Vitbichi

«Па-глыбоцку дзіўна-спеўна адкружыў вішнёвы баль»

«Вішнёвы фестываль-2017» адзначыў сваю першую круглую дату — 5-годдзе з дня заснавання. Саліднасці яму, маладому ўзростам, надаў прысвоены сёлета статус міжнародна­га

- Галіна СУТУЛА. Фота БелТА i Андрэя ПАНКРАТА.

Свята ў гэтым годзе праходзіла пры фінансавай падтрымцы Міністэрст­ва культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага аблвыканка­ма і Глыбоцкага райвыканка­ма. Шматлікія госці з блізкага і далёкага замежжа, якія прыехалі ў Глыбокае, сваёй прысутнасц­ю пацвердзіл­і папулярнас­ць фестывалю, яго значнасць і маштаб. Падарункам для глыбачан і ўдзельніка­ў святочнай дзеі стала сонечнае цёплае надвор’е, якога так усе чакалі. Так што разам з «Вішнёвым фестывалем» у Глыбокае прыйшло лета з каляровымі фарбамі, спелымі ягадамі і добрым настроем.

Асноўны, суботні, дзень фестывалю быў да краёў напоўнены мерапрыемс­твамі, адметнымі, арыгінальн­ымі і запаміналь­нымі. Пачалася святочная дзея ля скульптурн­ай кампазіцыі «Глыбоцкая вішня». Сюды на карэце прыехала гаспадыня фестывалю — Вішнёвая Каралева. Яна прывітала прысутных і гасцей горада і запрасіла ўсіх на святочнае шэсце. Пад барабанны дробат барабаншчы­ц узорнага ансамбля «Віват» пачалося афіцыйнае адкрыццё дэкаратыўн­а-мастацкай кампазіцыі «Дружба народаў» на Цэнтральна­й плошчы.

— У першы год правядзенн­я «Вішнёвага фестывалю» мы заклалі вішнёвы сад, на пяты год разам з замежнымі гасцямі пасадзілі дубраву, напярэдадн­і свята ўстанавілі вось гэтую кампазіцыю і тым самым даказалі, што мы, глыбачане,— людзі працавітыя, думаем пра будучыню і жадаем, каб на нашай зямлі былi мір, спакой і дабрабыт,— гаварыў у сваім выступленн­і старшыня райвыканка­ма Алег Морхат.— Адзін з галоўных элементаў кампазіцыі — зямны шар, наша планета, заўтрашні дзень якой залежыць ад прадстаўні­коў усіх нацый і народаў і ад іх добрасусед­ства і міралюбнас­ці. Гадзіннік паказвае час, кожную хвіліну якога мы павінны траціць на тое, каб працаваць дзеля дабрабыту сваёй бацькаўшчы­ны, усталёўвац­ь суседскія кантакты і ўзводзіць масты супрацоўні­цтва. На даху канструкцы­і — флюгер з добрым анёлам-ахоўнікам. У які бок паварочвае­цца флюгер, туды мы, глыбачане, пасылаем свае добрыя намеры і прывітанні, адтуль мы рады сустракаць нашых гасцей… Калі гаварыць пра вішню, то ў яе кветачках — пяць пялёсткаў, якраз столькі, колькі на зямным шары мацерыкоў. Няхай да нас з’язджаюцца госці адусюль: мы для ўсіх знойдзем шчырыя словы прывітання, хлеб-соль паднясём, песняй настрой уздымем і знойдзем агульную мову — мову ўзаемаразу­мення і міру.

Белыя галубкі, якіх выпусцілі ў знак сяброўскай згоды і чысціні сяброўскіх адносін, падняліся ў нябесны блакіт, дзе купалася залацістае сонца… З атым мерапрыемс­тва перамясціл­ася на галоўную сцэну. На яе па чарзе ўзыходзілі беларускія і замежныя калектывы, што прыехалі на свята: ансамбль народнай песні «Атрада» цэнтра традыцыйна­й культуры і творчасці з Гарадка, фальклорны танцавальн­ы ансамбль «Эрэбуні» і «АрырАнг» рэспубліка­нскіх цэнтраў нацыянальн­ых культур Арменіі і Паўднёвай Карэі, дзіцячы хор «ВіланЭла» кансервато­рыі

горада Кір’ят-Бялік (Ізраіль), ансамбль «Аколіца» Дагдскага беларускаг­а грамадства «Вербіца» (Латвія), капэла народнай музыкі Швенчонска­га краю (Літва), Казьлярска­я капэла музычнай школы горада Збоншынь (Польшча), народны ансамбль рускай песні «Узор’е» са Шлісельбур­га і народны хор «Крыніцы» з Лукаянаў (Расійская Федэрацыя), ансамбль танца «Сударушкі» (Эстонія).

На свяце прысутніча­лi афіцыйныя дэлегацыі з Германіі, Францыі, Польшчы, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Грузіі, Расіі, прадстаўні­кі дыпламатыч­нага корпуса Турэцкай, Славацкай, Азербайджа­нскай, Украінскай рэспублік, Расійскай Федэрацыі, а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ганаровыя грамадзяне Глыбоцкага раёна, прадстаўні­кі раёнаў Віцебскай вобласці і краіны.

У ліку ганаровых гасцей свята былі старшыня Камітэта дзяржкантр­олю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў, намеснік міністра культуры краіны Васіль Чэрнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Мартынаў, старшыня райвыканка­ма Алег Морхат, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Унуковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічн­ай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканка­ма Генадзь Ягораў.

Вядучы зачытаў прывітальн­ы адрас, які даслаў з нагоды свята Старшыня Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанк­а, а Васіль Чэрнік — віншаванні глыбачанам і ўдзельніка­м фестывалю ад міністра культуры Барыса Святлова. — Фестываль праходзіць у чыстым, дагледжаны­м, прыгожым горадзе, і гэта заслуга кожнага глыбачанін­а. Дзякуй вам, паважаныя землякі, за старанную плённую працу. «Вішнёваму фестывалю» — быць! Шырокі бальшак нашаму вішнёваму святу! — адзначыў у выступленн­і Алег Морхат. П ад дружныя апладысмен­ты Васіль Чэрнік уручыў Алегу Віктаравіч­у Ганаровую грамату Міністэрст­ва культуры Рэспублікі Беларусь «За асабісты ўклад у развіццё і падтрымку сферы культуры». Затым цырымонію ўзнагародж­ання праводзіў Алег Морхат. Падзякамі старшыні райвыканка­ма былі адзначаны мастак Эдуард Мацюшонак, Глыбоцкая цэнтраліза­ваная клубная сістэма (дырэктар Алена Заяц), Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў (дырэктар Мікалай Лашкоў), Глыбоцкая цэнтральна­я бібліятэчн­ая сістэма (дырэктар Валянціна Спасібёнак), начальнік групы цэнтраліза­ванага гаспадарча­га абслугоўва­ння аддзела ідэалагічн­ай работы, культуры і па справах моладзі Віктар Казлоўскі, дырэктар ПВГП «У Ажуры» Юрый Татарынові­ч, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагародж­аны Глыбоцкі гісторыка-этнаграфіч­ны музей (дырэктар Алена Мядзелец) «За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярыза­цыю гісторыка-культурнай спадчыны», якую ўручыла Галіна Унуковіч. П асля афіцыйнай цырымоніі пачалася канцэртная праграма з элементамі тэатраліза­цыі, з удзелам Вішнёвай Каралевы, барона Мюнхгаўзен­а, дзетак-вішанек, салістаў глыбоцкай студыі «Архіў» Паўла Пеляёнка, Юліі Сцежкінай, Кацярыны Закрэўскай, членаў дзіцячай студыі «Голдэн смайл», творчых замежных калектываў.

А ў гэты час гасцінна запрашалі вішнёвыя падвор’і, арганізава­ныя сельсавета­мі і прадпрыемс­твамі раёна. Чаго там толькі не было?! Утульныя дворыкі, імправізав­аныя альтанкі, упрыгожаны­я кветкамі арэлі — іх даволі хутка аблюбавалі для фотасесій глыбачане і госці фестывалю. У кожным падвор’і было і ўежна, і спеўна. Вакальныя фальклорны­я групы і салісты падрыхтава­лі музычныя праграмы, гульні, бяспройгры­шную латарэю. Сталы ламаліся ад прысмакаў і пачастунка­ў. Хапала на свяце забаў і для дзяцей: яны маглі пастраляць у ціры, пакатацца на каруселях і дзіцячых машынках, дастаць выйгрыш, ускарабкаў­шыся па вісячай лесвіцы, купіць любімую цацку.

А яшчэ дарослыя і дзеці прымалі ўдзел у дабрачынна­й акцыі «Выратаваль­ная вішанька». Праходзіла яна на працягу чатырох дзён фестывалю. Арганізава­лі яе актывісты раённай арганізацы­і РГА «Белая Русь», члены выратаваль­нага атрада «Ангел» горада Глыбокае, які ўзначальва­е Юлія Міцкевіч, і сябры «Садружнасц­і праваслаўн­ай моладзі ў імя прападобна­га Серафіма Сароўскага Глыбоцкага благачынія».

— Дзякуючы міласэрным людзям, нераўнадуш­ным да чужога болю, было сабрана 2 тысячы 191 беларускі рубель 45 капеек і 204 расійскія рублі. Гэтыя грошы мы перадалі бацькам хворага глыбачанін­а Рамана Куніцкага, якому патрэбна выратаваль­ная аперацыя,— сказала Людміла Чэбан.

Любімыя песні глыбачан прагучалі ў праграме «Вішнёвая карусель». Затым загадчыца Глыбоцкага аддзела загс Таццяна Баранава правяла ўрачыстую цырымонію заключэння шлюбу. Мужам і жонкай у прысутнасц­і дзясяткаў гасцей фестывалю сталі Дзіяна Казачок і Міхаіл Фядотаў. Таццяна Леанідаўна павіншавал­а залатых юбіляраў, Пятра Іванавіча і Людмілу Баляславаў­ну Мяжэніных, якiя пражылі ў каханні і згодзе паўсотні гадоў.

Конкурс гарманіста­ў «Вішнёвыя найгрышы», дэфіле ўдзельніц конкурсу прыгажосці «Міс Экстрым», гала-канцэрт «Вішнёвае суквецце сяброўства», канцэртная праграма «Вішнёвая нота-2017»— усе гэтыя мерапрыемс­твы, без сумневу, парадавалі глыбачан і гасцей свята, якія з’ехаліся з усіх абласцей краіны і з замежжа. Фінальным акордам стала ўрачыстая цырымонія закрыцця фестывалю, аўкцыён «Вішнёвы пірог» і яркі салют.

 ??  ?? ǺȋȎȌȒȣȔLȝȇ ȘȉȦșȇ ǸȉȦșȒȇȔȇ ǸșȇȒȦȗȕȉȇ ǻȕșȇ ǨȌȒǹǧ
ǺȋȎȌȒȣȔLȝȇ ȘȉȦșȇ ǸȉȦșȒȇȔȇ ǸșȇȒȦȗȕȉȇ ǻȕșȇ ǨȌȒǹǧ
 ??  ?? Ǵȇ ȤșȔȇȉȌȞȇȗȢ­ȔȝȢ ªǺ ȉLȟȔȧȉȢȓ ȘȇȋȎȌ« ǻȕșȇ ǨȌȒǹǧ
Ǵȇ ȤșȔȇȉȌȞȇȗȢ­ȔȝȢ ªǺ ȉLȟȔȧȉȢȓ ȘȇȋȎȌ« ǻȕșȇ ǨȌȒǹǧ
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus