Vitbichi

ЗОРНЫ ЗОРНЫ ЧАС ЧАС ХЛЕБАРОБАЎ ХЛЕБАРОБАЎ

- Настасся ТУРОК. Фота аўтара.

Сёлетняя ўборачная кампанія для камбайнера сельскагас­па дарчага філіяла «СГЦ «Задняпроўс­кі» ААТ «Аршанскі КХП» Сяр гея Грэкава ўжо 29 я па ліку, для яго памочніка Алега Сушкевіча — пакуль што другая. У мінулую пятніцу экіпаж першы ў Ар шанскім раёне перасягнуў тысячны рубеж па намалоце збожжа.

Згэтай нагоды да лідараў жніва на хлебнае поле прыехалі вы сокія госці, каб выказаць удзячнасць за працу. Словы вінша ванняў гучалі ад старшыні аблас нога выканаўчаг­а камітэта Мікалая Шарснёва, старшыні Аршанскага райвыканка­ма Аляксандра Пазня ка, генеральна­га дырэктара дзяр жаўнага аб’яднання «Віцебскі кан цэрн «Мяса малочныя прадукты» Віктара Славецкага, старшыні рай кама прафсаюза АПК Алега Мака рэвіча.

Як зазначыў падчас цырымоніі ўшанавання хлебаробаў Мікалай Шарснёў, аршанская зямля лічыц ца лепшай на Віцебшчыне.

— Невыпадков­а ўся ўвага нада ецца нашай жытніцы: Оршы, Дуб роўна і Талачыну. Аршанскі раён заўсёды паказвае лепшыя вынікі, — падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. — Не выключэнне­м стаў і сёлетні год. На раніцу 12 жніўня ўраджай насць у рэгіёне склала 43,7 цэнтне ра з гектара. Гэта цудоўна, аднак у спалучэнні з навукай, урадлівасц­ю зямель, тэхнікай і майстэрств­ам механізата­раў, камбайнера­ў ар шанскія землі павінны атрымлівац­ь 200 тысяч тон збожжа. Там, дзе мы змаглі тэхналагіч­на і ў аптымаль ныя тэрміны правесці ўвесь неаб ходны комплекс сельскагас­падар чых работ, атрымалі ўраджайнас­ць

70—80 і нават больш за 90 цэнтне раў з гектара.

Віншаванне «тысячнікаў» з пера могай кіраўнік вобласці назваў асаб лівым, паколькі з году ў год лепшымі на жніве былі адны і тыя ж экіпажы камбайнера­ў. Хлебаробы Сяргей Грэкаў і Алег Сушкевіч з філіяла «СГЦ «Задняпроўс­кі» ААТ «Аршанскі КХП» у сёлетнім сезоне змянілі традыцыю. На хлебнай ніве сярод лідараў яны сталі дэбютантам­і.

Мікалай Шарснёў уручыў Сяргею Грэкаву ключы ад новага высока эфектыўнаг­а камбайна Lexion 770. Прадукцыйн­асць такой тэхнікі скла дае больш за 500 тон збожжа ў дзень, за сезон — 15—17 тысяч тон. Такі камбайн — першы ў Аршанскім раёне. Ён на гусенічным ходзе, што змяншае ціск на глебу, з’яўляецца высокапрах­адным пры складаных умовах надвор’я. А вось Алег Суш кевіч застанецца працаваць на КЗС 1218, толькі цяпер у якасці старшага камбайнера.

Героі ўрачыстасц­і прымалі такса ма віншаванні ад старшыні Аршан скага райвыканка­ма Аляксандра Пазняка, які ўручыў хлебаробам падзякі і пажадаў абавязкова нама лаціць па дзве тысячы тон збожжа. Права замацаваць сімвалічну­ю ты сячную зорку на камбайне пера можцаў хлебнай нівы было прада стаўлена Віктару Славецкаму і ге неральнаму дырэктару ААТ «Ар шанскі КХП» Фізулі Гасанаву.

Дарэчы, Віктар Славецкі раска заў, што згодна з Указам Прэзідэн та Рэспублікі Беларусь №320 «Аб развіцці сельскагас­падарчай вы творчасці Віцебскай вобласці» і дзя куючы комплексу работ, праведзе ных у інтэграван­ых структурах, на зіраюцца добрыя паказчыкі.

Сяргей Грэкаў — хлебароб з вялікім стажам. На камбінаце хле бапрадукта­ў ён працуе вадзіцелем пагрузчыка, а ў «гарачы» жніўны се зон садзіцца за штурвал камбайна. Уборачная кампанія для яго аднача сова пачэсная і адказная справа. Лічыць за гонар паўдзельні­чаць у жніве і Алег Сушкевіч. На Аршанскім КХП ён працуе вадзіцелем гене ральнага дырэктара, але вось ужо другі год запар яго прыцягвае ра мантыка хлебных палёў. Ёсць упэў ненасць, што камбайнеры з філіяла СГЦ «Задняпроўс­кі» ААТ «Аршанскі КХП» не падвядуць, тым больш што цяпер у іх ёсць добры стымул.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus