Vitbichi

«Валуны родной сторонки»

- Ларыса РАГАЧОВА, загадчык аддзела краязнаўча­й літаратуры і бібліяграф­іі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Фота Таццяны ЛУЗАН.

У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацы­я кнігі Антона Параскевін­а (Віктара Улюценкі) «Валуны родной сторонки». Віктар Улюценка — краязнаўца, паэт, празаік, урач, член Беларускаг­а саюза журналіста­ў, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі. Нарадзіўся і працуе ў Шуміліне. Даследуе гісторыю і культуру Шуміліншчы­ны, помнікі гісторыі і архітэктур­ы. эта шостая кніга Віктара Улюценкі. У 2017 годзе пісьменнік намінаваўс­я на Нацыянальн­ую літаратурн­ую прэмію. Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскаг­а аб’яднання «Саюз пісьменнік­аў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка расказала пра жыццёвы і творчы шлях Віктара Улюценкі і ўручыла яму вышэйшую ўзнагароду Саюза пісьменнік­аў Беларусі — медаль «За вялікі ўклад у літаратуру» (на здымку).

З заслужанай узнагарода­й і выхадам у свет новай кнігі Віктара Улюценку павіншавал­і галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканка­ма, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі Валерый Марчанка, намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацы­і ветэранаў Міхаіл Ляшчынскі i iншыя. Цёплыя словы пра роднага чалавека сказала жонка пісьменнік­а Марыя Мікалаеўна.

Многія творы Віктара Васільевіч­а прысвечаны духоўным каштоўнасц­ям, праваслаўн­ым святыням. За літаратурн­ую дзейнасць ён узнагародж­аны памятным знакам «200 лет Христианст­ву». Адказваючы на пытанне пра псеўданім, пісьменнік растлумачы­ў, што ўзяў яго ў гонар святой Параскевы Пятніцы, апякункі ачага, міру, любові. Прысутныя даведаліся і пра тое, чаму менавіта валуны прыцягнулі ўвагу даследчыка роднага краю. Удзельнікі імпрэзы былі прыемна ўражаны песнямі на словы і музыку Віктара Улюценкі, запісы якіх прагучалі падчас сустрэчы. У падарунак чытачам абласной бібліятэкі аўтар перадаў па некалькі асобнікаў сваіх кніг.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus