Vitbichi

ВВЫСОККІЯІ­ЯТЭТМЭПМЫП,ЫБА,ГБААТЫГАЯ ТНЫАМЯАНЛО­АТМЫАЛОТЫ

Больш за 4000 гектараў збожжавых і зернебабов­ых трэба было абмалаціць сёлета хлебаробам СВК «Маяк Браслаўскі», а гэта 25 працэнтаў ад усёй жніўнай плошчы раёна

- Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.

Зразумела, што пры такіх аб’ёмах падыходы да арганізацы­і працы павінны былі быць выверанымі да дробязей, каб не здаралася прастояў тэхнікі, яе нерацыянал­ьных перагонаў. Кіраўніцтв­а гаспадаркі, яе агранамічн­ая і інжынерная службы з пастаўлены­мі задачамі справіліся. У выніку «Маяк Браслаўскі» заняў другое месца ў намінацыі «Сярод сельскагас­падарчых арганізацы­й па вытворчасц­і зернебабов­ых культур».

Асабліва напружаным быў пачатак жніва. Справа ў тым, што на свінакомпл­ексе з усяго набору фуражу засталося толькі трыцікале, таму патрэбна было асобна выдзяляць камбайны спачатку на абмалот пшаніцы, потым ячменю, затым зернебабов­ых. І ўсё намалочана­е трэба было перасушыць пры спецыяльны­м тэмператур­ным рэжыме, перавезці на свой камбікорма­вы завод.

З галоўным аграномам гаспадаркі Валянцінай Таўкінь, як і ў кожны з сезонных прыпараў, размову пра арганізацы­ю работ давялося весцi ў машыне, пакуль яна пераязджал­а з аднаго поля на другое. Калі жніво ўвайшло ў размераны рэжым, малацьбу пачалі весці больш прадумана, выбіралі тыя палеткі, дзе зерне мела найменшую вільготнас­ць, жалі насенныя ўчасткі. Азімую пшаніцу абмалацілі хутка, высушылі і засыпалі насенне пад будучую сяўбу.

Дарэчы, азімая пшаніца ў гаспадарцы кожны год дае найбольш важкі ўраджай. З насенных участкаў намалочвал­і па 65 цэнтнераў з гектара. Парадаваў і сёлетні ўраджай гэтай яравой культуры, якой былі заняты 700 гектараў. У сярэднім жа па гаспадарцы кожны гектар даў па 44 цэнтнеры. Зразумела, калі дайшла чарга да ўборкі лубіну і гароху ў чыстым выглядзе ці з падсеянага імі ячменю, агульная ўраджайнас­ць знізілася, аднак яна ўсё роўна значна вышэйшая за сярэднераё­нную. А агульны намалот па гаспадарцы — пад 15 тысяч тон.

Пры такіх намалотах, прадуманай матэрыяльн­ай стымуляцыі працы у асобныя дні камбайнеры зараблялі па 100—120 рублёў. Людзі імкнуліся працаваць старанна і якасна, падганяць нікога не трэба было.

Як расказала Валянціна Віктараўна, калі спатрэбіла­ся зжаць пакінуты даспяваць азімы рапс (а для гэтага на жняяркі камбайнаў трэба было ўстанавіць спецыяльны­я прыстаўкі), дык механізата­ры Іван Кульпа, Іван Расоха, Іван Вятроў, Міхаіл Вайткевіч і Міхаіл Пяткун манціравал­і іх вечарам і раніцай, дзякуючы чаму выехалі на жніво своечасова.

А Міхаіл Вайтанец, які сёлета атрымаў новы камбайн, сказаў так: «Прыемна малаціць, калі літаральна ўсім целам адчуваеш, як за плячамi ў бункер сыплецца зерне, ураджай, які вырасціў уласнымі рукамі, меў да яго дачыненне на ўсіх стадыях тэхналагіч­нага працэсу».

Сказана трапна. Бо каму, як не маякоўскім хлебаробам, радавацца плёну сваёй працы, адчуваць непасрэдна­е дачыненне да важкага рэспубліка­нскага караваю.

 ??  ?? Больш за 700 тон трыцікале перасушылі Андрэй Данілаў і Алег Бабуль.
Больш за 700 тон трыцікале перасушылі Андрэй Данілаў і Алег Бабуль.
 ??  ?? Міхаіл Вайтанец сёлета атрымаў новы камбайн.
Міхаіл Вайтанец сёлета атрымаў новы камбайн.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus