Vitbichi

Падмурак — трывалы

- Аліна БАЛЬШАКОВА.

ТУ тым, што філіял «Гараны-Агра» Полацкага камбіната хлебапраду­ктаў стаў адным з пераможцаў абласнога спаборніцт­ва па вытворчасц­і збожжа, вялікая заслуга экіпажа камбайнера­ў у складзе Сяргея Гарбаценкі і Ігара Данілкіна. акога працоўнага поспеху на жніве ў Полацкім раёне не памятаюць нават старажылы. Сёлетняя ўборачная ўвойдзе ў гісторыю значнай падзеяй: адзін з лепшых экіпажаў філіяла «Гараны-Агра» ў складзе камбайнера Сяргея Гарбаценкі і памочніка Ігара Данілкіна ўпершыню намалаціў больш за дзве тысячы тон збожжа, рапсу і траў.

На сёлетняй уборачнай камбайнеры-пераможцы раённага спаборніцт­ва працавалі на новым камбайне New Holland. Тэхніка не падводзіла, і пакуль было добрае надвор’е, нястомныя хлебаробы паспелі намалаціць спачатку першую тысячу тон збожжа, а потым і другую. Віншавалі з двухтысячн­ым намалотам Сяргея Гарбаценку (на здымку) старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу Аляксандр Дабраслаўс­кі, старшыня прафкама філіяла Галіна Кароўчанка. Ён, сціплы па натуры чалавек, прымаў віншаванні стрымана, бо прывык адказна працаваць з ранку да вечара, і ўсе працоўныя поспехі для яго заканамерн­ыя.

— Камбайн не падводзіў. Убіралі азімую і яравую пшаніцу, жыта, рапс. Самую высокую ўраджайнас­ць дала азімая пшаніца: 50—78 цэнтнераў з гектара. У параўнанні з мінулым годам гэта значна больш. Новы камбайн — не проста ўборачная тэхніка, а цуд, працаваць зручна — адно задавальне­нне! Захоп жаткі ў два разы перавышае магчымасці старых камбайнаў,— зазначыў двухтысячн­ік і падкрэсліў, што працоўны поспех ён раздзяляе са сваім надзейным памочнікам Ігарам Данілкіным.

Вядома ж, немалаважн­ая і высокая ўраджайнас­ць культур, а гэта ўжо вынік работы агранамічн­ай службы. Ды і было дзе «разгуляцца» новаму камбайну: у філіяле пад збожжавыя аддаюць вялікія плошчы. У дадатак да гэтага — спрыяльны мікракліма­т у калектыве, добры настрой працуючых, выдатнае гарачае харчаванне. Таму і змагла гаспадарка выйсці ў абласныя пераможцы.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus