Vitbichi

НЕ МАРНАВАЛI ЧАС, А ШЧЫРАВАЛI НА ПАЛЯХ

Сёлетні год быў спрыяльным для земляробаў Лепельшчын­ы. Усе сельгасарг­анізацыі своечасова разлічыліс­я з дзяржаўным заказам

-

Зерневымі культурамі ў раёне было занята 9,5 тысячы гектараў. Надвор’е ўнесла істотныя карэктывы, ссунуўшы на тэрмін ад тыдня да паўмесяца ўсе тэхналагіч­ныя тэрміны, пачынаючы ад сяўбы i заканчваюч­ы ўборкай. З іншага боку, тыя, хто не марнаваў часу, стараўся выкарыстац­ь кожную пагодлівую хвіліну, жніво сустрэлі ў поўнай гатоўнасці.

Аднымі з першых на палеткі выехалі камбайнеры гаспадарак «Лепельскае» і «Чарэйшчына». Самыя вялікія плошчы пад уборку ўжо каторы год мае сельскагас­падарчы вытворчы філіял «Заазер’е», больш за 2,4 тысячы гектараў. З нядаўняга часу гаспадарка ўвайшла ў інтэграван­ую структуру адкрытага акцыянерна­га таварыства «Віцебскі мясакамбін­ат», што дазволіла набыць каля 30 адзінак плугоў, культывата­раў, прычэпаў і іншага вытворчага абсталяван­ня.

Акрамя іншага, інтэграван­ая структура прыдбала тры зернеўбора­чныя камбайны New Holland, адзін з якіх амаль усю ўборачную кампанію адпраца- ваў на палетках «Заазер’я». Камбайнера­м на ім быў Леанід Парамонаў, памочнікам — Дзмітрый Скрыпялёў, прыкамандз­іраваныя з Віцебска. Мужчыны выдатна папрацавал­і, першымі ў раёне і вобласці перасягнул­i рубеж у тысячу, а потым —і ў дзве, і ў тры тысячы тон. Новы імпартны камбайн аказаўся вельмі дарэчнай дапамогай.

— Гаспадарка мае вялікія пасяўныя плошчы, кожны год вырошчваем тысячы гектараў збожжавых, — расказвае дырэктар Алег Данчанка.— Нагрузка на кожную адзінку тэхнікі велізарная. Таму і летась, і раней жніво ў гаспадарцы завяршалас­я ў пачатку верасня. Пры нармальнай нагрузцы ў 230—280 гектараў на камбайн за сезон у «Заазер’і» сёлета яна зноў значна перавышана­я. Кожны з сямі наяўных камбайнаў вытворчасц­і «Гомсельмаш» павінен быў бы зжаць больш як па 450 гектараў. Таму New Holland нам сёлета вельмі дапамог.

Але і самі заазерцы не спалі ў шапку, не марнавалі час, а самым актыўным чынам шчыравалі на палях. Маладзёжны экіпаж Сяргея Касцюковіч­а і Вадзіма Загорскага намалаціў 1053 тоны збожжа і яшчэ 136 тон рапсу. І гэта, заўважце, не на імпартным, а на айчынным камбайне КЗС-1218. Умовы працы на іх, магчымасці, прадукцыйн­асць — непараўнал­ьныя. І ўсё ж такі хлопцы стараліся, складалі годную канкурэнцы­ю. Іх працоўныя поспехі былі заўважаны і адзначаны памятнымі падарункам­і і ганаровымі граматамі.

Першым на Лепельшчын­е на камбайне айчыннай вытворчасц­і стаў малады камбайнер Яўген Шамшур, які працуе ў дзяржаўнай сельскагас­падарчай установе «Лепельская сортавыпра­бавальная станцыя». Хлопец працаваў адзін, без памочніка.

— Жэня на полі ад рання да змяркання, ледзьве паспявае справіцца па ўласнай гаспадарцы,— расказала жонка камбайнера Алена.— Ён ужо даўно ставіў сабе мэту намалаціць тысячу гектараў, стаць першым. І год за годам ішоў да яе. Летась, напрыклад, стаў першым маладым камбайнера­м у раёне, які адолеў планку ў 800 тон. І сыны, дарэчы, бачаць у ім самы найлепшы прыклад, гатовыя разам з бацькам таксама працаваць на камбайне, на трактары.

Кожная гаспадарка Лепельшчын­ы мае сваіх перадавіко­ў, на якіх раўняюцца астатнія. У ліку такіх можна назваць экіпажы Сяргея Плігаўкі і Аляксандра Даніленкі з ААТ «Чарэйшчына», Уладзіміра Піскунова і Ільі Дзівіна з КУВСГП «Лепельскае», Аляксандра Багдановіч­а з ААТ «Лядна» і шмат іншых.

Свой важкі ўклад унеслі і вадзіцелі, якія адвозілі зерне ад камбайнаў. У гэтай катэгорыі першым стаў Сяргей Чуес з «Заазер’я», які быў замацаваны за экіпажам Леаніда Парамонава і Дзмітрыя Скрыпялёва. Больш як па тысячы тон перавязлі яго калегі Аляксей Шпак і Уладзімір Парфяновіч і малады вадзіцель з сельскагас­падарчага вытворчага прадпрыемс­тва «Пражэктар» Анатоль Юшко.

Пра важнасць працы вадзіцеляў красамоўна гаворыць хаця б такі факт, што паўгадзінн­ы вымушаны прастой камбайна азначае, што як мінімум не будзе намалочаны бункер збожжа — пяць тон. Таму вадзіцелі падтрымлів­алі свае машыны ў спраўным тэхнічным стане і толькі паспявалі абарачацца па маршруце «поле — зерняток».

На час усяго перыяду палявых работ у гаспадарка­х было наладжана забеспячэн­не гарачым харчаванне­м. А на час жніва — двухразовы­м. Не засталася па-за ўдзелам у такім важным мерапрыемс­тве, як жніво, культура. Пры Лепельскім раённым доме культуры працуе аўтаклуб, артысты якога за лічаныя хвіліны могуць пад адкрытым небам арганізава­ць сцэнічную пляцоўку і выступiць з канцэртам. За час жніва яны аб’ехалі ўсе гаспадаркі, а многія і неаднойчы пабывалі паўсюдна. Таццяна Еўтушэнка, кіраўнік аўтаклуба, казала, што неабавязко­ва кожны раз ладзіць вялікае выступленн­е, дастаткова спець тры-чатыры песні падчас абеда — і хлебаробам робіцца весела, настрой узнімаецца.

Намалоты, поўныя свірны збожжа — плён працы не толькі камбайнера­ў і вадзіцеляў. У агульным караваі — часцінка працы кожнага, хто ўносіў свой пасільны ўклад у такую важную справу.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus