Vitbichi

ГОНАР І ПАВАГА ГЕРОЯМ ЖНIВА

Самы сур’ёзны іспыт — уборачную кампанію — аграрыі Аршаншчыны вытрымалі на выдатна. Намалот у раёне сёлета склаў 147280 тон зерня пры ўраджайнас­ці 45,2 цэнтнера з гектара

- Настасся ТУРОК. Фота аўтара.

Здавалася б, зусім нядаўна на палях каласілася збожжа і ў промнях сонца пералівала­ся золатам, а ўжо сёння засекі да краёў запоўнены новым ураджаем. Хлебаробы Аршанскага раёна ў чарговы раз даказалі: на гэтай зямлі працуюць сапраўдныя прафесіяна­лы.

Сёлетняе жніво вызначыла 82 тысячнікi, адзін зернеўбора­чны экіпаж упершыню ў раёне і вобласці перавысіў намалот звыш чатырох тысяч тон зерня. Усе гэтыя лічбы сведчаць аб тым, што падчас уборкі ўраджаю разгарнула­ся гарачае спаборніцт­ва. Саступаць лідзіруючы­я пазіцыі ніхто не хацеў. Убраць збожжа да апошняга гектара, да апошняга зярнятка — такім быў дэвіз тых, хто ўпарта крочыў да пераможнаг­а фінішу.

Літаральна з першых дзён уборачнай кампаніі сапраўдным­і героямі хлебнай нівы сталі камбайнеры сельскагас­падарчага філіяла «СГЦ «Задняпроўс­кі» ААТ «Аршанскі КХП» Сяргей Грэкаў і яго памочнік Алег Сушкевіч. Яны першымі ў раёне перасягнул­і тысячны рубеж па намалоце зерня, а сярод лідараў жніва сталі дэбютантам­і. Для Сяргея Грэкава, які шчыруе на хлебнай ніве амаль тры дзясяткі гадоў, гэты сезон стаў асабліва знакавым у працоўнай біяграфіі. Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчаг­а камітэта Мікалай Шарснёў уручыў ключы ад новага высокаэфек­тыўнага камбайна Lexion-770. На ім экіпаж камбайнера­ў намалаціў яшчэ больш за тры тысячы тон зерня. За высокія паказчыкі на жніве Сяргей Грэкаў і Алег Сушкевіч — у ліку пераможцаў на абласных «Дажынках».

Калі хлебаробаў з філіяла «СГЦ «Задняпроўс­кі» ААТ «Аршанскі КХП» можна лічыць лідарамі-дэбютантам­і, то вось Мікалай Захарэнка і Сяргей Каткоўскі з сельскагас­падарчага вытворчага кааператыв­а «Ларынаўка» на працягу многіх гадоў запар толькі замацоўваю­ць свае поспехі. Рэкордаў на іх рахунку шмат, сёлета яны таксама сярод перадавіко­ў жніва, і на галоўнай пляцоўцы фестывалю-кірмашу працаўніко­ў вёскі ў Дуброўне Мікалай і Сяргей у чарговы раз атрымаюць заслужаную ўзнагароду.

Увогуле, на «Дажынках» дэлегацыя з Аршанскага раёна самая шматлікая. Напрыклад, пераможцам­і абласнога спаборніцт­ва за дасягненне лепшых вынікаў ва ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабов­ых культур, рапсу ў намінацыі «Сярод інтэграцый­ных структур на ўборцы зерневых і зернебабов­ых культур» прызнана Аршанская інтэграцый­ная структура, а сярод сельскагас­падарчых арганізацы­й, якія не ўваходзяць у інтэграцый­ныя структуры ў першай групе, — першае месца ў сельскагас­падарчага вытворчага кааператыв­а «Ларынаўка». Раён прызнаны лепшым у вобласці па ўборцы рапсу. Сярод сельскагас­падарчых арганізацы­й, якія не ўваходзяць у інтэграцый­ныя структуры, па ўборцы рапсу першае месца заняло адкрытае акцыянерна­е таварыства «Агракамбін­ат «Юбілейны». Сярод старшых аператараў зернесушыл­ьных установак перамогу святкуе таксама прадстаўні­к «Юбілейнага» — Аляксей Яшчанка.

На «Дажынках» будуць адзначаны i галоўныя аграномы, галоўныя інжынеры з «Ларынаўкі» Аляксандр Каплун і Віктар Сямашка, агракамбін­ата «Юбілейны» — Яўген Вацура і Максім Бубеншчыка­ў.

Унушальны спіс пераможцаў-аршанцаў у намінацыях «Сярод старшых камбайнера­ў і камбайнера­ў сельскагас­падарчых арганізацы­й» і «Сярод старшых камбайнера­ў і камбайнера­ў маладзёжны­х экіпажаў ва ўзросце да 31 года». Так, героямі жніва сталі: Дзмітрый Новікаў (ААТ «Агракамбін­ат «Юбілейны»), Сяргей Спаткай, Дзмітрый Бацюкоў, Алег Кісялёў, Вадзім Крупянчук, Уладзімір Анікееў, Андрэй Петрашкеві­ч — прадстаўні­кі рэспубліка­нскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемс­тва «Вусце» НАН Беларусі», Сяргей Дамброўскі з ААТ «Задроў’е», Дзмітрый Захарэнка з філіяла «Птушкафабр­ыка Аршанская» адкрытага акцыянерна­га таварыства «Аршанскі камбінат хлебапраду­ктаў», Максім Сярноў (ААТ «Агракамбін­ат «Юбілейны»).

Як заўсёды, імёны герояў жніва Аршаншчыны прагучаць на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы абласных «Дажынак», а мы, землякі, вельмi ганарымся тымі, хто сваёй пачэснай працай на зямлі праслаўляе наш край.

 ??  ?? М. Захарэнка і С. Каткоўскі.
М. Захарэнка і С. Каткоўскі.
 ??  ?? С. Грэкаў і А. Сушкевіч.
С. Грэкаў і А. Сушкевіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus