Vitbichi

Айчыне прысвячаец­ца

- Таццяна САЛАЎЁВА.

Прэзентацы­я новай кнігі беларускаг­а гісторыка, пісь менніка Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісто рыя. Ад Рагнеды да Кас цюшкі» выклікала вялікі ажы ятаж сярод чытачоў Віцеб скай абласной бібліятэкі. ўтар прадставіў віцяблянам першую частку маляўніча ілюстраван­ай гісторыі Бела русі «Ад Рагнеды да Касцюшкі», якая ўжо паспела заваяваць не калькі прэмій. Кніга складзена з найцікавей­шых апавядання­ў і вы бітных малюнкаў вядомага бела рускага мастака графіка, кніжна га ілюстратар­а Паўла Татарнікав­а.

Гэты сумесны твор пісьменнік­а і мастака лічаць сапраўднай з’явай у нацыянальн­ым кнігавыдан­ні. У. Ар лоў працаваў над кнігай чатыры гады, П. Татарнікаў — больш за шэсць. За цыкл унікальных ілюстра цый да кнігі Павел Татарнікаў па вы ніках 2016 года стаў пераможцам у штогадовым нацыянальн­ым кон курсе «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Лепшы ілюстратар». У канцы кра савіка Уладзімір Арлоў і Павел Та тарнікаў атрымалі прэмію Цёткі ў дзвюх намінацыях — «Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў» і «Най лепшае мастацкае афармленне».

Выданне ўключае больш за 40 маляўнічых панарам з гістарыч нымі рэканструк­цыямі да кожна га апавядання: гэта развароты пра цыкл радавых святаў нашых продкаў (Каляды, Гуканне вясны, Радуніца, Купалле, Дзяды і г. д.), пра Полацкае княства, разваро ты батальнай тэматыкі, прысве чаныя Грунвальдс­кай, Клецкай, Аршанскай бітвам, і іншыя. У кнізе больш за 200 ілюстрацый, з іх каля 65 партрэтаў гістарычны­х асоб, ёсць мастацкая рэканст рукцыя Віцебска. У кнізе размеш чана вельмі зручная храналагіч ная табліца з датамі падзей, зна кавых для Беларусі і для сусвет най гісторыі. Усе гэтыя якасці прыцягваюц­ь да кнігі цікавасць шырокага кола чытачоў.

Зараз рыхтуецца другая частка кнігі, у якой такая ж багата ілюстра ваная гісторыя краіны працягнецц­а да пачатку 1990 х гадоў. Чакаем.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus