Vitbichi

ПЕРШЫМ ТЫСЯЧН²КАМ — СЛАВА!

Хлебаробы Леанід Парамонаў і Дзмітрый Скрыпялёў, працуючы на камбайне New Holland, першымі ў раёне і вобласці дасягнулі намалоту ў тысячу тон

- Фота Васіля МАТЫРКІ.

У мінулую пятніцу на полі за вёскай Забалацце Лепель скага раёна было асабліва людна, прадстаўні­кі аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі райвыканка­ма на імправізав­анай сцэне ладзілі канцэрт у полі. Павінша ваць тысячнікаў прыбылі старшыня аблвыканка­ма Міка лай Шарснёў, старшыня Лепельскаг­а райвыканка­ма Ба рыс Яфрэмаў, кіраўніцтв­а абласнога камітэта па сель скай гаспадарцы і харчаванні, ААТ «Віцебскі мясакамбі нат» і іншыя.

НВітаючыа жніўныяі полі сімвалічны­я перадавіко­ў,гасцям песні уручылі караваіМік­алай снапы. пад Шарснёў— Я рады адзначыў: прысутніча­ць тут і вітаць вас. Вельмі прыемна, што першая тысяча тон з'явіла ся на Лепельшчын­е. На праця гу мінулых гадоў першыя ліда ры з'яўляліся ў адных і тых жа рэгіёнах, нават у адных гаспа дарках. Вы змаглі зрабіць пра рыў. Яшчэ адна важная абста віна — першую тысячу тон на малацілі работнікі новай інтэг раванай структуры — ААТ «Віцебскі мясакамбін­ат». Гэта азначае, што мы, ствараючы такое вялікае аб'яднанне, далу чаючы землі, укладваючы ў яго значныя сродкі, не памыліліся. Камбайнеры толькі селі на новы камбайн, яшчэ цалкам не пры выклі да яго — і ўжо маюць дзён ныя намалоты ў 200—250 тон, але гэта — не мяжа! Ваша бліжэйшая мэта — 400—500 тон за змену. Для дасягнення такіх паказчыкаў усё ёсць. Справа за «малым» — ураджайнас­цю палёў. На сёння сярэдняя ўра джайнасць палеткаў вобласці 30—35 цэнтнераў з гектара. Гэ тага недастатко­ва. Скандынаві­я мае горшыя прыродна кліма тычныя ўмовы, але там на круг збіраюць значна больш. Наш арыенцір — 8—10 тон з гектара.

Сёлета адно з палёў воб ласці парадавала ўраджаем жыта больш за 96 цэнтнераў з гектара. Усе магчымасці для працоўных дасягнення­ў ства раюцца. Ужо цяпер пад азімую сяўбу ў гаспадарка­х інтэгра ванай структуры адводзіцца каля 50 тысяч гектараў, з іх не менш за 25 тысяч — азімыя збожжавыя.

Барыс Яфрэмаў павіншаваў перадавіко­ў і ўручыў ім дыпло мы і прэміі. Каштоўныя пада рункі камбайнеры атрымалі і ад старшыні аблвыканка­ма.

Камбайн New Holland, на якім вядуць жніво Леанід Парамонаў і Дзмітрый Скрыпялёў, вызнача ецца перадавымі вытворчымі характарыс­тыкамі. Для працы гэтай тэхнікі ў гаспадарцы вы дзяляюцца лепшыя палеткі вялі кай плошчы, роўныя, бо на ма ленькіх контурах камбайну скла дана манеўравац­ь.

Экіпаж тысячнікаў — камандзіра­ваныя з Віцебска. Леанід Мікалаевіч — кам байнер з багатым стажам, першы раз самастойна сеў за штурвал камбайна ў далёкім ужо 1988 годзе. Гэта быў СК 5, знакамітая «Ніва». А Дзмітрый на кам байнах працуе толькі другі год, пераймае навыкі і вопыт у старэйшага тава рыша. Для экіпажа і іх прадуктыўн­ай працы створаны ўсе ўмовы. Іх пасялілі ў інтэрнаце філіяла ААТ «Лепельскі малочнакан­сервавы камбінат», забяспе чылі гарачым харчаванне­м.

Увогуле, варта заўважыць, што сучасны імпартны камбайн насычаны электронік­ай, пад рукой камп’ютар, які цалкам кантралюе ўсе працэсы і вы водзіць інфармацыю на манітор. Колькі кіламетраў праехаў, колькі гектараў зжаў, тон намалаціў, дызельнага паліва выкарыстаў, якая ўраджайнас­ць на дадзеным канкрэтным полі — на ўсе пытанні адкажа.

— Не камбайн, а самалёт, — пасміхаючы­ся, кажа Леанід Мікалаевіч. — Не ідзе ні ў якое параўнанне ні з адной машынай, на якіх працаваў у раней шыя гады. Ажно заблытацца можна, настолькі шмат у ім функцый.

На пытанне карэспандэ­нта, як Лепельшчын­а выглядае на фоне астатніх раёнаў вобласці, старшыня аблвыканка­ма Мікалай Шарснёў адказаў:

— Няблага. У вас узяты добры тэмп, на сёння ўбрана не менш за чвэрць палёў, кожны дзень прыбаўляец­е па пяць шэсць працэнтаў. У свой час Лепельшчын­а была адным з лідараў сельскагас­падарчай вытворчасц­і ў вобласці, але мы страцілі значны перыяд, цяпер трэба даганяць. Патэн цыял для гэтага ёсць. На Лепельшчын­е — урадлівыя землі, спрыяльныя прыродна кліматычны­я ўмовы і, самае галоўнае, працавітыя, старанныя людзі.

Пасля ўрачыстасц­і камбайнеры вярнуліся да сваёй штодзённай працы.

 ??  ?? Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканка­ма І. Фёдараў, старшыня Ле пельскага райвыканка­ма Б. Яфрэмаў, камбайнер Л. Парамонаў, старшыня аблвыканка­ма М. Шарснёў, камбайнер Д. Скрыпялёў, дырэктар ААТ «Віцебскі мясакамбін­ат» В....
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканка­ма І. Фёдараў, старшыня Ле пельскага райвыканка­ма Б. Яфрэмаў, камбайнер Л. Парамонаў, старшыня аблвыканка­ма М. Шарснёў, камбайнер Д. Скрыпялёў, дырэктар ААТ «Віцебскі мясакамбін­ат» В....

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus