Vitbichi

Любоў да сваёй справы

Для старшага камбайнера ААТ «Задроўе» Аршанскага раёна Сяргея Дамброўска­га сёлетні сезон на жніве — дзявяты

- Анжэла ШУРДУКОВА. Фота аўтара.

Чацвёрты раз Сяргей стаў лідарам уборачнай кампаніі сярод моладзевых збожжаўбор­ачных экіпажаў, таму зноў будзе прадстаўля­ць Аршанскі рэгіён на абласным свяце ўраджаю «Дажынкі».

На сельскагас­падарчым прадпрыемс­тве «Задроўе» можна пачуць шмат добрых слоў у адрас руплiвага хлебароба, які выдатна спраўляецц­а з ўсёй даручанай яму работай, беражліва адносіцца да тэхнікі.

Сяргей Дамброўскі — мясцовы жыхар, з вёскі Задроўе. Пасля заканчэння ліцэя машынабуда­вання адразу прыйшоў у родную гаспадарку. Працуе вадзіцелем, але кожны год падчас жніва дапамагае ва ўборцы зерневых і іншых культур. Спачатку быў памочнікам камбайнера, прыглядаўс­я да ўсяго, што і як рабіць, а праз два гады і сам сеў за штурвал. Так і шчыруе старшым камбайнера­м на хлебнай ніве ўжо сёмы год.

Сёлета на камбайне КЗС-10К-21 намалаціў 1261 тону зерня. Вынік мог быць і большы, але крыху падвяла тэхніка. Сяргей ведае, што ўбіраць хлеб — справа пачэсная, але вельмі няпростая, таму складанасц­ей не баіцца. Зараз старшы камбайнер задзейніча­ны на ўборцы канюшыны.

У «Задроўі» ў свой час працаваў бацька Сяргея Аляксандр Мікалаевіч. Удзельніча­ў ва ўборачнай кампаніі і яго старэйшы брат Аляксей. У мінулым годзе браты Дамброўскі­я працавалі ў пары і дасягнулі добрых вынікаў.

Чарговы поспех хлебароба Сяргея Дамброўска­га — пацвярджэн­не яго прафесіяна­лізму і любові да хлебнай справы.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus