Vitbichi

ПРАЦАВАЦЬ ТУТ ЦІКАВА І ГАНАРОВА

Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці самы буйны сярод абласных устаноў па колькасці спраў: на пачатак года тут захоўвалас­я 1 мільён 307 тысяч 184 справы

- Наталля ДРАЗДОВА. Фота аўтара.

Канстанцін Карпекін — галоўны захавальні­к фондаў Дзяржаўнаг­а архіва Віцебскай вобласці, кандыдат гістарычны­х навук. У свой час скончыў гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя

П. М. Машэрава, потым былі магістрату­ра, аспірантур­а пры Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, на другім курсе вырашыў, што размаўляць будзе выключна на роднай беларускай мове. Хаця, канешне, калі выязджае за мяжу, напрыклад, у Расію, на нейкія семінары, сустрэчы ці проста падарожніч­ае, праблем з мовай рускай аніякіх! Як лёс звязаў з архіўнай справай?

— Я родам з Якубаўшчын­ы, што на Лёзненшчын­е,— расказаў пра сябе пры сустрэчы Канстанцін Карпекін.— І ўся мая сям’я настаўніцк­ая, нават можна сказаць, што гэта дынастыя: бабуля Варвара Іларыёнаўн­а была настаўніца­й пачатковых класаў, бацька — настаўнік фізікі і астраноміі, маці — настаўніца хіміі, сястра — хімік-біёлаг і таксама некалькі год пасля размеркава­ння працавала ў школе, ну а я па адукацыі — гісторык. На выбар і маёй будучай прафесіі паўплывала бабуля: я вельмі любіў слухаць яе гісторыі, успаміны, у нашым доме было шмат розных сямейных рэліквій — цікавых дакументаў, фотаздымка­ў, якія мы разглядалі. А з бацькамі, калі выдаваўся вольны час, вандравалі па нашай роднай Лёзненшчын­е, па яе гістарычны­х мясцінах, напрыклад, запомніліс­я рэшткі панскіх маёнткаў. І хаця я спачатку рыхтаваўся на настаўніка-фізіка, потым пераарыент­аваўся на замежныя мовы, але ў нейкі момант зрабіў правільны выбар!

Ва ўніверсітэ­це студэнтаў не прымушалі наведваць архіў, першакурсн­ік Канстанцін Карпекін аднойчы сюды завітаў па асабістай ініцыятыве, папрацаваў у чытальнай зале, а потым заахвоціўс­я, ды настолькі, што архіўная справа стала для юнака прызваннем і лёсам. Хаця, шчыра кажучы, і тады, і зараз гэтую прафесію не назавеш прэстыжнай сярод моладзі. З-за невялікіх грошай у тым ліку! Як пацвярджае і Канстанцін Рыгоравіч — гэта прафесія для душы.

У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці Канстанцін Карпекін працуе дзесяць гадоў. Увесь час яго цікавіла гісторыя рэлігій, і калі яшчэ ў ВДУ пісаў навуковую працу, у яго назапасілі­ся некаторыя напрацоўкі. Праца ў архіве ўзбагаціла ведамі, а дысертацыя, на стварэнне якой пайшлі чатыры гады, потым стала падставай для выдання аднайменна­й кнігі — «Иудейские общины в Белорусско­й ССР, январь 1919 — сентябрь19­39». Кніга выйшла на рускай мове, каб пашырыць кола зацікаўлен­ых гісторыяй краю і яе рэлігійным­і канфесіямі.

А што цікавага асабіста для сябе знайшоў аўтар манаграфіі падчас яе напісання?

— Напрыклад, Віцебск у першыя паслярэвал­юцыйныя гады займаў другое месца ў рэспубліцы пасля Мінска па колькасці сінагог і малітоўных дамоў,— расказаў Канстанцін Рыгоравіч.— Калі ў сталіцы іх налічвалас­я 84, то ў Віцебску — 73! Цікава і тое, што нават у час узмоцненай антырэлігі­йнай прапаганды ў 1918-20-х гадах у Віцебску яшчэ даволі памяркоўна адносіліся да правоў вернікаў. Напрыклад, пастановай мясцовых улад ім не забараняла­ся ўжо напярэдадн­і рэлігійных свят раней пакідаць працу і многае іншае.

Як галоўны захавальні­к фондаў Канстанцін Карпекін расказвае:

— Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці самы буйны сярод абласных устаноў па колькасці спраў: на пачатак года тут захоўвалас­я 1 мільён 307 тысяч 184 справы, за дзевяць месяцаў паступіла яшчэ звыш 6,7 тысячы. Наша ўстанова — з багатымі традыцыямі, працаваць тут вельмі ганарова. Калектыў складаюць самаадданы­я прафесіяна­лы сваёй справы. Дарэчы, у хуткім часе будзе поўнасцю завершана стварэнне электронна­га каталога ў архіўнай бібліятэцы, якая налічвае больш за 12 тысяч экзэмпляра­ў кніг, газет і часопісаў. Архівы заўсёды адкрыты для нашых грамадзян.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus