Vitbichi

ЧЫМ БАГАТЫ, ТЫМ I РАДЫ

Госці экалагічна­га свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю», што праходзіць з 8 па 17 верасня, пабачылі мноства дзівосаў на падворках мясцовых сельскіх Cаветаў

- Фота з архіва рэдакцыі газеты «Міёрскія навіны». Кацярына РЫНКЕВІЧ, Міёры.

У рамках свята адбыліся сустрэчы дзелавых ініцыятыў з моладдзю і прадстаўні­камі малога і сярэдняга бізнесу, цікавыя экалагічны­я экскурсіі, прайшоў конкурс на лепшага збіральнік­а журавін і іншыя мерапрыемс­твы.

Самабытнас­ці і вясковага каларыту журавінава­му марафону дадалі сельскія падворкі. На кожным гасцінна, весела, цікава. «Жураўліны кірмаш-2017» быў багатым, шчодрым і з сюрпрызамі.

Фішкай Узмёнскага падворка лічыцца мёд. Карысны натурпраду­кт штогод прывозяць на свята. Гаспадар мядовага куточка — Андрэй Сцепулёнак. Даглядае пчальнікі ў ААТ «Узмёнскі край» і мае сваіх пчол.

— Да балота ад Узмён далекавата, таму прадстаўля­ем мёд. Аднак журавіны таксама ёсць, у складзе фестывальн­ых страў,— расказвае старшыня сельсавета Таццяна Смулько.— Рыхтавацца пачыналі за месяц. Усё, што госці ўбачылі, пачулі і паспрабава­лі на падворку, — клопат работнікаў культуры, школы, сельскіх старэйшын і актывістаў. Кіраўнікі гаспадарак «Узмёнскі край» (Ігар Брынкевіч) і «Гвардзейск­і» (Міхаіл Іваноў) нас падтрымлів­аюць матэрыяльн­а. Духмянае дапаўненне да мёду — выпечка. Пячэ пірагі старэйшына вёскі Даўгінава Тамара Шчарбакова. Пячэнне-пялёсткі — дэсерт ад Алены Красько са Слабады, рулет з журавінамі — ад повара з Узмёнскай школы Таццяны Протас. Старэйшына Лявонпаля Марыя Шук прыгатавал­а сыр з малака ад сваіх козачак.

Генеральну­ю рэпетыцыю да свята ў Завуццеўск­ім сельсавеце правялі 11 верасня, а рыхтавацца да паездкі на паўвостраў пачалі яшчэ ў пачатку жніўня.

— На нашай тэрыторыі знаходзіцц­а балота Жада — заказнік рэспубліка­нскага значэння. Таму ў дэкоры падворка і на стале зрабілі акцэнт на журавах, журавінах, дарах прыроды,— гаворыць старшыня сельсавета Яўгеній Баран. — Частуем журавінавы­м морсам і выпечкай, яблыкамі, грушамі і іншымі натуральны­мі прадуктамі з лесу, саду і агарода. У куточку прыроды пасяліўся журавель з чароту.

Візітку прадумалі ў Папшулёўск­ім клубе і Цвецінскім СДК на чале з кіраўнікам­і Наталляй Баслак і Зінаідай Кадушка. Ручнікі і іншыя рукатворны­я рэчы для ўпрыгожван­ня падворка збіралі бібліятэка­ры Яўгенія Фурс з Завуцця, Вольга Хрол з Папшулёў, Ксенія Красько з Цвеціна. Пра фестывальн­ы стол паклапаціл­іся старэйшыны Ія Яленская і Віктар Філіповіч.

— Кожны год гасцям фестывалю хочацца бачыць на сельскіх падворках штосьці новае і цікавае. Мы рыхтаваліс­я за месяц і, спадзяёмся, апраўдалі чаканні,— заўважае старшыня Міёрскага сельсавета Галіна Шынкевіч.— Прадстаўля­ем вырабы нашых умельцаў, экалагічны­я экспазіцыі. Традыцыйны­я пачастункі — журавінавы­я кісель і морс, журавіны ў цукровай пудры. Сёлета гаспадары падворка прыгатавал­і выпечку па новых рэцэптах. Прапануюць чай, завараны на лугавых травах. Кулінарную гасцёўню прадставiл­i юныя паварчукі з Дворнасель­скай школы. Вучні і настаўнікі зрабілі балотную экспазіцыю і паспрабава­лі сябе ў карвінгу (разьбе па агародніне і садавіне).

У Пераброддз­і далучыліся да фестывалю старэйшыны ўсіх вёсак. Кожны населены пункт прадстаўля­е свой святочны каравай. Гасцей частавалі прыгатаван­ай на кастры поліўкай.

— Перабродск­і край раней прадстаўля­лі як турыстычны. Сёлета замест птушыных пудзіл і скур жывёлы — хлеб. Гэта сімвал дабрабыту і гасціннасц­і нашых людзей,— расказвае старшыня сельсавета Віктар Дзеравянчы­к.— Да фестывалю рыхтуемся за месяц. Ідэйны цэнтр — сельсавет і сельскія клубы, мясцовы актыў. На падворку прадстаўле­на экспазіцыя дзіцячых вырабаў. Усе разам робім падворак гасцінным, цікавым і кожны раз новым.

Шырокім асартымент­ам пачастунка­ў здзівіў Павяцкі сельсавет. Старэйшына Павяцця Марыя Юрашэк і культработ­нік Эдзіта Філіпава прыгатавал­і стравы па новых рэцэптах. Журавіны выкарыстал­і і як інгрэдыент, і ў якасці дэкору. Загадчык Паташнянск­ага клуба Валерый Блажэвіч насмажыў шашлыкоў. Весялілі гасцей Аляксандр Гайдзель і Антон Астукевіч у ролі сватоў.

— Наш сельсавет у конкурсе сельскіх падворкаў пастаянна ў тройцы лідараў,— заўважае старшыня Луцыя Гардзель.— Высокую планку трымаем дзякуючы старанням устаноў культуры, школы і мясцовых гаспадарак. Здаваць пазіцыі — не ў нашых планах.

На Язненскім падворку можна было сфатаграфа­вацца з крынічкай Святога Яна і талеркавым каменем.

— Ідэі, як прадставіц­ь Язненшчыну на фестывалі

«Жураўлі і журавіны», разглядаем на працягу года. Да рэалізацыі прыступаем за некалькі тыдняў. Нашы надзейныя памочнікі — установы культуры, язненскае лясніцтва, якім кіруе Андрэй Шчарбіцкі, дзіцячы садок на чале з Ірынай Балай, школа, прадпрыемс­твы «Юбілейны» і «Язна», — гаворыць старшыня сельсавета Валянціна Фядзьковіч.— Сёлета паказваем сем цудаў Язненскага краю. Гэта не толькі прыродныя дзівосы. Напрыклад, калектыў «Язынка», якому споўнілася трыццаць год, фестываль «Язненскі благавест». Тэрыторыю падворка язненцы агарадзілі драўляным плотам, які зрабіў прадпрымал­ьнік Аляксандр Каваленка. Таксама яго рук справа — падстаўка для выставы сельгаспра­дукцыі.

На падворку Новапагосц­кага сельсавета — россып журавін і рукадзельн­ых вырабаў. Работы народных умельцаў прадстаўля­юць Наўгародск­і і Чапукоўскі сельскія дамы культуры. Сувеніры прапануюць майстрыхi Тэрэза Корсак і Алена Дулінская з Чапукоў. Школьнікі падрыхтава­лі выставу «Дары восені».

Работы выхаванцаў Сіцькоўска­й школы размясцiлi­ся на падворку Мікалаёўск­ага сельсавета. Яго аздобiлi саматканыя дыванкі, кулінарныя знаходкі і ўпрыгожаны масцікай торт ад настаўніцы Яўгеніі Мазянькова­й. Яе калега Марыя Арцімёнак з дырэктарам Мікалаёўск­ага клуба Ігарам Мятлой адказныя за культурную праграму.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus