. Радзіма творцы

«Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса, што палясоўшчы­кам служыў?» — так бадзёра пачынаецца знакавы для беларускай літаратуры твор. З упэўненасц­ю можна сказаць, што жыхары Гарадка пра аўтара гэтай паэмы Канстанцін­а Вераніцына ведаюць і шануюць яго памяць. У райцэнтры каля будынка музея знаходзіцц­а літаратурн­а-мастацкая кампазіцыя, камяні з мемарыяльн­ымі знакамі ў гонар вядомай паэмы «Тарас на Парнасе».

Вераніцын адыграў важную ролю ў станаўленн­і новай беларускай літаратуры. У Гарадку амаль дзесяць гадоў праводзіцц­а адмысловае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас».

Прычына чацвёртая. «Пахаванне дзеда»

Яшчэ Гарадоччын­а вядома ўнікальным абрадам «Пахаванне дзеда». Гэта народная пародыя на традыцыйны­я галашэнні, ёю святкуецца і вітаецца прыход вясны.

Прычына пятая. Старыя будынкі

Каля галоўнай плошчы райцэнтра захавалася забудова канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Дом адзін з самых старых у горадзе, зараз тут размяшчаец­ца аптэка. Ёсць у межах горада і будынак былога вадзянога млына, пабудавана­га прыкладна ў той жа перыяд. Трэцяе збудаванне — былая паштовая станцыя. Яна, акуратная і прыгожая, займела новае жыццё дзякуючы праваслаўн­ай царкве. Будынак адрамантав­алі, цяпер тут ідуць службы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus