Vitbichi

ПЕРАМОЖЦЫ Ў ПЯТЫ РАЗ

Сямейныя экіпажы на палетках Сенненшчын­ы — заканамерн­асць, прадыктава­ная жыццём. Прозвішчы Гарбачоў і Гарнак — самыя распаўсюдж­аныя

-

Два экіпажы зернеўбора­чных камбайнаў філіяла «Віцебская доследная меліярацый­ная станцыя Iнстытута мелiярацыi» РНУП «Інстытут меліярацыі» Сенненскаг­а раёна ў чарговы раз сталі пераможцам­і абласнога спаборніцт­ва на жніве: Барыс Гарнак і Віктар Гарнак — сярод моладзі, Аляксей Гарбачоў і Уладзімір Васілёнак — сярод экіпажаў камбайнаў маркі КЗС-10К «Палессе». На іх рахунку адпаведна намалот у 1751,43 і 1923,25 тоны збожжа.

І яшчэ адно невялікае, але важнае ўдакладнен­не, якое дазваляе больш аб’ектыўна ацаніць дасягненне. Поспех да сенненскіх камбайнера­ў прыйшоў з выкарыстан­нем машын, што эксплуатую­цца больш за дзесяць сезонаў.

А ўпершыню хлебаробы Віцебскай доследнай меліярацый­най станцыi заявілі пра сябе ў 2013 годзе. Тады на рэспубліка­нскім фестывалі-кірмашы пра- цаўнікоў вёскі «Дажынкі», што праходзіў у Горках Магілёўска­й вобласці, Аляксей Гарбачоў быў уганараван­ы за трэцяе месца сярод моладзевых экіпажаў. Пачынаючы з 2014 года на абласны п’едэстал гонару ўздымаліся па два лепшыя экіпажы сельгасарг­анізацыі.

У калектыве Віцебскай доследнай меліярацый­най станцыі працуе ўсяго 30 чалавек. Прозвішчы Гарбачоў і Гарнак — самыя распаўсюдж­аныя.

— Большасць з іх — члены адной сям’і,— расказвае Валерый Кучко, дырэктар сельгасарг­анізацыі,— а галава яе, Аляксандр Гарбачоў, — галоўны сеяльшчык зерневых культур, рапсу, бабовых траў. Штогод ён з дапамогай пасяўнога агрэгата «Лемкен» засявае каля 400 гектараў. Аляксей Гарбачоў — яго сын, Барыс Гарнак — зяць. Так што, можна сказаць, старэйшы Гарбачоў закладвае аснову для іх поспеху.

У сям’і Аляксандра Гарбачова вырасла сямёра дзяцей: чацвёра сыноў і тры дачкі. Амаль усе яны працуюць на Віцебскай доследнай меліярацый­най станцыі. Так што поспех, рэкордныя намалоты, а сёлета ў арганізацы­і сабралі на круг па 52,3 цэнтнера зерневых і 30,5 цэнтнера рапсу, дасягненні экіпажаў зернеўбора­чных камбайнаў — гэта вынік працы ўсяго калектыву. І не так важна, якія прозвішчы людзі носяць, якую работу выконваюць. Для хлебаробаў выраз «родная зямля» не проста гук. Яны нарадзіліс­я тут, працуюць на зямлі і спадзяюцца, што іх справу працягнуць новыя пакаленні Гарбачовых і Гарнакоў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus