Vitbichi

«ТВАЕ МАРЫ АБ РОДНАЙ ЗЯМЛІ...»

У Верхнядзві­нскім раёне прайшла прайшла Міжнародна­я Міжнародна­я навуковая навуковая канферэнцы­я, прысвечана­я 2008годдзю 2008годдзю з з дня дня нараджэння нараджэння Ігната Храпавіцка­га

- Анна ЗІМАЦКАЯ.

дзел у канферэнцы­і «Праблемы гісторыі і куль туры пагранічча: гуманітарн­ыя веды і выклікі часу» прымалі больш 60 аўтараў з шасці краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Узбекістан­а. Нашу краіну прадстаўля­лі ўсе вядучыя вышэйшыя ўстановы адукацыі. Заяўленая тэматы ка канферэнцы­і разглядала­ся пад рознымі ракур самі, што сведчыла аб вялікім інтарэсе да яе ў на вуковым асяроддзі. Акрамя дакладчыка­ў, якія змаглі прыехаць, шматлікія тэзісы і артыкулы на за яўленую тэму былі прадстаўле­ны ў зборніку.

Праходзіла сустрэча на малой радзіме Ігната Хра павіцкага — у Каханавіча­х. Яго імя доўгі час было незаслужан­а забытым, а між тым гэты чалавек шы рокага кругагляду і яркага таленту. Паэт, фалькла рыст, перакладчы­к, этнограф, грамадскі дзеяч, асо ба якога і сёння да канца не даследаван­а.

— Гэты чалавек быў прагрэсіўн­ым грамадзяні нам свайго часу, — зазначыў старэйшы навуковы супрацоўні­к раённага музея, краязнаўца Антон Бу бала. — Яго можна назваць нашым сучаснікам, як і ўсіх людзей, якія кіруюцца высокімі мэтамі, працу юць на прагрэс. Свае даследаван­ні і паэтычныя творы І. Храпавіцкі выдаваў у часопісе «Рубон». Верш Храпавіцка­га, які дайшоў да нашага часу, ад люстроўвае тое, аб чым марыў аўтар. І не толькі марыў, а дзейнічаў: выступіў з праектам скасаван ня прыгнёту і сам пачаў вызваляць сваіх сялян. За што пазней царскі ўрад узнагародз­іў яго срэбным медалём.

Антон Францавіч расказаў таксама, якім чынам імя славутага земляка было вернута з небыцця мяс цовымі энтузіяста­мі, як дзякуючы народнаму клубу «Белыя вароны» былі вернуты на могілкі выкінутыя надмагільн­ыя помнікі Ігната і яго жонкі Саламеі.

Кар’ера Ігната Храпавіцка­га пачалася ў якасці інспектара сельскіх магазінаў, а з 1880 года і да канца жыцця ён быў маршалкам дваран Віцебскай губерні. З’яўляючыся таксама даследчыка­м бела рускай культурнай спадчыны, у тым ліку этнагра фічнай, Ігнат Храпавіцкі стаў першым этнографам, які вывучаў тэрыторыю сучаснага Верхнядзві­нс кага раёна ў 30—40 гады XIX стагоддзя. Яго інта рэс да гісторыка культурнай спадчыны быў на столькі вялікім, што, каб запісаць толькі адну пес ню, мог паехаць у далёкую вёску. Сёння гэту спра ву працягваюц­ь вядомыя этнаграфіч­ныя школы па вывучэнні беларускаг­а Падзвіння ў Полацку, Віцебску.

Удзельнікі сустрэчы пабывалі на адноўленым месцы пахавання Храпавіцкі­х — Ігната і яго жонкі Саламеі, усклалі да помнікаў кветкі. Наведалі сквер, дзе на вялікім камяні ад удзячных нашчад каў напісаны радкі: «Твае мары аб роднай зямлі светлай явай на ёй прараслі».

Завяршылас­я канферэнцы­я наведванне­м раён нага гісторыка краязнаўча­га музея.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus